Get Mystery Box with random crypto!

Гісторык Алесь Смалянчук знайшоў тэксты, якія могуць належаць | НАША МОВА

Гісторык Алесь Смалянчук знайшоў тэксты, якія могуць належаць Кастусю Каліноўскаму

«Тыдзень даследчай працы ў бібліятэках і музеях Вільні аказаўся плённым. У фондах Нацыянальнага музея Літвы сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў відавочна з асяроддзя Кастуся Каліноўскага.

Почырк некаторых ("Do Ciabie swiaty ojcza...", чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумару "Мужыцкай праўды") падобны на почырк Каліноўскага.

Да гэтага варта дадаць тэкст ненадрукаванага нумару "Мужыцкай праўды", які быў апублікаваны ў гадавіку Homo Historicus, 2019. Гэты рукапіс таксама знаходзіцца ў фондах НМЛ.

Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму.
Знаходкам вельмі паспрыяла зычлівасць літоўскіх калег Жыгінтаса Бучыса і Вітаўтаса Ёгелы»,
- напісаў гісторык у фэйсбуку.