Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 26

2021-07-17 21:38:38
Рагачоўская згушчонка змяніла дызайн і зноў на ўпакоўцы няма беларускай мовы

Дарэчы, ў адказе на нашую прапанову дадаць беларускую мову, генеральны дырэктар І.І. Калупаха спасылаўся на невялікую плошчу ўпакоўкі.

Але знайшлося месца для рускай, казахскай і ўкраінскай. І для "Ъ" - вось гэтага незразумела з якога правапісу знака.

Напішам на іх скаргу?
697 views18:38
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 15:34:28 Калі вядомы заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі (было гэта пры польскім часе), аднойчы да іх у клас зайшоў элегантны настаўнік, які замест таго, каб чытаць лекцыю, пачаў дапытваць юнакоў і дзяўчат. Яго цікавіла нацыянальнасць, веравызнанне і, галоўнае, на якой мове кожны размаўляе ў сям'і. Усе семінарысты, хоць былі сярод іх і беларусы, казалі пра сваё польскае паходжанне і каталіцкае веравызнанне. Не ўзнімаючы вачэй, настаўнік пачаў задаваць шаблонныя пытанні і яму, будучаму пісьменніку. «Нацыянальнасць?» — «Беларуская», — сціпла адказвае Таўлай. Настаўнік паўтарае пытанне, атрымлівае той жа адказ. «Ёсць такая нацыянальнасць? — нервова ўдакладняе паляк. — Дзе яна жыве? У Амерыцы?» — «У Беларусі», — не перастае здзіўляць Таўлай. «Родная мова ў сям'і?» — наступае настаўнік. — «Беларуская». — «Няма такой мовы!» — не супакойваецца паляк. — «Відаць, ёсць, калі гаворым...»
https://zviazda.by/be/news/20210716/1626448545-ne-curaysya-rodnay-movy-adstoyvay-nacyyanalnasc-belarusa
272 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 20:54:40


З фб Anton Grishkevich
674 viewsedited  17:54
Адкрыць / каментаваць
2021-07-16 12:11:40
Карыстаецеся Apple?

Папрасіце дадаць беларускую мову ў інтэфейс.

https://www.apple.com/feedback/
334 viewsedited  09:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 12:21:38
15 ліпеня 1876 г. нарадзілася Алаіза Пашкевіч (Цётка)
673 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 20:02:11 "Калі выламваюць дзверы — няхай выламваюць, не трэба спрашчаць ім жыццё. Пасля яны ўжо дакладна не змогуць сказаць, што іх візіт быў законны".

"Ёсць дзве рэчы, якія можна рабіць сёння, каб жыць у лепшай краіне заўтра: гэта размаўляць па-беларуску і пісаць звароты".


Аліна Нагорная пра ціск, перамены і крымінальны кодэкс.

https://novychas.by/hramadstva/alina-nahornaja-kali-u-kraine-neszta-ne-tak-treb
227 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:27:00
Мы раім рабіць як Зоя Доля! Гэта геніяльна!

І выканкамы занятыя добрай справай і прадпрыемствы не змогуць адмовіцца дадаць беларускую мову на свае сайты.
І так можна не толькі з сайтамі

Вось яе допіс з фб.

КАНСТРУКТЫЎНА СУПРАЦОЎНІЧАЕМ З ГАРВЫКАНКАМАМ НАШАЙ СТАЛІЦЫ.
Падрыхтавала я спіс мінскіх прадпрыемстваў, дзе на сайтах “забыліся” размясціць інфармацыю па-беларуску, ды накіравала гэты спіс у гарвыканкам, а кіраўніцтва гарвыканкама Мінска разаслала на дзяржаўныя прадпрыемствы загад аформіць беларускамоўныя версіі сайтаў .
ААТ “МІНСК-КРЫШТАЛЬ” Кіруючая кампанія холдынга “ МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП”
ААТ “МАЗ” Кіруючая кампанія холдынга “БЕЛАЎТАМАЗ”
ААТ “МЗАЛ імя П. М. Машэрава”
ААТ “Мінскі трактарны завод”
ААТ “Кіруючая кампанія холдынга“Белкамунмаш”
ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”
ААТ “Мінскі падшыпнікавы завод”
СП ЗАТ “МАЗ-МАН”
УП "ЗЭБТ Гарызонт"
УП “Мінскхлебпрам”
ААТ “Мінскі завод ігрыстых він”
ААТ “Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў”
ААТ “Мінскі прамтранспраект”
ААТ “Мінскі мясакамбінат”
ААТ “Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”
ААТ “Мінскметропраект”
ААТ “Мінскі вагонарамонтны завод”
ААТ “Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава кіруючая кампанія холдынга “БелОМО”
ААТ “Мінскі маргарынавы завод”
ААТ “Мінскі малочны завод №1”
ААТ “Мінскі аграсервіс”
СААТ “Мінскі завод аўтамабільнай камплектацыі”
Пяць прадпрыемстваў ўжо выканалі даручэнне беларусізавацца і прадставілі спажыўцам на беларускай мове ўсю інфармацыю пра сваю вытворчасць, астатнія падцягваюцца. Чытаю, любуюся беларускімі сайтамі! Аказваецца кіраўнікі і супрацоўнікі прадпрыемстваў, калі атрымаюць даручэнне з выканкама, адразу ўспамінаюць родную мову!
345 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 12:24:53
158 views09:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 21:09:57
Правільны адказ - Арт. 10.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях

"Парушэнне заканадаўства аб мовах"
Публічная знявага, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, прапаганда варожасці на моўнай глебе — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дзесяці базавых велічынь.

Раней вы ведалі гэты артыкул як 9.22 КаАП, але некалькі месяцаў таму змяніўся кодэкс, таму варта запомніць лічбы 10.16

Заява аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці падаецца ў ПАПЯРОВЫМ выглядзе ЗАМОЎНЫМ ЛІСТОМ у РАЁННЫ ВЫКАНКАМ/АДМІНІСТРАЦЫЮ.

Абараняйце свае моўныя правы!
849 views18:09
Адкрыць / каментаваць