Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 21

2021-09-02 21:14:45
Знайшлі трошкі беларускай мовы ў першай сталіцы ВКЛ.

А як з беларускай мовай у вашым горадзе
202 views18:14
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 11:50:55
Узор падпісання сшыткаў у адной з менскіх школаў. Што ўсе прадметы па-руску ў беларускіх школах, мы ўжо ведаем. А вось, што "Сшытак" ужо "Тетрадь" - нешта новае
304 viewsedited  08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 09:41:59
Знішчана адзіная ў Камянецкім раёне школа з беларускай мовай навучання.

За захаванне школы сабралі больш за тысячу подпісаў. Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.

Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам: школы ў Амельянцы больш не будзе.

Усіх дзяцей, якія вучыліся там, перавялі ў школу вёскі Пагранічная. Мясцовыя лічаць, што неабходнасць напаўнення школы ў Пагранічнай і стала прычынай закрыцця Амельянецкай сярэдняй школы. На новым месцы дзеці будуць вучыцца па-руску, а на ўвесь Камянецкі раён не засталося аніводнай школы з беларускай мовай адукацыі.

(с) Новы Час
116 views06:41
Адкрыць / каментаваць
2021-09-01 21:14:28 ПРА КАНЦЫЛЯРЫТ І РУСІЗМЫ Ў ШКОЛЬНАЙ МОВЕ

Калі нішчаць адукацыю па-беларуску, школьныя беларускія словы здаюцца невялікай праблемай. Але школа закладае матрыцу моваўспрыманьня на ўсё жыцьцё.

„Сачыненне“ ня мае повязяў у беларускай мове: няма слова „сачыняць“! Вершы складаюць, тэксты пішуць, урэшце, ствараюць. Гэта твор.

Ці рэальна замяніць русізм? Было яшчэ больш недарэчнае „ізлажэнне“, але яго замянілі нармальным беларускім пераказам.

Тэрміны дакладных навук з 1920-х, замененыя русізмамі, варта вярнуць:
не „складаемае“, а складнік
не „памяншаемае“, а зьменшыва
не „адымаемае“, а адымнік
не „мнагачлен“, а мнагасклад

У школе поўна расейска-савецкіх абрэвіятураў накшталт „завуч“, „заўхоз“, „ваенрук“ ды „фізрук“.
Калі „завуча“ яшчэ можна прачытаць па-беларуску (загадчык вучэбнай часткі), то „заўхоз“ і „фізрук“ — чыстыя русізмы. Не калькуйма іх як „заггас“ ці „фізкір“! Загадчык гаспадаркі, а то і стары добры аканом; настаўнік спорту.

Самае праблемнае слова, бо ключавое і надта ўкаранілася, — урок. Урок па-беларуску — ‘няшчасьце, хвароба ад благога вокам; праклён’. Да русыфікацыі 1930-х у школе былі лекцыі або гадзіны.

Будзе рэальна беларускамоўная школа — знойдуцца і аптымальныя беларускія словы.

Падрабязна — у артыкуле РС https://svaboda.azureedge.net/a/skolnyja-rusizmy-urok/29483953.html
203 views18:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 15:55:31 Чвэрць стагоддзя таму ліквідавалі першую недзяржаўную беларускамоўную радыёстанцыю — «Радыё 101,2 FM»

https://novychas.by/hramadstva/25-hod-bez-radyjo-101-2
224 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 10:58:52
Што рабіць, калі вы атрымалі адказ на свой зварот, а ў ім памылкі?

Дашліце ў тую ўстанову, адкуль вам прыйшоў адказ з памылкамі, прапанову аб іх выпраўленні. Гэта матывуе супрацоўнікаў установы не толькі вывучыць дзяржаўную беларускую мову (якую яны па законе і так абавязаныя ведаць), а яшчэ і вырашыць вашыя пытанні адразу, каб менш з вамі камунікаваць

Ніжэй форма прапановы, захавайце сабе, калі вы пішаце звароты, яна вам дакладна спатрэбіцца

НАЗВА ЎСТАНОВЫ, КУДЫ ПАДАЕЦЦА ЗВАРОТ
АДРАС УСТАНОВЫ
ВАШАЕ ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ, ПРОЗВІШЧА
ВАШ АДРАС
Прашу даслаць адказ ад ДАТА, ЯК ПАЗНАЧАНА Ў АДКАЗЕ № НУМАР АДКАЗУ без граматычных памылак, якія маюцца ў дадзеным адказе ў вялікай колькасці. Таксама прашу паведаміць, ці прыцягнутая адказная асоба да адказнасці, за памылкі ў адказе.

ПОДПІС
273 views07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-28 11:38:11
Беларуская мова стагоддзямі выконвала важную міжнародную функцыю. Яе высокае развіццё ў практычным ужытку цягам стагоддзяў, пры дамінуючай тады на ўсходзе Еўропы культурнай, а час ад часу і палітычнай ролі ВКЛ, давяло да таго, што ў шырокім выкарыстаньні беларуская пісьмовая мова была і далёка за межамі ВКЛ. Па-беларуску, кірыліцай, пісалі тады на Усходзе Еўропы дыпламатычныя граматы, мірныя і гандлёвыя дамовы. Толькі дыпламатычная перапіска з краямі і валадарамі Захаду вялася на мове лацінскай. Мову беларускую, побач з лацінскай, доўгі час ужывала і каталіцкае духавенства ВКЛ. Яшчэ ў першай палове ХVІ ст. па-беларуску свае лісты і граматы пісалі каталіцкія біскупы сталічнай Вільні. Ад ХV ст. беларуская мова стала моваю рэлігійных кнігаў, «Аль-Кітабаў», і невялікай па колькасці часткі жыхароў Беларусі мусульманскай веры. Кнігі гэтыя хоць і пісаныя літарамі арабскімі, арабіцай, але мовай беларускай [13, с. 56].

Вытрымка з магістарскай дысертацыі Ігара Случака "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі"
221 views08:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 20:25:40
Фотафакт

Квіткі па-беларуску цяпер і ў Барысаве!

Дзякуй усім, хто далучыўся да зваротаў!
170 views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 15:40:31
Сёння дзень народзінаў адзначае вядомы пісьменнік, паэт, гісторык, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій Уладзімір Арлоў!

Віншуем!

Дарэчы, тут можна пачытаць пра беларускую мову ў ВКЛ (урывак з кнігі Уладзіміра Арлова “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”)
https://belhistory.com/bel-mova.html
307 views12:40
Адкрыць / каментаваць