Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 22

2021-08-25 09:13:38
30 гадоў таму Беларусь афіцыйна стала незалежнай!

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона.

З арт. 1 Дэкларацыі: “Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу”. Нагадаем, што за дзяржаўнасць беларускай мовы прагаласавала 252 з 262 дэпутатаў.

З арт. 9 Дэкларацыі: “Беларусь забяспечвае функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця."
705 viewsedited  06:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 19:13:20 Вось такі цікавы дыялог адбыўся на нашым тг канале.

Мы запосцілі шаблон заявы за смс па-руску, а чалавек палічыў гэта "агрэсіўнай палітыкай". Меркаванне папулярнае, таму давайце разбірацца з пункту гледжання права.

1. Беларуская мова з’яўляецца дзяржаўнай. Гэта значыць, што на беларускай мове павінна быць адукацыя, заканадаўства, тэлебачанне, кожная паперка... І так, смскі ад дзяржаўных установаў.

2. Калі чагосьці няма на дзяржаўнай мове, значыць права парушаецца і адбываецца дыскрымінацыя.

3. Што можа зрабіць грамадзянін, калі яго дыскрымінуюць?
а) Абараняць свае правы;
б) Памяркоўна змірыцца і маўчаць у анучку.
І тут мы бачым, чалавек за варыянт "б", але яшчэ з элементамі вікцімблэймінга.

4. Як у дадзеным выпадку можна абараніць свае правы?
а) Падаць заяву па адміністратыўным артыкуле;
б) Падаць заяву па крымінальным артыкуле;
в) Напісаць у Белпошту, каб яны даслалі смс па-беларуску.
І тут варыянт "в" адразу не, таму што не раз ужо па гэтым пытанні звярталіся. Дарэчы, у "Мова 404" будзе цікавая гісторыя пра пошту.

5. Мы з’яўляемся пастаяннымі кліентамі пошты і плацім шмат грошай за маркі, канверты і замоўныя лісты. Атрымліваецца, мы плацім грошы за паслугі і павінны цярпець і замоўчваць дыскрымінацыю? А калі не хочам цярпець і замоўчваць - гэта агрэсіўная палітыка? Сур’ёзна?

6. Калі замоўчваць адсутнасць смс па-беларуску, то за беларускую мову будуць збіваць і забіваць. Мы б напісалі тут "пачнуць", але ўжо пачалі.

7. Усе мы хочам жыць у прававой дзяржаве, дзе ўсім "да законаў". Тады трэба, каб усім было да ўсіх законаў, уключаючы закон "Аб мовах" і Канстытуцыю Беларусі. Калі вы пішаце, што патрабаваць беларускую мову ў Беларусі гэта агрэсіўная палітыка, то вы, насамрэч, хочаце жыць не ў прававой дзяржаве, а ў звыклай багне, толькі з іншым тварам.

А добры прыклад агрэсіўнай палітыкі - гэта, калі ў часы Расійскай імперыі забаранялі адкрываць беларускамоўныя школы на тэрыторыі Беларусі і казалі, што беларускай мовы не існуе.
229 views16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 19:13:13
225 views16:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 14:00:44
Атрымалі СМС па-руску? Хочаце, каб было па-беларуску?

Дашліце заяву! Ніжэй шаблон.

Заява дасылаецца ў райвыканкам па месцы рэгістрацыі ўстановы, што даслала вас смс.
Заява дасылаецца толькі ў папяровым выглядзе!



НАЗВА раённы выканаўчы камітэт
АДРАС ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
ВАШАЕ ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ, ПРОЗВІШЧА
ВАШ АДРАС

Мне прыйшло смс-паведамленне ад НАЗВА ЎСТАНОВЫ, ШТО ДАСЛАЛА СМС з тэкстам, выкладзеным на рускай мове, што стварае мне перашкоды ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай. У адпаведнасці з артыкулам 10.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прашу:

1. Прыцягнуць адказных за арганізацыю смс-рассылкі асоб да адміністрацыйнай адказнасці;

2. Абавязаць НАЗВА ЎСТАНОВЫ, ШТО ДАСЛАЛА СМС даслаць мне смс-паведамленне з тэкстам, выкладзеным на беларускай мове.

ПОДПІС
308 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 16:48:52
"Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова — пытанне быцця. Менавіта пра гэта, як пра найважны складнік таго, з чаго пачынаецца чалавек, народ, нацыя, я казаў заўсёды".

Някляеў працытаваў героя свайго новага раману «Гэй Бэн Гіном», кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхыёнга: яго спыталі, чаму ён піша на мове, якую ніхто ў свеце не разумее, апроч ягонага племені. Той адказаў, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народу:

«Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля — сродак фізічнага падпарадкавання, а мова — сродак падпарадкавання духоўнага».
2.6K views13:48
Адкрыць / каментаваць
2021-08-21 14:40:24
Нашыя сябры запрашаюць на танцы!

Заняткі як для пачаткоўцаў так і для дасведчаных танцораў. Танцавальныя вечарыны, канцэрты, імпрэзы. Першы занятак - бясплатны!

Усё па-беларуску!

Панядзелак і чацвер у 19:00
Падрабязней на www.trad.by
Тэлефон для даведак +375 29 6082556
257 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 09:40:09 Адзіны ў камеры, хто размаўляў выключна па-беларуску — грамадзянін Расіі па імені Рынат ён кухар. Кажа, падабаецца мова — вывучыў і стаў размаўляць.

https://novychas.by/hramadstva/adziny-u-kamery-hto-razmauljau-pa-belarusku-byu
189 views06:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 19:12:09
Мазырскія квіткі!

Дзякуй усім, хто даслаў звароты!
195 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 20:54:57
Працягваем пра беларускую мову ў школах. Вось у Берасці людзей запыталі, ці аддалі б яны сваіх дзяцей у клас з беларускай мовай навучання.

Паглядзіце, што адказваюць

https://www.b-g.by/society/brestchanin-razma-lyac-pa-belarusku-lyudz-pachnuc-kal-papaduc-u-adpavednae-asyaroddze/
510 views17:54
Адкрыць / каментаваць