Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 24

2021-08-04 11:31:08
З твітара

Дарэчы, тут звароты і ўсё, што пра іх трэба ведаць @sluchakbot

А вы калі-небудзь пісалі звароты? Якія былі вынікі?
183 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 20:02:14
У Х ст. Полацкая дзяржава выступае адным з галоўных канкурэнтаў Ноўгараду і Кіеву за кантроль над шляхам з “варагаў у грэкі”. Узначальваў полацкую кіруючаю эліту князь-вараг Рагвалод (Ragnvald). Да нас дайшло і імя яго дачкі – княгіні Рагнеды (Ragnhild). Такім чынам стварылася мясцовая варажска-крывіцкая эліта, якая затым заснавала асобную полацкую дынастыю, што паклала пачатак першай беларускай дзяржаўнасці. Рагвалод ведаў сваю родную мову. Верагодна, ён размаўляў на адным з старажытназаходнескандынаўскіх дыялектаў, а пазней засвоіў і мову крывічоў. Магчыма, што і Рагнеда ведала мову бацькі. Такім чынам, вытокі нашай старабеларускай эліты сягаюць у Х ст., прычым спачатку яна была двухмоўная, але неўзабаве крывіцкая мова стала адзінай [20, с. 8].

Вытрымка з магістарскай дысертацыі Ігара Случака "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь".

Рагвалод і Рагнеда.
Мастак В. Сташчанюк
339 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 11:50:56
А вы звяртаеце ўвагу на якой мове напісана інфармацыя на таварах?

На фота ўпакоўка смятаны ад ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», якія на прапанову дадаць беларускую мову на ўпакоўку адказалі, што беларуская мова з’явіцца, калі скончыцца наяўны запас упаковак. Ужо прайшло больш за паўгады, але запас упаковак усё ніяк не скончыцца, а на старых, відавочна, месца не хапае
169 views08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 21:22:48 Яшчэ ў адным горадзе аўтобусныя квіткі па-беларуску! Цяпер і ў Наваполацку адчуваецца, што знаходзішся ў Беларусі!

Дзякуй усім, хто далучыўся да зваротаў!

Мы ўжо ведаем, што зараз вы паглядзіце на выяву і спытаеце, а чаму "білет", а не "квіток?"
Таму мы скапіявалі з сайта "Мова Нанова" добрае тлумачэнне.


Ці тое самае называюць словы квіток і білет?

Так, сапраўды, гэта сінонімы, але не поўныя, а частковыя, бо адрозніваюцца адценнямі значэння. Напрыклад, вядомы “Расійска-беларускі слоўнік” Некрашэвіча і Байкова, які лічыцца самым багатым на сінанімічныя шэрагі, эквівалентамі рускага слова билет дае беларускія білет, картка, квіток, а вось у “Беларуска-расійскім слоўніку” тых самых аўтараў знаходзім квіток – записка, квитанция.

Давайце зірнем, што адбываецца сёння.

БІЛЕТ (ад фр. Billet праз польскае bilet або нямецкае Billett)
Дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым-н., атрымання чаго-н. (часцей за плату): білет у кіно, білет на цягнік, праязны білет.
Пасведчанне пра праходжанне навучання, службы: вайсковы білет, студэнцкі білет.
Прафсаюзнае ці партыйнае пасведчанне: прафсаюзны білет, партыйны білет.
Банкаўскі дакумент: крэдытны білет, банкаўскі білет.
Запрашэнне: запрашальны білет.
Экзаменацыйны білет.
Латарэйны білет.
У пераносным значэнні: шчаслівы білет, белы білет.
Вытворнымі ад слова білет з’яўляюцца словы безбілетнік, белабілетнік.

КВІТОК (памяншальна-ласкальная форма квіт, што паходзіць ад польскага  kwit)
Любая квітанцыя: багажны квіток, авансавы квіток
Талон: квіток на трамвай, квіток да ўрача
У апошнія дзесяцігоддзі пашыраецца ўжыванне слова квіток у значэнні ‘дакумент, які дае права праезду, уваходу, карыстання чым-н.’: квіток на цягнік, квіток у кіно, праязны квіток. Хоць, калі мы возьмем творы пісьменнікаў 20 стагоддзя (Быкаў, Шамякін, Сачанка, Брыль, Сіпакоў, Гарэцкі, Караткевіч і інш.), то ўбачым, што ў іх у гэтым значэнні спрэс ужываецца слова білет.
316 views18:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 21:22:41
310 views18:22
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 14:11:22 Ліст Панамарэнкі да Сталіна, 1938 год. Вытрымка з магістарскай дысертацыі Ігара Случака "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь".

“Центральный Комитет ВКП(б) товарищу Сталину И.В. “О белорусском языке, литературе и писателях”

…Наиболее крупную контр-революционную националистическую работу провел союз "советских" писателей Белоруссии, идейно возглавляемый всегда десятком профашистских писателей (в том числе известные Янка Купала и Якуб Колас)…

Сама мысль о сближении белорусского и русского языков была ужасной. Янка Купала пустил крылатое выражение "пока живе мова, живе народ"...

Что по-моему нужно сделать?...

Решительно очистить литературу от произведений с национал-фашистской контрабандой (кое-что мы в этом направлении уже сделали)…

Увеличить количество русских школ…

Начать большую работу по очистке белорусского языка от искусственно придуманных и издевательских слов и терминов…

Начать работу по исправлению грамматики …

В отношении Янки Купалы, Якуба Коласа, Бровко, Глебки, Крапивы, Бядули, Вольского, Аксельрода и др. имеются многочисленные показания разоблаченных и арестованных врагов, изобличающие их вплоть до связей с польской дефензивой.

…Их нужно или арестовать, или, учитывая обстановку, принять, поговорить открыто, сказать, что они могут искупить свою вину перед Советской властью…” [59].

Нічога не нагадвае?
1.9K viewsedited  11:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 12:26:17
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй, калі ласка!

У гімназіі №4 г. Баранавічы створаны клас з беларускай мовай навучання! Ёсць месцы.

Тэлефон прыёмнай дырэктара 80163623450
921 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 20:28:32 Як вызначаўся статус беларускай мовы пры прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі? Вытрымка з магістарскай дысертацыі Ігара Случака "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь".

"18 чэрвеня 1990 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР выдаў пастанову аб падрыхтоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі [68, с. 306]. 20 чэрвеня 1990 г. была выдадзена пастанова аб утварэнні спецыяльнай Камісіі Вярхоўнага Савета па распрацоўцы Дэкларацыі [69, с. 308-309]. Дэпутатамі Вярхоўнага Савета пры прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 г. №193-ХІ праводзілася галасаванне па кожнаму з 12 артыкулаў Дэкларацыі, а часам не толькі па артыкулах, але і па частках артыкулаў і нават па кожнаму сказу ці слову. Ч. 1 арт. 1 Дэкларацыі, за які адказваў намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета, дэпутат Васіль Шаладонаў быў наступным: “Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу”[70, а. 137]. За дзяржаўнасць беларускай мовы прагаласавала 252 з 262 дэпутатаў, якія зарэгістраваліся [71, а. 197].
Аднагалосна быў прыняты арт. 9 Дэкларацыі: “Беларусь самастойная ў рашэнні пытанняў культурнага і духоўнага развіцця беларускай нацыі, іншых нацыянальных супольнасцей рэспублікі, у стварэнні ўласнай сістэмы інфармацыі, адукацыі і выхавання. Беларусь забяспечвае функцыяніраванне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, захаванне нацыянальных традыцый і гістарычнай сімволікі. Нацыянальныя, культурныя і гістарычныя каштоўнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца выключна ўласнасцю рэспублікі і яе грамадзян.” “За” выказалася 232, “супраць” – ні воднага з 251 дэпутатаў, якія зарэгістраваліся ў Вярхоўным Савеце. [72, а. 180]
27 ліпеня 1990 г. адбылося галасаванне па ўсёй Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі цалкам [73]. Дэкларацыя была зацверджаная 229 галасамі з 232 дэпутаў, якія зарэгістраваліся. “Супраць” не выказалася ні аднаго дэпутата, не было і тых, якія ўстрымаліся. Не галасавалі тры парламентарыя [74]. Прынятай Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона 25 жніўня 1991 г.."
579 views17:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 20:28:11
593 views17:28
Адкрыць / каментаваць