Get Mystery Box with random crypto!

НАША МОВА

Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА Н
Лагатып тэлеграм-канала umovymovy — НАША МОВА
Адрас канала: @umovymovy
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.08K
Апісанне з канала

Абаронім беларускую мову разам!
our.mova@gmail.com

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні 25

2021-07-27 19:12:02 Год таму выйшаў відосік пра "Умовы для мовы"



254 views16:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 19:53:39
Ахахах, рускія СМІ нас павысілі

Значыць, усё правільна робім, калі іх так бамбіць

Далучайцеся і пішыце звароты!
Прыклады тут @sluchakbot
1.4K viewsedited  16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 14:37:03 Больш за поўгады пісьменніца Зоя Доля ліставалася з кіраўніцтвам гандлёвай установы, каб на сайце ЦУМа з’явіліся звесткі па-беларуску.

https://www.racyja.com/kultura/zoya-dolya-na-sajtse-tsuma-nareshtse-zyavil/
422 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 19:40:17 "Прымусам вы не вернеце беларускую мову ў Беларусь" - пішуць нам наконт апошняй навіны пра "Слодыч". Даволі распаўсюджанае меркаванне, таму адкажу тут.

Калі вы лічыце, што за адсутнасць беларускай мовы і нахабныя адказы нельга даваць штраф, то не здзіўляйцеся пасля, што за беларускую мову абражаюць, пазначаюць фарбай і збіваюць. Трэба змагацца супраць любой дыскрымінацыі каб не дапусціць яшчэ большай. Абарона сваіх правоў - гэта неабходнасць, калі ты жывеш у Беларусі.

Вы хочаце, каб ім было "да законаў", так? Але, атрымліваецца не да ўсіх законаў. Закон "Аб мовах", "Аб зваротах грамадзян і юрасоб" і Канстытуцыю Беларусі можна праігнорыць. Толькі Канстытуцыю, вядома часткова. Артыкул 17 пра мову можна парушыць, а артыкул, які дае права на справядлівы суд, напрыклад - нельга?
Толькі так не бывае ў прававой дзяржаве. У прававой дзяржаве вам павінна быць да ўсіх законаў і ім павінна быць да ўсіх законаў. І калі вы сапраўды хочаце перамен, дабівайцеся законнасці на практыцы. І ад сябе таксама.

Вы супраць фальсіфікацыяў і ў шоку, што ў 2020 годзе сфальсіфікавалі выбары. Але фальсіфікацыі пачаліся раней, на рэферэндуме пра сцяг і мову. Як можна быць супраць адных фальсіфікацыяў і падтрымліваць іншыя? А вы падтрымліваеце, калі пішаце, што патрабаваць беларускую мову ў Беларусі гэта прымус.

Вы дакладна хочаце нармальную краіну? У нармальных краінах вытворцы не толькі выконваюць закон, але і паважаюць сваіх спажыўцоў і не даюць нахабныя адказы. Я сустракаю беларускую мову на фінскай, польскай, расейскай і г. д. прадукцыі. Ім не ўлом дадаць беларускую мову на ўпакоўку, а нашым улом. А ў нашых па законе мова павінна быць і яе адсутнасць парушае мае правы. Так вось, калі ў нармальнай краіне нехта парушае твае правы, ты не ідзеш біць твар і тым больш ты не павінен гэта цярпець, а проста спакойна пішаш заяву. Хочаце жыць у цывілізаванай краіне, будзе цывілізаванымі. Ну ці не замінайце іншым такімі быць.

Прымус? Праз прымус у нас тут расейская мова пару сотняў год як выціскае беларускую, калі вы не заўважылі. Ладна, распавяду сакрэт "Умовы для мовы". Калі мы бачым адсутнасць дзе-небудзь беларускай мовы ў Беларусі - ёсць 2 варыянты:
1. Напісаць туды, каб дадалі;
2. Адразу напісаць заяву, бо нашае права парушанае.
Мы заўжды выбіраем першы варыянт, бо не такія мы злыдні, як вам распавядаюць рускія смі, хаця другі варыянт нашмат эфектыўней. А заяву мы падаем, толькі калі атрымалі кепскі адказ на лагічную прапанову, каб на беларускім тавары з’явілася беларуская мова.

І ўвогуле звароты, заявы, скаргі - гэта тое, што дае рэальны эфект, што да 2020, што зараз. З дапамогай нашых зваротаў у маёй вёсцы з’явілася нармальная дарога, пешаходны пераход і рознае іншае, а ў Беларусі ад дакументаў, шыльдаў і квіткоў па-беларуску да новага заканадаўства.
1.8K views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 19:40:13
276 views16:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 10:31:49 «...Обращением только на белорусском языке вы избавили возможности русскоговорящих сотрудников ОАО, ответственных за делопроизводство, получить информацию о сути просьбы на том языке, который они используют в повседневной жизни. Таким образом, русскоговорящая категория сотрудников — а это практически 100% — дискриминируется вами по языковому признаку...», — адказаў нам "Слодыч".

http://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31375899.html
376 viewsedited  07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 13:09:56
Чаму так

Алесь Байкот
222 viewsedited  10:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 12:55:00
Яшчэ адна маленькая перамога!

Дзякуй усім, хто далучыўся да зваротаў!

А на якой мове ў вашым горадзе транспартныя квіткі? А квіткі ў кінатэатры, басейны, на канцэрты і стадыёны?
475 views09:55
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 14:01:38
"Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч. Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску. Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён. Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску".

R.I.P. княгіня Альжбета Марыя Радзівіл (1917-2021)
237 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 19:41:04
У вас усе дакументы па-руску? Хочаце, каб былі па-беларуску?
Можна пачаць з выпіскі да дыплома

Для гэтага трэба даслаць зварот у вашую установу адукацыі. Вось прыклад


Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»
вул. Савецкая, 104, 246019 г. Гомель
Случак Ігар Уладзіміравіч
Адрас

Прашу даслаць дадатак на беларускай мове да дыплома магістра № ХХХХХХ «Выпіска з залікова-экзаменацыйнай ведамасці» выдадзены ГДУ імя Ф. Скарыны на імя Случака І. У.

Звяртаю ўвагу на ліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2020 года №872-С-(0)-2 за подпісам першага намесніка Міністра І.А. Старавойтавай, дзе сказана аб тым, што “Пастанова Міністэрства адукацыі №194 ад 27.07.2011 года не забараняе ўстанове адукацыі выдаваць выпіску з залікова-экзаменацыйнай ведамасці на беларускай мове (напрыклад, на падставе заявы зацікаўленай асобы)”.

ПОДПІС
437 views16:41
Адкрыць / каментаваць