Get Mystery Box with random crypto!

ТРЭБА ВЫКАНКАМАМ ДАВАЦЬ ДАРУЧЭННІ ПА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ У Барыса | НАША МОВА

ТРЭБА ВЫКАНКАМАМ ДАВАЦЬ ДАРУЧЭННІ ПА БЕЛАРУСІЗАЦЫІ

У Барысаве, як высветлілася, шматлікія прадпрыемствы не маюць беларукамоўнай версіі сайта. Давялося мне скласці іх спіс і даслаць зварот у райвыканкам з прапановай палепшыць працу ідэалагічнага аддзела, сачыць за выкананнем закона аб мовах на падкантрольнай тэрыторыі і даць на прадпрыемствы прадпісанне, каб аформілі сайты як мае быць па законе згодна пастановы 797 Саўміна Беларусі . Прыкладаю спіс прадпрыемстваў.
ААТ “Барысаўдрэў”
ААТ “Барысаўскі завод аўтагідраўзмацняльнік”
ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў”
ААТ “БАТЭ”
СЗАТ “БЕЛДЖЫ”
ААТ “Барысаўскі мясакамбінат №1”
УП “Папяровая фабрыка дзяржзнака”
УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў”
філіял “Барымак” УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў»
КПУП “Барысаўвадаканал”
ААТ “Гуматэхніка”
ААТ “Барысаўскі шпалапрапітны завод”
ААТ “Завод зборнага жалезабетона”
ААТ “Лошніцкі камбікормавы завод” і іншыя.

Атрымала ліст з Барысаўскага райвыканкама, намесніца старшыні паведаміла, што маё даручэнне выканана, прадпісанне разаслана на прадпрыемствы, каб ў абавязковым парадку дадалі дзяржаўную беларускую мову на сайты. Працягваем акультурваць Барысаў, бо ён жа ў бягучым годзе называецца Культурнай сталіцай Беларусі!

(с) fb Зоя Доля