Get Mystery Box with random crypto!

Як дадаць беларускую мову на сайты дзяржаўных устаноў? Зоя | НАША МОВА

Як дадаць беларускую мову на сайты дзяржаўных устаноў?

Зоя Доля паспяхова беларусізуе сайты дзярж. устаноў Віцебскай вобласці. Распявядаем, што канкрэтна яна зрабіла.
Усё гэта можна (нават патрэбна) паўтарыць для любой вобласці або горада

1. Склала спіс арганізацый Віцебскай вобласці, на сайтах якіх адсутнічае дзяржаўная беларуская мова. Атрымалася каля 40 сайтаў.

2. У кожную з іх даслала зварот. Прыклад ёсць тут:
https://t.me/sluchakbot

Звароты можна дасылаць у электронным выглядзе (калі на сайце ёсць форма для зваротаў), можна таксама даслаць зварот на электронную пошту арганізацыі (тады варта ўказаць свае дадзеныя - ПІІпб, адрас, але ў такім выпадку арганізацыя мае права не даць вам адказ). Калі на сайце няма формы для зваротаў, самы надзейны варыянт - знайсці на сайце юрыдычны адрас і даслаць зварот туды звычайнай поштай.

3. Даслала гэты спіс арганізацый у Віцебскі аблвыканкам, каб ідэалагічны аддзел накіраваў прадпісанні прадпрыемствам і ўстановам аформіць беларускія версіі сайтаў.