Get Mystery Box with random crypto!

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў АДУКАЦЫІ 'Былі праблемы, калі я вучыўся ў | НАША МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў АДУКАЦЫІ

"Былі праблемы, калі я вучыўся ў гімназіі. Наша “русіца” казала, што людзі, якія размаўляюць па-беларуску, ходзяць на мітынгі. Што яны ходзяць туды за бутэльку водкі. Парадокс у тым, што гэта была беларускамоўная гімназія, а ў ёй адкрыта выказвалася такая антыбеларуская пазіцыя."

"На мяне аднакласнікі глядзелі як на дурніцу, калі я пачала выкарыстоўваць беларускую мову, а сябар на пост па-беларуску ў інсце пакінуў камент “ты долго эту дурь писала?”

"Для мяне бацькі вырашылі арганізаваць беларускамоўны клас у бліжэйшай школе, яны хадзілі па кватэрах, збіралі подпісы. Тата прынёс гэтыя подпісы да дырэктара школы, яна іх прыняла і сказала: “Добра, будзе клас”. Прыходзім мы восенню ў школу, а там няма ніякага класа."

Ці гарантуе закон права на выбар мовы навучання?
Што адбываецца на практыцы?
Што нам з усім гэтым рабіць?

Глядзіце ў відэа