Get Mystery Box with random crypto!

У 1795 г. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ВКЛ перастала іс | НАША МОВА

У 1795 г. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай ВКЛ перастала існаваць як незалежная дзяржава і была далучана да Расійскай імперыі.
Заняпад беларускай мовы ў ХVІІІ ст. аблегчыў царскім уладам правядзенне дыскрымінацыйнай палітыкі ў дачыненні да беларускай мовы і культуры.

Адносіны ўлад Расійскай імперыі да беларускай мовы былі заўсёды непрыхільнымі, але спецыяльных актаў аб забароне беларускай мовы не было: яна разглядалася не як асобная, самастойная славянская мова, а як “наречие русского языка”, і зразумела, што супраць яе, як такой, не магло быць ніякіх афіцыйных дыскрымінацыйных праяў. Тым не менш ўжываць яе ў дзяржаўных установах і школах не дапускалася.

Да паўстання 1830-1831 г. на беларускіх землях проводзілася паланізацыя.
Пасля задушэння паўстання паланізацыю спынілі і пачалі з’яўляцца першыя літаратурныя творы на беларускай мове, прычым напісаныя “лацінкай”.

Ігар Случак, магістарская дысертацыя "Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь"