Get Mystery Box with random crypto!

Роўна 85 гадоў таму, 3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР выдаў заг | НАША МОВА

Роўна 85 гадоў таму, 3 чэрвеня 1937 г. Галоўліт БССР выдаў загад № 33 пад назвай "Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю".

У спісе была 421 кніга на беларускай мове. Акрамя знішчэння па ідэалагічных матывах, у спісе была такая прыкладная літаратура як "Культура цукровых буракоў", "Як кашалі плесці", "Сельска-гаспадарчае птушкаводства"... нават проста слоўнікі(!) беларускай навуковай тэрміналогіі.

Загад 33 падрабязна тлумачыў начальнікам акруговых, абласных і раённых літаў, як быць з канфіскаванай літаратурай: " Рабіць знішчэнне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарань. Макулатуру ў дробна парэзаным выглядзе здаваць ва ўтыль. У райцэнтрах, дзе ў друкарнях няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спалення".

Падрабязна тут:

http://imperiaduhu.by/gistoryia/gist-novychas/novy%20-20-1-BSSR/novy-20-1-BSSR/mova-garyc.html