Get Mystery Box with random crypto!

SAY.BY

Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY S
Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY
Адрас канала: @say_by
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 133
Апісанне з канала

Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2021-07-28 12:41:29
Падарункі для ТОП-100 гатовыя, але ёсць нюанс.

Першы марафон агучвання абышоўся не без маленькіх няроўнасцей. Таму, па тэхнічных прычынах, просім яшчэ раз запоўніць формачку тых, хто планаваў забраць значкі на АЗС А-100, ды абраць іншую лакацыю (або напісаць свой адрас для дастаўкі поштай). https://forms.gle/bdnhTEKnZg1cx5Cz9
Зрабіце гэта, калі ласка, за сераду-чацвер, каб у пятніцу-панядзелак вы змаглі забраць значкі.

А вось на SST.BY, Alivaria, а таксама ў Фабрыкі мрояў падарункі можна ўжо забіраць! Прычым, акрамя значкоў, вас чакае яшчэ адзін прыемны падарунак! І будзьце, калі ласка, ветлівымі - у гэтых месцах жывая беларуская мова толькі пачынаецца - давайце развівацца разам!

Каб забраць свой значок:
У абраным вамі месцы сказаць, што вы за значком "Донар беларускай мовы";
Паказаць на тэлефоне профіль з Common Voice, дзе ёсць "нікнэйм";
Атрымаць 1 ці 2 значкі (каму як палагаецца)

Тым, хто абраў дастаўку поштай, значкі будуць дастаўлены цягам 2х тыдняў.

Дзякуй, сябры, за вашы цудоўныя галасы!
206 viewsedited  09:41
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 16:12:16
Прыйшоў час падвесці вынікі першага ў свеце марафону агучвання беларускай мовы!

Амаль 4'000 дыктараў ахвяравалі свой голас, сабралі 312 гадзін галасоў, праверылі 239 гадзін, і гэта толькі за 1 месяц.

Ускалыхнулі ўвесь бай-нэт, ру-нэт зачапілі (чытайце на пікабу пра гісторыю поспеху беларускай мовы:)), запусцілі моцную хвалю цікаўнасці да роднай мовы, абагналі на Common Voice мовы ўсіх суседзяў, пабілі ўсе рэкорды!

Чаго ўжо там - пачалі адраджэнне беларускай мовы!

І ўсё гэта - мы - цудоўныя беларусы!

Нягледзячы на тое, што марафон скончыўся, вы можаце працягваць трэніраваць сваю беларускую мову праз Common Voice. Калі голас не трапіць у гэты рэліз, ён абавязкова трапіць у наступны! А марафон мы абавязкова паўтарым праз паўгады.
Таксама, праз некалькі тыдняў, мы падрыхтуем для вас штосьці цікавае!

У якасці маленькай падзякі самым актыўным "майнерам" беларускай мовы, ганаровы значок. Хто знайшоў сябе ў ТОП-100 на mova.pro, запоўніце формачку, калі ласка: https://forms.gle/bdnhTEKnZg1cx5Cz9
173 viewsedited  13:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-19 14:01:39
лідараў у кожнай катэгорыі (агучванне / праверка) атрымаюць такі значок, бо мы проста не змаглі пакінуць вас без маленькіх гасцінцаў!

Дзякуй, сябры!

P.S. ТОП 100 лідараў у катэгорыях (усяго 200 чалавек) зафіксуюцца 21 ліпеня а 11:00. Не забудзьцеся ўключыць бачнасць свайго профілю ў рэйтынгу на Mozilla Common Voice.

P.S.S. далучыцца да агучвання і праверкі можна праз mova.pro
74 viewsedited  11:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-18 13:40:55
Шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Сёння — словы і выразы, якія могуць спатрэбіцца падчас паездак у гарадскім грамадскім транспарце і на сваім аўто, а таксама пры абслугоўванні ўласнай машыны

https://people.onliner.by/2021/07/18/shpargalki-pa-belarusku-4
14 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-17 11:02:49
Ну што, сябры, навалімся на праверку? За апошнія 4 дні "марафону" неабходна праслухаць і зацвердзіць агучаныя сказы. І вось як гэта робіцца:

Самае галоўнае правіла - звяртаць увагу, што запіс 1 у 1 адпавядае тэксту.
Магчымы невялікія адхіленні фанетычных нормаў.

А вось і нашыя рэкардсмены:

Па агучванні:
Eleanora 6152 (сказаў агучана)
Курасоўшчына Света 5738
Raman 4765
4. ZABASTOŬKA! 3580
5. Кірыл 3211
6. Ангеліна 3100
7. Pani_Natallia 2704
8. Міхась Рубон 2657
9. arciomby 2403
10. Jakka 2339

У праверцы:
ZABASTOŬKA! 21000 (сказаў праверана)
Apalonik 14462
LongLive 14448
4. Nt 12366
5. Кірыл 12055
6. Eleanora 11014
7. Pani_Natallia 10000
8. Andrej 5001
9. maruka 4815
10. -=Барыс=- 4005
11. Yauhen Bichel 3567
12. Igo 3501
13. Міхась Рубон 3337
14. Viola 3336
15. Yauheni 3055

Каб далучыцца да "марафону", трэба зайсці на mova.pro

Вашы галасы натхняюць!
66 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 20:59:54
Сябры, мы дасягнулі новай вяршыні - 250 гадзін агучана! Засталося яшчэ 10 дзён! Ці атрымаецца дабрацца да 300 гадзін? І ці паспеем усе праверыць, бо правераных зараз толькі 166?

Марафон ужо даўно можна лічыць паспяховым, але нам трэба зрабіць яшчэ нешта, каб максімізаваць наш поспех:
Дабрацца да 300 гадзін агучаных.
Даправераць усе 300!

Праверка агучанага адстае, і калі вы думаеце, што зрабіць - больш агучыць, ці больш праслухаць, адказ адназначны - і гэта - праслухаць!

Правераць можа кожны і асноўнае правіла - гэта каб гук супадаў з тым што напісана, а далучыцца можна тут: mova.pro

А вось рэкардсмены:
Па агучванні:
Eleanora 5847
Raman 4570
Курасоўшчына Света 4298
4. Ніхто 3205
5. Кірыл 3038
6. Міхась Рубон 2657
7. Jakka 2339
8. Pani_Natallia 2209
9. Jan M. 2067
10. arciomby 2048

Па праверцы:
Ніхто 14154 (новы лідар!)
Apalonik 14009
LongLive 13412
4. Кірыл 7596
5. Eleanora 7214
6. Pani_Natallia 6404
7. Andrej 5001
8. -=Барыс=- 3610
9. Yauhen Bichel 3567
10. Igo 3501

Дзякуй!
68 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 19:53:19
За 2 тыдні 3'385 беларусаў агучылі 214 гадзін размовы, і ў вас ёсць яшчэ 2 тыдні, каб стаць донарам для беларускай мовы!

За гэты час па колькасці гадзін мы ўжо абышлі рускую, польскую, украінскую і літоўскую мовы ў праекце Mozilla Common Voice. А ўсё гэта патрэбна для развіцця тэхналогій распазнавання маўлення, якія дадуць істотную магчымасць для пашырэння беларускай мовы. У дадзены момант такая магчымасць адсутнічае.

А вось і спіс рэкардсменаў:

У агучванні:
Eleonora (4k - чатыры тысячы агучаных сказаў)
Raman (3k)
Міхась Рубон (2k)
4. Курасоўшчына Света (2k)
5. Кірыл (2k)
6. Jan M. (2k)
7. arciomby (2k)
8. shypshyna (1k)
9. Ангеліна (1k)
10. Pani_Natallia (1k)

У праслухоўванні і праверцы:
LongLive (11k - адзінаццаць тысяч праслуханых сказаў)
Apalonik (8k)
Кірыл (6k)
4. Andrej (5k)
5. Pani_Natallia (4k)
6. Eleonora (4k)
7. Yauhen Bichel (3k)
8. Igo (3k)
9. Міхась Рубон (3k)
10. maruka (3k)

Каб далучыцца, дастаткова зайсці на mova.pro, націснуць "Ахвяруй свой голас беларускай мове тут".
102 views16:53
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 18:43:05
Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, якія хочуць гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робяць: бянтэжацца або думаюць, што пасля школы ўсё цалкам забыліся. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.
Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Сённяшняя шпаргалка пра вымярэнне часу — у рамках гадзіны, тыдня, года

https://people.onliner.by/2021/06/20/shpargalki-pa-belarusku-3
22 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 13:51:24
У гэта цяжка паверыць, але па агучванні на Common Voice мы абыйшлі рускую і польскую мовы, і гэта ўсяго за 11 дзён! Беларусы - сапраўды ўнікальны народ: трэба проста верыць у сябе!

3200 дыктараў, 185 агучаных гадзін. Калі б нам перад запускам сказалі, што 11 дзён будзе трымацца такая неймаверная актыўнасць у агучванні, мы б проста не паверылі, але беларусы здзіўляюць і натхняюць, галоўнае - стварыць магчымасць!

Рэкардсмены на 11 дзень:

У агучванні:
Eleonora 3k (агучана сказаў)
Міхась Рубон 2k
Raman 2k
4. Jan M. 2k
5. arciomby 2k
6. Курасоўшчына Света 1k
7. shypshyna 1k
8. Jakka 1k
9. Andrus' 1k
10. Pani_Natallia 1k

У праслухоўванні і праверцы:
LongLive 9k (праслухана сказаў)
Apalonik 5k
Andrej 5k
4. Pani_Natallia 3k
5. Кірыл 3k
6. Yauhen Bichel 3k
7. Міхась Рубон 3k
8. Igo 3k
9. maruka 2k
10. Eleonora 2k

Каб далучыцца да марафону агучвання, трэба зайсці на mova.pro
978 views10:51
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 21:48:35
Праект say.by "Мова прафесіі" ўзяў намінацыю на Social Weekend "Добрая iнiцыятыва". Гэта намiнацыя сяброў i родных Вiталя Князева, у якой падтрымліваюцца праекты, што развіваюць родную мову і культуру!

Віншуем SocialWeekend з завяршэнням 16 сезона. А мы працягваем збіраць галасы беларусаў для нашага цяперашняга этапу праекта!
30 views18:48
Адкрыць / каментаваць