Get Mystery Box with random crypto!

SAY.BY

Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY S
Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY
Адрас канала: @say_by
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 133
Апісанне з канала

Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-01-07 17:27:53
Мы запускаем бэта-версію Мовы прафесіі для публічнага доступу!

Спампаваць з Google Play і App Store можна ужо цяпер!

Што гэта такое? Ранняя версія праекта, які мы рыхтавалі амаль год і дзеля якога збіралі тысячы галасоў беларусаў.

Мэта праекта — павялічыць прысутнасць жывой мовы ў працоўных зносінах!

Што ёсць у бэта-версіі:
4 сферы дзейнасці - крамы, ІТ, кол-цэнтры і піваварная сфера,
дадатковыя агульныя тэмы, такія як фанетыка, ветлівасць і вымярэнне часу,
сотні заданняў на разуменне беларускай мовы, на слых і на размову,
трэніроўка спецыфічнай лексікі і спецыфічных сітуацый,
магчымасць атрымаць сертыфікат.

Уваход у Мову прафесіі звязаны з donar.by і, такім чынам, можна абнавіць профіль "донара беларускай мовы" новым дасягненнем!

Над праектам працавалі дзясяткі людзей, а агучваннем займаліся тысячы валанцёраў. Магчыма, і вы былі сярод іх!

Чакаем вашых водгукаў! Спасылкі на спампоўку ёсць на сайце Mova.pro.

«Пароль неўміручасці - родная мова!»
111 views14:27
Адкрыць / каментаваць
2022-01-05 18:22:07
Запрашаем ў беларускую кавярню 9х9 на Сурганава 25!

- Кававыя напоі на базе specialty coffee. Чай з шышкамі. Абляпіхавая гарбата і найлепшы ў горадзе гарачы шакалад.
- Дэсерты: круасаны / выпечка.
- Дранікі з рыбай / са смятанай. Сырнікі з шышкамі.
- А яшчэ гэта адзінае ў свеце месца, дзе можна набыць унікальныя "Беларускія шахматы" альбо проста сувенірную шахматную фігурку.

Тут з вамі першымі павітаюцца па-беларуску і падтрымаюць размову на роднай мове!

Падрабязней say.by/i/1336

Заходзьце на каву!

Ёсць і #зніжказамову ў 10%
523 viewsedited  15:22
Адкрыць / каментаваць
2021-12-31 17:47:48
Каманда say.by віншуе вас з Новым Годам!

Стары быў вельмі цяжкі, але не безнадзейны. Менавіта ў гэтым годзе мы ўсе разам сабралі больш за 1100 гадзін цудоўных беларускіх галасоў і ўпарта працягваем працу над лепшай будучыняй!

Спадзяёмся, што для многіх беларусаў правіла "як сустрэнеш Новы Год, так яго і правядзеш" не спрацуе, а 2022 будзе лепшы за 2021.

Добрага, светлага вам каляднага перыяду і да сустрэчы ў Новым Годзе!
77 views14:47
Адкрыць / каментаваць
2021-12-30 18:26:48
Новая серыя заданняў для падрыхтоўкі Мовы прафесіі - лічэбнікі.

Дапаможам агучыць заданні для людзей, якія робяць свае першыя крокі ў беларускай мове, каб можна было навучыцца правільна пералічваць прадметы, людзей і жывёл?

Далучайцеся да агучвання на donar.by
91 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2021-12-29 18:36:43
Здзейснім невялікі калядны цуд? Паслухаем цудоўныя беларускія галасы?

Гэткі міні-марафон праслухоўвання да 12 студзеня.

Патрэбна даслухаць 50 гадзін, каб было не толькі агучана 1000 гадзін, але і праверана!

А шанец з'явіўся дзякуючы пераносу рэліза Common Voice на сярэдзіну студзеня!

Каб далучыцца да каляднага міні-марафону, дастаткова зайсці на donar.by/be/listen і пачаць правяраць агучаныя сказы.

Галоўны крытэрый праверкі - гук мусіць адпавядаць таму, што напісана.
1.1K views15:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-25 11:00:01
Чакаем цуд на Каляды
71 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-12-24 15:48:40
Якімі б не былі рэформы правапісу, прынцыпы вымаўлення застаюцца нязменнымі. А для нас галоўнае — размаўляць.

Марыя тлумачыць асноўныя правілы беларускага вымаўлення ў адным відэа.

Што натуральна для нашых бабуль і дзядуль, на жаль, не заўсёды вядома новаму пакаленню беларусаў, якім і склалася адраджаць родную мову.

Неабавязкова размаўляць ідэальна, гаварыце, як атрымліваецца, бо без практыкі не атрымаецца нічога. І не крытыкуйце тых, хто робіць свае першыя крокі ў беларускай мове — яны і самі ведаюць, што ім можна паляпшаць. А лепш за ўсё падтрымлівайце і адказвайце па-беларуску — гэта заўжды так прыемна!

А якія прынцыпы вымаўлення сталі сюрпрызам для вас?
46 views12:48
Адкрыць / каментаваць
2021-12-21 16:36:35
Ці ведалі вы, што літара "і" можа вымаўляцца чатырма рознымі спосабамі ў беларускай мове?

Паслухаем, што пра гэта кажа Марыя.
49 views13:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-17 12:27:56
Усе, хто запоўніў формачку для ТОП-150 донараў беларускай мовы, ужо могуць забіраць значкі і невялікія падарункі ад партнёраў марафону агучвання.

Напрыклад, у беларускай "Кавярні над Нямігай" вас пачастуюць латэ, капучына або гарбатай (на ваш выбар).

Нагадаем, таксама значкі можна забіраць на АЗС А-100, у краме Аліварыя, у салонах SST.BY, а таксама ў шматлікіх кропках самавывазу 21vek.by

Каб атрымаць значок, вам трэба будзе на месцы паказаць свой сертыфікат донара беларускай мовы на мабільным тэлефоне. Накшалт такога: donar.by/0000002

А мы з вамі не развітваемся! Яшчэ наперадзе даправерка да 1000 гадзін (засталося толькі 78 і некалькі тыдняў) і, вядома, запуск Мовы прафесіі!

Усім дзякуй за вашы цудоўныя галасы!
318 viewsedited  09:27
Адкрыць / каментаваць
2021-12-16 22:00:04
Хочаце запрасіць на свята беларускамоўнага Дзеда Мароза ды яшчэ са Снягуркаю? А хто ж не хоча!? ;)

А мы маем нумар, як можна звязацца: +375 29 1419497

Тэлефануйце, каб запісацца, даведацца ўмовы або глядзіце падрабязнасці тут:
say.by/i/1331
40 views19:00
Адкрыць / каментаваць