Get Mystery Box with random crypto!

Здзейснім невялікі калядны цуд? Паслухаем цудоўныя беларускія | SAY.BY

Здзейснім невялікі калядны цуд? Паслухаем цудоўныя беларускія галасы?

Гэткі міні-марафон праслухоўвання да 12 студзеня.

Патрэбна даслухаць 50 гадзін, каб было не толькі агучана 1000 гадзін, але і праверана!

А шанец з'явіўся дзякуючы пераносу рэліза Common Voice на сярэдзіну студзеня!

Каб далучыцца да каляднага міні-марафону, дастаткова зайсці на donar.by/be/listen і пачаць правяраць агучаныя сказы.

Галоўны крытэрый праверкі - гук мусіць адпавядаць таму, што напісана.