Get Mystery Box with random crypto!

SAY.BY

Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY S
Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY
Адрас канала: @say_by
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 133
Апісанне з канала

Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2021-12-06 19:22:35
Новая сфера для будучай Мовы прафесіі - "кол-цэнтры". Кожнага супрацоўніка кол-цэнтру бясспрэчна рыхтуюць да працы, каб чалавек размаўляў прафесійна і ведаў сваю сферу.

Дапаможам пачаць разумець мову кожнага кліента і ўпэўнена размаўляць на ёй? Новыя сказы для агучвання ўжо на donar.by

Партнёры сферы падтрымкі - кампанія @activecloud_by
92 viewsedited  16:22
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 16:10:23
гадзін ёсць!

Засталося яшчэ 100 за 5 дзён! А яшчэ вельмі шмат чаго цікавага адбудзецца за гэтыя дні!

Дзякуй вялікі ўсім, хто ахвяруе свой голас і займаецца адраджэннем беларускай мовы!

Далучыцца можа кожны праз donar.by
445 viewsedited  13:10
Адкрыць / каментаваць
2021-12-04 14:33:56
Распавядаем пра правілы беларускага вымаўлення! Пачнём з самага спрэчнага і цікавага: беларускай мяккасці.

Практыкаваць сваё вымаўленне можна на donar.by і заадно рабіць годную справу!

А яшчэ мы завялі тыкаток tiktok, дзе відэа будуць з'яўляцца найперш tiktok.com/@say_by

На вашых экранах цудоўная філолаг Марыя Бадзей у беларускай кавярні Апостраф кава.
176 views11:33
Адкрыць / каментаваць
2021-12-03 21:17:15
Янка Купала - donar.by/0000002 . Купалу любяць усе

Культавая асоба для сучасных беларусаў - паэт, драматург, адзін са стваральнікаў сучаснай беларускай літаратуры!

"Ганьба таму чалавеку, што рукі апусціць, як перавяслы, і чакае, пакуль сама доля к яму прыйдзе ў хату і папросіцца, каб прыняў яе з ласкі свае! Ганьба таму, хто, вочы на ўсё заплюшчыўшы, будзе ісці ўцёртай здавён сцежкай няпраўды і бяспраўя, думаючы, што іначай быць ніколі не можа і што не ў яго волі змяніць стары парадак бессумленнага жыцця! Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага пачуццё яго чалавечае!.."

1913 г., драма "Раскіданае гняздо", Янка Купала.
435 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2021-12-01 14:34:56
Знаёмцеся, Павел Ганчар (donar.by/0001836) - беларускамоўны кіраўнік @activecloud_by - ІТ-кампаніі, якая падае паслугі воблачнага хостынгу, а ўсім праектам, якія маюць беларускую версію сайта, дае зніжку ў 50%! Менавіта на гэтых серверах бездакорна круцяцца donar.by, say.by і ў хуткім часе будзе працаваць Мова прафесіі.

Нягледзячы на свой загружаны графік, Павел вылучыў час для ўдзелу ў марафоне агучвання і адным з першых быў запрошаны стаць амбасадарам донараў беларускай мовы за падтрымку беларускамоўных ініцыятыў і спрыянню пашырэння ўжывання роднай мовы.

Стаць донарам беларускай мовы можа кожны - далучайце свой голас праз donar.by.
300 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 16:08:11
Як было б шыкоўна, калі б у крамах з намі размаўлялі па-беларуску, тым больш, што гэта зусім не цяжка!

На вашу ўвагу - новая сфера для агучвання і, у будучыні, новая сфера для заданняў "Мовы прафесіі". Далучайце свой голас! Дапаможам супрацоўнікам гандлю лепей разумець і адказваць па-беларуску?

Навучальны модуль для крам быў створаны Тодарам (donar.by/0000069) і Марыяй Бадзей (donar.by/0000074).

Пачаць агучваць можна праз donar.by.

А калі ў вас ёсць жаданне стварыць уласны курс для пэўнай сферы — пішыце нам на say@say.by.
580 views13:08
Адкрыць / каментаваць
2021-11-28 15:04:00
Новы навучальны модуль "Мовы прафесіі" — "час і яго вымярэнне" ўжо даступны для агучвання і чакае вашых галасоў.

Мова прафесіі — гэта мабільны дадатак, выхад якога запланаваны на 15 снежня. Ён прысвечаны навучанню гутарковай беларускай мове ў прафесійных сферах.

Навучальны модуль "час і яго вымярэнне па-беларуску" быў створаны Валянцінай Блішч (donar.by/0000055) пры ўдзеле Марыі Бадзей (donar.by/0000074) і правераны Інстытутам Мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Далучайцеся да агучвання на donar.by. А калі ў вас ёсць жаданне стварыць курс для пэўнай сферы — пішыце нам на say@say.by.
79 viewsedited  12:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-27 22:44:34
Новы рубеж пройдзены! Цяпер у нас ёсць 800 гадзін беларускіх галасоў, а гэта 540'000 агучаных сказаў!

Запаветная 1000 усё бліжэй і бліжэй!

Што гэта дазволіць? 1000 - гэта мяжа, пасля якой лічыцца магчымым мадэль распазнавання адвольнага маўлення - не па сцэнары. У найбольш папулярных моў свету ўжо даўно ёсць наборы падобных даных, але нават там у асноўным яны закрытыя. Напрыклад, вялікую частку з іх складаюць тэлефонныя размовы з кол-цэнтрамі.

Common Voice і ўвогуле метад, пры дапамозе якога мы збіраем галасы, з'яўляецца найлепшым з таго, што можа быць для патрэб тэхналогій, як з пункту гледжання якасці, так і з пункту гледжання агульнадаступнасці.

Што нас чакае далей: на наступным тыдні мы загрузім яшчэ больш разнастайных сказаў для агучвання, а таксама працягнем прэзентаваць новыя прафесійныя сферы для агучвання праекту Мова прафесіі.

Далучайцеся да агучвання, гэта проста і цікава - donar.by
87 views19:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-26 14:48:36
«Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй».

Сёння, 26 лістапада, дзень нараджэння донара беларускай мовы №1 Уладзіміра Караткевіча
(donar.by/0000001)
120 views11:48
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 12:33:57
Яшчэ кавы? Запрашаем у "Апостраф" - беларускую кавярню, што знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Алібегава і Янкі Брыля!

Гаспадары кавярні разважаюць - "або будзе па-беларуску, або ніяк"!

15 месцаў, некалькі мяккіх фатэляў, аздабленне ў беларускім стылі, шафа з кнігамі, якія можна пачытаць, кава, гарбата і ласункі.

Запрашаем! Алібегава, 28.

Паглядзець на мапе, пакінуць водгук пра кавярню можна тут say.by/i/1327
35 views09:33
Адкрыць / каментаваць