Get Mystery Box with random crypto!

SAY.BY

Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY S
Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY
Адрас канала: @say_by
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 133
Апісанне з канала

Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2021-12-11 11:36:18
[ў] - візітоўка беларускай мовы.

Марыя Бадзей тлумачыць падрабязней.
204 views08:36
Адкрыць / каментаваць
2021-12-10 20:30:39
Проста неймаверная актыўнасць і неймаверны вынік! Дзякуй усім, хто прычыніўся да справы! Беларуская мова найжывейшая з жывых!

Як мы пісалі раней, у якасці невялікай сімвалічнай падзякі мы ўзнагародзім лепшых у агучванні і ў праслухоўванні.

Каб праверыць, ці ўвайшлі вы ў ТОП-150 у агучцы ці ў ТОП-150 праслухоўвання, можаце зверыцца з галоўнай старонкай donar.by.

А каб атрымаць значок, запоўніце, калі ласка, формачку - https://forms.gle/1VgvCe2dnPc149yo8

Дзякуем і кампаніям, якія таксама мараць, каб беларуская мова квітнела і развівалася ў нашай краіне, і робяць тое, што ім у гэты момант даступна: дапамагаюць значкам донараў мовы знайсці адрасатаў - АЗС А100, Піваварная кампанія Аліварыя, SST.BY і кампанія, што дазволіла значна пашырыць геаграфію дастаўкі ў гэтым годзе - 21vek.by

Давайце развівацца разам і спрыяць пашырэнню, адраджэнню беларускай мовы, бо «ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову»!
421 views17:30
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 21:24:38
З днём нараджэння, Максім Багдановіч! 130 год гэта не мала! І ў гэты святочны дзень мы ўрачыста дадаём класіка беларускай літаратуры ў лік ганаровых донараў роднай мовы!

"Баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. І што б там не было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца"
Максім Багдановіч
donar.by/0000003
60 views18:24
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 19:54:01
Беларускі акцэнт, які ён? Чалавек, які ўсё сваё жыццё размаўляў па-руску ў Беларусі і нарэшце вырашыўся перайсці на родную мову, ледзь не першым, што пачынае рабіць - гэта трэніраваць беларускую [г]. Прыслухоўваючыся да кожнай бабулі, да кожнага гандляра на Камароўцы, у каторага беларускі акэнт яшчэ захаваўся.

Марыя Бадзей тлумачыць, што гэта за такі цікавы гук беларускай мовы [г] і як яго вымавіць.

А патрэніраваць сваё маўленне вы ўсё яшчэ можаце на donar.by. Да канца марафону - 17 гадзін.
193 views16:54
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 17:15:50
Дзякуй! Беларуская мова толькі што ўвайшла ў сімвалічны элітарны клуб моваў свету, дзе ёсць даступнымі для свабоднага доступу 1000 гадзін маўлення. Тысячы беларусаў адгукнуліся і дзень і ноч інвеставалі свой голас у развіццё роднай мовы!

Усяго за 2 марафоны беларуская ўвайшла ў ТОП 5 моваў на Common Voice. Апошнімі днямі мы абыйшлі Каталанскую і Французскія мовы.

Ці магчыма апісаць словамі тое, што мы цяпер зрабілі? Які гэта задзел на будучыню?

Да канца марафону засталося крыху больш за 19 гадзін. І за гэты час давайце сканцэнтруемся на праверцы сказаў, каб як мага хутчэй гэтая 1000 гадзін была і праверана.

Хто яшчэ не далучыўся - далучайцеся, у вас ёсць магчымасць дапамагчы нашай мове развівацца і вашаму голасу стаць часткай вялізнага хору галасоў сапраўдных беларусаў.

donar.by
135 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2021-12-09 16:13:11
Беларуская мова патрэбная ўсюды і піваварная сфера - не выключэнне.

Дапаможам агучыць заданні гэтай сферы для будучага праекта say.by/pro?

Далучыцца можа кожны, дастаткова:
Зайсці на donar.by;
Пачаць агучваць ці правяраць сказы;
Магчыма стварыць профіль донара беларускай мовы.

І тады вашым голасам будуць гучаць заданні, прысвечаныя трэніроўцы беларускага маўлення як гэтай сферы, так і іншых.
126 views13:13
Адкрыць / каментаваць
2021-12-08 17:57:14
Пішам "не будзе", "без назвы", вымаўляем "ня будзе", "бяз назвы". Беларусы моцна я́каюць!

Марыя Бадзей тлумачыць падрабязней.

Гэта ёсць трэці прынцып, з якім часцей за ўсё бываюць праблемы ў сучасных беларусаў. Першыя два - гэта мяккасць і асіміляцыя шыпячых і свісцячых, пра якія вы можаце паглядзець папярэднія відэа.

А патрэніраваць сваё маўленне можна на donar.by. Да канца марафону агучвання засталося 2 дні.
116 views14:57
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 21:11:22
300 такіх значкоў знойдуць сваіх гаспадароў. Ці можна іх набыць у краме? Не!

Мы бясконца ўдзячныя ўсім, хто ахвяруе свой голас і прымае ўдзел у адраджэнні беларускай мовы!

Вось такі невялікі сімвалічны падарунак будзе чакаць:
ТОП 150 у агучванні;
ТОП 150 у праверцы.
Калі вы апыняцеся і там і там, то вас чакаюць 2 значкі :)

Акрамя таго, будуць і іншыя прызы ад партнёраў марафону. Як і мінулым разам, будзе залежыць ад месца, у якім вы будзеце забіраць гасцінцы.

А яшчэ, пасля ўдакладнення інфармацыі з Mozilla Common Voice, мы дадаём марафону плюс адзін дзень!

Вынікі будуць падведзеныя 10 снежня аб 12:00. Тады і будзе "замарожаны" ТОП донараў беларускай мовы.

Далучайцеся, у кожнага яшчэ ёсць шанец трапіць у ТОП-ы! Агучваць можна праз donar.by
79 views18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 15:05:39
Паспейце замовіць беларускага Святога Мікалая! У Васіля ёсць просты канал сувязі з ім!

Спадар Васіль ды ягоная анімацыйная каманда "ВЯСЁЛЫ ШЛЯХЦЮК" акрамя Нараджэння Хрыстова дапамагаюць правесці і іншыя мерапрыемствы:

- Беларускія вяселлі, хрэсьбіны, дні народзінаў, карпаратыўныя бяседы!
- Сустрэчы гасцей шляхціцам (можна з музыкамі)
- Застольныя завядзёнкі!
- Майстар класы па беларускіх танцах з выкіндэсам!

І шмат што яшчэ!
Тэлефануйце: +375 (29) 179-04-38 (+вайбер)

Паглядзець больш інфармацыі і пакінуць водгукі можна тут: say.by/i/1330

А яшчэ Васіль Грыбоўскі з'яўляецца донарам беларускай мовы - donar.by/0001604 !
#мовапобач
12 viewsedited  12:05
Адкрыць / каментаваць
2021-12-07 12:47:31
А цяпер самае складанае правіла, на якое большасць сучасных беларусаў проста забылася або не ведае.

Цудоўны прынцып беларускага маўлення: шыпячыя "свісцяць", а свісцячыя "шыпяць", калі стаяць побач.

А ці ведалі пра яго вы? І як правільна вымавіць "спяшаешся"?

Расказвае Марыя Бадзей у беларускай кавярні Апостраф вельмі даступна.

Паспрабаваць свае новыя веды можна на donar.by. Спяшайцеся, неўзабаве марафон завершыцца.

І важная інфармацыя для тых хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску - гаварыце як атрымліваецца і не крытыкуйце іншых :-) Без практыкі няма прагрэсу.

Падпісвайцеся на наш tiktok.com/@say_by - там відэа з'яўляцца найперш.
82 views09:47
Адкрыць / каментаваць