Get Mystery Box with random crypto!

SAY.BY

Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY S
Лагатып тэлеграм-канала say_by — SAY.BY
Адрас канала: @say_by
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 133
Апісанне з канала

Пераходзь на беларускую!
Donar.by ➡️ Mova.pro ➡️ say.by👨‍🍳💃🎁🛒🚗

Ratings & Reviews

4.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2021-11-22 12:32:39
Дзякуем усім, хто наведаўся апошнімі днямі ў Кавярню над Нямігай! Эфект атрымаўся проста захапляльны! Больш 50'000 праглядаў публікацыі ў нашых сац. сетках, але, што самае важнае, у кавярню накіраваліся натоўпы беларусаў! Нават пісьменнікі туды заходзяць і дораць свае кнігі!

А цяпер беларуская мова ёсць перавагай і ў працаўладкаванні! Кавярня шукае беларускамоўнага барысту. Можна без досведу працы - вас навучаць. Уявіце сабе - праца ў беларускім асяроддзі!

Калі гэта вы - тэлефануйце +375 29 7584338.
36 views09:32
Адкрыць / каментаваць
2021-11-22 11:16:00
Уладзімір Караткевіч — донар беларускай мовы №1 (donar.by/0000001). Напярэдадні дня нараджэння беларускага класіка вы зрабілі свой выбар! І гэта сімвалічна, бо менавіта ён найбольш моцна паўплываў на сучасных беларусаў. На таго, каму цяпер і прымаць эстафету ў адраджэнні беларускай мовы.

Стань донарам беларускай мовы — заходзь на donar.by і там пабачыш, што рабіць.
90 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2021-11-18 14:54:24
Запрашаем у беларускую "Кавярню над Нямігай"!

Барысты размаўляюць з шаноўнымі гасцямі на беларускай мове. Госці, якія таксама размаўляюць на беларускай мове, атрымліваюць зніжку 20 адсоткаў на ўсе напоі ўласнага прыгатавання.

Меню напісана на беларускай мове лацінкай. Ёсць столікі, дзе можна пасядзець і пасмакаваць каву, гарбаткі, пуншы, іншыя напоі і паласавацца смачным печывам і пірожнымі.

Таксама можна пачытаць кнігу ці ўзяць яе дадому. Можна прынесці сваю кнігу і атрымаць картку "Кнігазварот" (20% зніжкі).

Кавярня знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" на 3 паверсе каля эскалатара. Уваход акурат на рагу вул. Няміга і Гарадскі Вал.

Няміга, 5.

Падрабязнасці ды водгукі задаволеных наведвальнікаў say.by/i/1326
167 views11:54
Адкрыць / каментаваць
2021-11-17 13:04:59
Вітайце! Новая сфера для агучвання - IT. І адразу 5 секцый: «Распрацоўка», «База звестак», «Камунікацыя з кліентамі і кіраванне», «Сеціва», «Праца з дакументамі».

Вашы галасы будуць выкарыстоўвацца для навучання IT-шнікаў «Мове прафесіі». Размаўляць па-беларуску, бо колькі ўжо можна камунікаваць аднымі англіцызмамі?

Мова прафесіі (https://say.by/pro) - праект інтэрактыўнага навучання размоўнай беларускай мове, які актыўна рыхтуецца да запуску, а каб падрыхтаваць заданні, нам патрэбна дапамога донараў беларускай мовы!

Партнёры ІТ сферы - кампаніі @ActiveCloud_by, TCP Soft, Jet BI.

Пачаць агучваць можна праз сайт donar.by.
103 views10:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-14 19:09:29
Нагадваем, ніколі не сумнявайцеся ў беларусах!
50'000 сказаў агучана за 4 першыя дні марафону, а гэта +75 гадзін найлепшых у свеце галасоў!
Далучайцеся да donar.by, паслухайце, як гучыць беларуская мова ў жывым выкананні тысяч беларусаў і падзяліцеся сваім голасам! Гэта цікава і карысна!
103 views16:09
Адкрыць / каментаваць
2021-11-10 13:28:16
Новы марафон агучвання пачынаецца! Гэтым разам мы запусцілі асобны сайт — donar.by! А каб прыняць удзел, трэба:

1. Зайсці на donar.by.
2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
3. Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Агучваць стане яшчэ цікавей, бо цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, каб лепш распазнаваць беларускае маўленне, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах. Гэта робіцца для праекта say.by «Мова прафесіі»: беларуская мова ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка.

Акрамя таго, можна перанесці свой профіль з Common Voice на donar.by, каб вашыя дасягненні мінулага марафону не згубіліся.

Мэта - 1000 гадзін!

Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі.
286 views10:28
Адкрыць / каментаваць
2021-10-03 16:21:57
Новыя шпаргалкі для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску! Сёння успамінаем назвы рэчаў, якія акружаюць нас дома, тут жа вы знойдзеце і слоўцы для вырашэння побытавых спраў

https://people.onliner.by/2021/10/03/shpargalki-pa-belarusku-7
14 views13:21
Адкрыць / каментаваць
2021-09-12 12:01:13
Сёння зноў незвычайны выпуск нашых традыцыйных шпаргалак (мы не змаглі абысці ўвагай адно цікавае восеньскае свята). Прапануем пазнаёміцца з некаторымі ўстойлівымі народнымі выразамі і параўнаннямі — тым, што робіць наша маўленне больш багатым, яскравым і адметным.

https://people.onliner.by/2021/09/12/specvypusk-shpargalak-2
19 views09:01
Адкрыць / каментаваць
2021-08-29 14:38:08
Гэта чарговы выпуск праекта, у межах якога мы вырашылі паклапаціцца пра тых нашых грамадзян, хто хоча гаварыць па-беларуску, але па нейкіх прычынах гэтага не робіць: бянтэжыцца або думае, што пасля школы ўсё цалкам забылася. Прапануем вашай увазе серыю шпаргалак, мэта якіх — аднавіць веды і дапамагчы пачуваць сябе ўпэўнена пры карыстанні беларускай мовай у розных жыццёвых сітуацыях.

Кожны выпуск — гэта невялікая тэматычная падборка лексікі з прыкладамі ўжывання і некаторымі заўвагамі. Сёння, у апошнюю нядзелю гэтага лета, успомнім словы і выразы, якія часта ўжываюцца ў офісе, таксама не забыліся мы і на інтэрнэт-камунікацыю. Матэрыял узгоднены з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Карыстайцеся на здароўе.

https://people.onliner.by/2021/08/29/shpargalki-pa-belarusku-6
25 views11:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 09:55:11
У новым выпуску беларускіх шпаргалак тэма выбрана невыпадкова: 8 жніўня — Міжнародны дзень катоў, таму перад вамі невялікая падборка прыказак, прамывак і параўнанняў, прысвечаных гэтым мілым свойскім жывёлінам.

Запамінайце трапныя выразы і карыстайцеся імі пры нагодзе

https://people.onliner.by/2021/08/08/specvypusk-shpargalak
27 views06:55
Адкрыць / каментаваць