Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем у беларускую 'Кавярню над Нямігай'! Барысты разма | SAY.BY

Запрашаем у беларускую "Кавярню над Нямігай"!

Барысты размаўляюць з шаноўнымі гасцямі на беларускай мове. Госці, якія таксама размаўляюць на беларускай мове, атрымліваюць зніжку 20 адсоткаў на ўсе напоі ўласнага прыгатавання.

Меню напісана на беларускай мове лацінкай. Ёсць столікі, дзе можна пасядзець і пасмакаваць каву, гарбаткі, пуншы, іншыя напоі і паласавацца смачным печывам і пірожнымі.

Таксама можна пачытаць кнігу ці ўзяць яе дадому. Можна прынесці сваю кнігу і атрымаць картку "Кнігазварот" (20% зніжкі).

Кавярня знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры "Метраполь" на 3 паверсе каля эскалатара. Уваход акурат на рагу вул. Няміга і Гарадскі Вал.

Няміга, 5.

Падрабязнасці ды водгукі задаволеных наведвальнікаў say.by/i/1326