Get Mystery Box with random crypto!

Мы запускаем бэта-версію Мовы прафесіі для публічнага доступу! | SAY.BY

Мы запускаем бэта-версію Мовы прафесіі для публічнага доступу!

Спампаваць з Google Play і App Store можна ужо цяпер!

Што гэта такое? Ранняя версія праекта, які мы рыхтавалі амаль год і дзеля якога збіралі тысячы галасоў беларусаў.

Мэта праекта — павялічыць прысутнасць жывой мовы ў працоўных зносінах!

Што ёсць у бэта-версіі:
4 сферы дзейнасці - крамы, ІТ, кол-цэнтры і піваварная сфера,
дадатковыя агульныя тэмы, такія як фанетыка, ветлівасць і вымярэнне часу,
сотні заданняў на разуменне беларускай мовы, на слых і на размову,
трэніроўка спецыфічнай лексікі і спецыфічных сітуацый,
магчымасць атрымаць сертыфікат.

Уваход у Мову прафесіі звязаны з donar.by і, такім чынам, можна абнавіць профіль "донара беларускай мовы" новым дасягненнем!

Над праектам працавалі дзясяткі людзей, а агучваннем займаліся тысячы валанцёраў. Магчыма, і вы былі сярод іх!

Чакаем вашых водгукаў! Спасылкі на спампоўку ёсць на сайце Mova.pro.

«Пароль неўміручасці - родная мова!»