Get Mystery Box with random crypto!

Усе, хто запоўніў формачку для ТОП-150 донараў беларускай мовы | SAY.BY

Усе, хто запоўніў формачку для ТОП-150 донараў беларускай мовы, ужо могуць забіраць значкі і невялікія падарункі ад партнёраў марафону агучвання.

Напрыклад, у беларускай "Кавярні над Нямігай" вас пачастуюць латэ, капучына або гарбатай (на ваш выбар).

Нагадаем, таксама значкі можна забіраць на АЗС А-100, у краме Аліварыя, у салонах SST.BY, а таксама ў шматлікіх кропках самавывазу 21vek.by

Каб атрымаць значок, вам трэба будзе на месцы паказаць свой сертыфікат донара беларускай мовы на мабільным тэлефоне. Накшалт такога: donar.by/0000002

А мы з вамі не развітваемся! Яшчэ наперадзе даправерка да 1000 гадзін (засталося толькі 78 і некалькі тыдняў) і, вядома, запуск Мовы прафесіі!

Усім дзякуй за вашы цудоўныя галасы!