Get Mystery Box with random crypto!

Падарункі для ТОП-100 гатовыя, але ёсць нюанс. Першы марафон | SAY.BY

Падарункі для ТОП-100 гатовыя, але ёсць нюанс.

Першы марафон агучвання абышоўся не без маленькіх няроўнасцей. Таму, па тэхнічных прычынах, просім яшчэ раз запоўніць формачку тых, хто планаваў забраць значкі на АЗС А-100, ды абраць іншую лакацыю (або напісаць свой адрас для дастаўкі поштай). https://forms.gle/bdnhTEKnZg1cx5Cz9
Зрабіце гэта, калі ласка, за сераду-чацвер, каб у пятніцу-панядзелак вы змаглі забраць значкі.

А вось на SST.BY, Alivaria, а таксама ў Фабрыкі мрояў падарункі можна ўжо забіраць! Прычым, акрамя значкоў, вас чакае яшчэ адзін прыемны падарунак! І будзьце, калі ласка, ветлівымі - у гэтых месцах жывая беларуская мова толькі пачынаецца - давайце развівацца разам!

Каб забраць свой значок:
У абраным вамі месцы сказаць, што вы за значком "Донар беларускай мовы";
Паказаць на тэлефоне профіль з Common Voice, дзе ёсць "нікнэйм";
Атрымаць 1 ці 2 значкі (каму як палагаецца)

Тым, хто абраў дастаўку поштай, значкі будуць дастаўлены цягам 2х тыдняў.

Дзякуй, сябры, за вашы цудоўныя галасы!