Get Mystery Box with random crypto!

Прыйшоў час падвесці вынікі першага ў свеце марафону агучвання | SAY.BY

Прыйшоў час падвесці вынікі першага ў свеце марафону агучвання беларускай мовы!

Амаль 4'000 дыктараў ахвяравалі свой голас, сабралі 312 гадзін галасоў, праверылі 239 гадзін, і гэта толькі за 1 месяц.

Ускалыхнулі ўвесь бай-нэт, ру-нэт зачапілі (чытайце на пікабу пра гісторыю поспеху беларускай мовы:)), запусцілі моцную хвалю цікаўнасці да роднай мовы, абагналі на Common Voice мовы ўсіх суседзяў, пабілі ўсе рэкорды!

Чаго ўжо там - пачалі адраджэнне беларускай мовы!

І ўсё гэта - мы - цудоўныя беларусы!

Нягледзячы на тое, што марафон скончыўся, вы можаце працягваць трэніраваць сваю беларускую мову праз Common Voice. Калі голас не трапіць у гэты рэліз, ён абавязкова трапіць у наступны! А марафон мы абавязкова паўтарым праз паўгады.
Таксама, праз некалькі тыдняў, мы падрыхтуем для вас штосьці цікавае!

У якасці маленькай падзякі самым актыўным "майнерам" беларускай мовы, ганаровы значок. Хто знайшоў сябе ў ТОП-100 на mova.pro, запоўніце формачку, калі ласка: https://forms.gle/bdnhTEKnZg1cx5Cz9