Get Mystery Box with random crypto!

За 2 тыдні 3'385 беларусаў агучылі 214 гадзін размовы, і ў вас | SAY.BY

За 2 тыдні 3'385 беларусаў агучылі 214 гадзін размовы, і ў вас ёсць яшчэ 2 тыдні, каб стаць донарам для беларускай мовы!

За гэты час па колькасці гадзін мы ўжо абышлі рускую, польскую, украінскую і літоўскую мовы ў праекце Mozilla Common Voice. А ўсё гэта патрэбна для развіцця тэхналогій распазнавання маўлення, якія дадуць істотную магчымасць для пашырэння беларускай мовы. У дадзены момант такая магчымасць адсутнічае.

А вось і спіс рэкардсменаў:

У агучванні:
Eleonora (4k - чатыры тысячы агучаных сказаў)
Raman (3k)
Міхась Рубон (2k)
4. Курасоўшчына Света (2k)
5. Кірыл (2k)
6. Jan M. (2k)
7. arciomby (2k)
8. shypshyna (1k)
9. Ангеліна (1k)
10. Pani_Natallia (1k)

У праслухоўванні і праверцы:
LongLive (11k - адзінаццаць тысяч праслуханых сказаў)
Apalonik (8k)
Кірыл (6k)
4. Andrej (5k)
5. Pani_Natallia (4k)
6. Eleonora (4k)
7. Yauhen Bichel (3k)
8. Igo (3k)
9. Міхась Рубон (3k)
10. maruka (3k)

Каб далучыцца, дастаткова зайсці на mova.pro, націснуць "Ахвяруй свой голас беларускай мове тут".