Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, мы дасягнулі новай вяршыні - 250 гадзін агучана! Застал | SAY.BY

Сябры, мы дасягнулі новай вяршыні - 250 гадзін агучана! Засталося яшчэ 10 дзён! Ці атрымаецца дабрацца да 300 гадзін? І ці паспеем усе праверыць, бо правераных зараз толькі 166?

Марафон ужо даўно можна лічыць паспяховым, але нам трэба зрабіць яшчэ нешта, каб максімізаваць наш поспех:
Дабрацца да 300 гадзін агучаных.
Даправераць усе 300!

Праверка агучанага адстае, і калі вы думаеце, што зрабіць - больш агучыць, ці больш праслухаць, адказ адназначны - і гэта - праслухаць!

Правераць можа кожны і асноўнае правіла - гэта каб гук супадаў з тым што напісана, а далучыцца можна тут: mova.pro

А вось рэкардсмены:
Па агучванні:
Eleanora 5847
Raman 4570
Курасоўшчына Света 4298
4. Ніхто 3205
5. Кірыл 3038
6. Міхась Рубон 2657
7. Jakka 2339
8. Pani_Natallia 2209
9. Jan M. 2067
10. arciomby 2048

Па праверцы:
Ніхто 14154 (новы лідар!)
Apalonik 14009
LongLive 13412
4. Кірыл 7596
5. Eleanora 7214
6. Pani_Natallia 6404
7. Andrej 5001
8. -=Барыс=- 3610
9. Yauhen Bichel 3567
10. Igo 3501

Дзякуй!