Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 32

2021-08-05 17:46:59
У грыбны сэзон нагадваем, што беларусы ходзяць:

у грыбы ці па грыбы — у лес;
па грыбы — у краму або на рынак.

Але ні ў якім разе нельга хадзіць „за грыбамі“!
1.1K viewsedited  14:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 21:11:57 ЗУБЫ, ПАЛЬЦЫ, ШАХМАТНЫЯ ФІГУРЫ ПА-БЕЛАРУСКУ

У кароткую эпоху „беларусізацыі“ 1920-х гадоў беларускія мэдыкі для анатамічнай тэрміналёгіі ўзялі народныя назвы пальцаў:
мéзенец
персьцянéц
сярэднік
паказальнік
адзінéц


Упарадкавалі і зубы. Зноў жа ў народнай традыцыі:
(па-расейскупа-беларуску)
резцысекачы
клыкиíклы
малые коренныепрадкутнія зубы
большие коренныекутнія зубы
зуб мудрости позьні зуб (крыніца праблемаў; па-беларуску яго назва мудра не зьвязаная ні зь якой мудрасьцю).

Шахматы (шахі) — мадэль вайсковай стратэгіі. Сама іх назва ад пэрсыдзкага тытулу манарха. І назвы фігураў зь дзяржаўна-вайсковай галіны. У Беларусі яны зь дзьвюх традыцыяў — усходняй і заходняй:
кароль
гетман (у нас галоўны вайскавод, адпавядае ўсходняму візіру, пэрс. фэрз)
вежа (тура значыць тое ж)
конь
вышнік (г. зн. ‘афіцэр’)
ніжнік (’шараговец’; у Ластоўскага гэта і „валет“ у картах).

АЎДЫЁ:


1.6K views18:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 10:52:16 ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ „ПИР ВО ВРЕМЯ ЧУМЫ“?

Гэта цытата з расейскае літаратуры, з Пушкіна.

Слова „пір“ у беларускай мове няма, па-нашаму бяседа, банкет.

У эўрапейскіх мовах бытуе іншы выраз — Бальтазараў банкет. У ноч, калі пэрсы захоплівалі Бабілён, ягоны манарх Бальтазар наладзіў шумную бяседу. Раптам на сьцяне зьявілася таямнічая рука і злавесна напісала: MENE MENE TEKEL UPHARSIN. Пра гэта карціна Рэмбранта.

Маем і беларускі вобраз для недарэчнага імкненьня сьвяткаваць, калі вакол бяда. Вясельле на пажарышчы — з Купалавай паэмы „Сон на кургане“.

Падрабязна:
https://svaboda.azureedge.net/a/viasielle-na-pazaryscy/30012023.html

#выразы_на_штодзень
1.5K viewsedited  07:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 13:25:19
ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ „ЖИРОВКА“?

Пра плату за камунальныя паслугі нагадвае паперка ў паштовай скрынцы. На ёй бываюць і прапагандысцкія тэксты ў сталінскім духу.

Як яе называць? Няўжо „жыроўка“?

Ёсьць слова жыраваньне. Ад жыраваць ‘энэргічна карміцца’ (пра рыб, птушак, зайцоў).
У слоўніку „жыроўка“ — тое, што і жыраваньне.

І ўсё ж жэсаўская „жыроўка“ завецца так не таму, што ЖЭС на нас жыруе. Гэта даваенны русізм размоўнага паходжаньня.

У расейскай тэрміналёгіі быў „жироприказ“ — ‘распоряжение вкладчика кредитному учреждению о расчете с кредитором". Ад італьянскага giro — ‘абарачэньне безнаяўных грошай’.

„Жироприказ“ стаў „жировкой“ у расейскіх бухгальтараў, прычым толькі ў Маскве. Жаргоннае значэньне слова моцна аддалілася і ад "жироприказа", і ад італьянскага кораня.

А ў іншых мовах гэта проста рахунак за камунальныя паслугі. Па-ангельску — utility bill. Камунальны рахунак.

АЎДЫЁ:
https://soundcloud.com/svaboda/viach0227zhirovka
#культура_мовы
13.2K views10:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 09:18:44 Як Купала ратаваў беларускае вымаўленьне і чаму трэба казаць „Зеленалуская лінія“

* Бальшавіцкая „рэформа правапісу“ 1933 году закранула і граматыку, і слоўнік беларускае мовы; зьмены набліжалі яе да расейскай. Праўда, фармальна не чапалі вымаўленьня ўласнабеларускіх словаў.
* Палітычна пільнае начальства Беларускага радыё ў 1934 годзе загадала дыктарам чытаць як напісана — свята без памякчэньня і г.д.: „Паляцелі загады, вымовы і пагрозы аб зьняцьці з работы толькі за тое, што мы [дыктары] не маглі адмовіцца ад арганічнай для жывой беларускай мовы мяккасьці ў вымаўленьні зычных перад наступнымі мяккімі зычнымі“.
* Папрасіў Янку Купалу абараніць жывое беларускае вымаўленьне дыктар радыё Ўладзімер Юрэвіч.
* Купала заўсёды бараніў правапіс Тарашкевіча, аднак у атмасфэры палітычнага ціску і тэрору мусіў ухваліць наркамаўскую „рэформу“.
* Варта павагі, што ў такой атмасфэры паэт выступіў у абарону прынамсі вуснай мовы: „Рэформа беларускага правапісу ня можа закранаць асновы вымаўленьня, жывую гутарковую мову, якая толькі і павінна гучаць перад мікрафонам“.
* Усё ж правапісны пераварот разбуральна паўплываў на беларускую артаэпію. Фёдар Янкоўскі казаў пра тых, хто не памякчае зычныя ў словах зьезд ці песьня, што ў іх „кончык языка патоўшчаны і ня мае неабходнай рухавасьці“ .
* Як наступства той правапіснай „рэформы“ зьявілася і цяперашняе памылковае вымаўленьне „зеленалу[ЖС]кі“ (а трэба ЗЕЛЕНАЛУСКІ).

Больш у артыкуле: https://svaboda.azureedge.net/a/kupala-i-vymaulennie/31382573.html
1.5K viewsedited  06:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 12:49:26 НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ці СУВЭРЭНІТЭТ: пра назву сьвята 27 ліпеня

Здавалася б, два словы — сынонімы. Але ў савецкі час БССР фармальна мела „сувэрэнітэт“, аднак называць Беларусь незалежнай было забаронена. Дый не была яна такой.

Значна раней, у часы Расейскай імпэрыі і яе развалу, да самай ночы 25 Сакавіка 1918 году таксама дзейнічала своеасаблівае публічнае табу на словы Незалежная Беларусь.

А ў 1980-я гады гэтыя словы выклікалі ўтрапеньне мясцовых маскоўскіх сатрапаў і былі жаданаю мараю маладых адраджэнцаў.

Лексычны казус „сувэрэнітэт vs незалежнасьць“ адлюстраваўся і ў двух этапах юрыдычнага афармленьня новай беларускай дзяржаўнасьці.

27 ліпеня 1990 году была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР. Важны крок да незалежнасьці, але дакумэнт быў непасьлядоўны і ня меў канстытуцыйнае моцы.

А дзяржаўную незалежнасьць Беларусі аднаўлялі ўжо дакумэнты, ухваленыя падчас рэвалюцыйных падзеяў жніўня і пазьнейшых месяцаў 1991 году.

Лягічная назва для 27 ліпеня — Дзень сувэрэнітэту.

Падрабязна ў артыкуле: https://svaboda.azureedge.net/a/dzien-voli-ci-niezaleznasci/28391606.html
1.3K viewsedited  09:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 11:13:24
Слоўнічак: ХАЛАДНÍК

Правільна ставім націск:
вáраныя я́йкі
кухонная соль
вáраная бульба ў лупíнах
дробна пасéчаная цыбуля


А таксама:
таркавáныя буракí (бо на тарцы)
сыраквáша
агуркí
кроп
709 viewsedited  08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 10:37:44
#Слоўнічак: АЛІМПІЯДА

(Заўвага. Мэдаль можа быць і сярэбраны, і бронзавы: галоўнае не забыцца, што слова мэдаль мужчынскага роду. У множным ліку мэдалí).
785 viewsedited  07:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 16:13:28
Як правільна: МІГРАНТЫ, РЭЛЯКАНТЫ, УЦЕКАЧЫ? А МОЖА „БЕЖАНЦЫ“?

Словы сталі актуальнымі. Зьяжджаюць (і ўцякаюць) беларусы, праз нашыя межы без праблем мігруюць іншаземцы.

Рэляканты“ — наватвор. Ад расейскага (няхай сабе з лацінскім коранем) „релоканты“, слова ўзьнікла ў IT-сэктары, азначае ўдзельнікаў арганізаванага пераезду фірмы ў іншую краіну. Яно не пра тых, хто вымушаны ўцякаць ад пагрозы.

Уцекачы натуральнае беларускае слова. „Бежанцы“ — русізм. Слова бегчы ў нас даволі пазытыўнае, а ўцякаць — афарбаванае пакутай. Па-расейску ж адно са значэньняў выразу „он бежал“ = менавіта „ён уцёк“.

Праўда, у нашай гісторыі было так званае „бежанства“ 1914—1918 г., калі расейская ўлада прымусова высяляла мірнае жыхарства Беларусі ў глыб Расеі. Таму і завецца зьява расейскім словам.

Мігрантамі, а не ўцекачамі, называем тых, хто проста хоча трапіць у лепшыя эканамічныя ўмовы.

АЎДЫЁ пра словы ўцякач і бежанец (2015)
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka1010ucekachy?in=svaboda/sets/pa-belarusku
1.1K views13:13
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 12:35:21
Памерла Эльжбета Радзівіл, князёўна аднаго з самых буйных і ўплывовых магнацкіх родаў у ВКЛ

Эльжбета Радзівіл — дачка перадапошняга гаспадара Нясьвіскага замку Альбрэхта Радзівіла і ангелькі Дораці Паркер Дыкан (Dorothy Parker Deacon).

https://svaboda.azureedge.net/a/31369690.html
561 views09:35
Адкрыць / каментаваць