Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 31

2021-08-18 11:08:51
„ВОБЫСК“ ЦІ ПЕРАТРУС?

У слоўніках бачым назоўнік „вобыск“. Але тыя, хто адчувае беларускую мову, яго ў наш час, як правіла, не ўжываюць. Бо няма беларускага слова „абыскаць“.

Памяшканьне можна абшукаць. Адсюль абшукваньне, вобшук.

І больш традыцыйнае слова — ператрус. Ад дзеяслова ператрусíць ‘ператрэсьці’ (напрыклад, ператрусілі адзеньне). Па-беларуску: ператрэсьлі кватэру — значыць, правялі ператрус.

Піша Юрась Бушлякоў: https://svaboda.azureedge.net/a/790101.html
752 viewsedited  08:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-17 12:08:05 САКРЭТЫ НАЗВАЎ БЕЛАРУСКІХ ГАРАДОЎ. Няпросты, але пазнавальны #ТЭСТ

Ці бальшавікі хацелі перайменаваць Гомель? Дзе ставіць націск у назьве Мазыр? Як нармальныя людзі завуць вёску Красны Васход?

Гэтых пытаньняў у тэсьце няма, ёсьць падобныя. Тэст на веданьне сапраўдных імёнаў беларускіх гарадоў, вёсак, вуліц ды іхнае няпростае гісторыі пад чужымі ўладамі. Посьпехаў!

https://svaboda.azureedge.net/a/29862136.html
109 viewsedited  09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-16 17:40:41
790 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-15 09:57:13
#Слоўнічак: ЧЫГУНКА

(па-расейску — па-беларуску)
железная дорога — чыгýнка
поездцягнíк
рельсырэйкі
путь (отправления) — каляíна
вывескашыльда
Берегись поезда! Сьцеражыся цягнікá!

камера хранения багáжня
ручная кладьручная паклáжа
чемодан = валíзка

гранёный стаканкантовая шклянка
подстаканникпадшкля́нак
электричкаэлектравíк

В добрый путь! — Шчасьлівай дарогі!

Падрабязна — у артыкуле
https://svaboda.azureedge.net/a/ciahnik-i-pajezd/29246017.html
2.6K views06:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-14 12:37:42
#Слоўнічак вандроўніка. ВІДЭА

Высьвятляем, адкуль слова ровар, бяром сьцізорык і вýду (гэта не гаіцянскі культ, а прылада лавіць рыбу) і рушым у вандраваньне.

(па-расейску — па-беларуску)
* костёр — вогнішча
* топор — сякера (тапор ёсьць таксама, ён цяжэйшы)
* палатка — намёт
* удочка — вýда
* велосипед — ровар (назва ад той самай фірмы Rover, якая пачынала з двух колаў)
* путешественник — вандроўнік, падарожнік
* рюкзак — заплечнік

а таксама
* зажигалка — запальнíчка
* перочинный ножик — сьцізорык (быў такі глядыятар scissor, які ўсіх рэзаў)
* шалаш — будáн

Падрабязна тут: https://svaboda.azureedge.net/a/31410179.html
19.3K viewsedited  09:37
Адкрыць / каментаваць
2021-08-13 10:58:51 ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ ЗАВЕЦЦА САМЫ ГАЛОЎНЫ ГРЫБ? ВУЛІЧНАЕ АПЫТАНЬНЕ

• У некаторых беларускіх дыялектах яго паважліва завуць проста ГРЫБ.
• Бальшыня менчукоў яго вызначыла правільна.
• У беларускай літаратурнай мове асноўная назва — БАРАВІК. У расейскай асноўная — „белый гриб“.
• У нас ёсьць прыгожы ўстойлівы выраз, напрыклад пра дзетак: „Яны ў цябе як баравічкі крамя́ныя!“ (па-расейску ня скажуць „дети как белые грибочки крепкие/здоровые“).
• На Беларускім Палесьсі бытуюць яшчэ назвы шчыры грыб; добры, праўдзівы, справядлівы грыб.

ВІДЭА

1.1K viewsedited  07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-08-12 12:46:31 СЬВЕТЛАГОРСК? Не. ШАЦІЛКІ ці ШАЦІЛАВІЧЫ. Яшчэ пра дэкамунізацыю тапонімаў

Акрамя яўна прапагандысцкіх назваў-навадзелаў (Дзяржынск з Койданава, Акцябарскі з Рудобелкі), ёсьць менш відавочныя.

ЧЭРВЕНЬ. Здавалася б, слова і беларускае, і не зьвязанае з прапагандай. Але так перайменавалі ІГУМЕН, бо бальшавікі захапілі горад у чэрвені 1920 году і бо Ігумен — нібыта рэлігійны назоў. Чаму не ў „Іюнь“ — бо яшчэ ішла так званая беларусізацыя, каб прывабіць беларусаў да новай улады.

Ігýмень
або Гýмень — такая яго першая назва — старажытны горад (першы ўпамін у 1387). Манастыра ды ігумена ў ім там не было. Назва не ад царкоўнае пасады, але ад гумна для збожжа (поле ці ўрочышча побач называлі гýменьне).

СЬВЕТЛАГОРСК названы так у 1961 годзе ў зьвязку з пабудовай электрастанцыі. Назва банальная (у Расеі такіх чатыры) і дэзарыентуе, бо „сьветлых гор“ над Бярэзінай няма.

А маёнтак Шацілінскі Востраў згадваецца яшчэ пад 1560 годам як уласнасьць Рамана Шацілы. Тыповае беларускае прозьвішча-мянушка са значэньнем ‘няўседлівы і рухавы чалавек’.

Лёсам паселішча пасьля сьмерці Шацілы займаецца сам Жыгімонт Аўгуст. Потым яно завецца ШАЦІЛАВІЧЫ і ўрэшце ў XVIII ст. — ШАЦІЛКІ, шляхоцкая ваколіца. Каторую гістарычную форму выбраць — няхай вызначацца самі шацілкаўцы.

Падрабязна:
https://svaboda.azureedge.net/a/27804807.html

#тапонімы
1.8K views09:46
Адкрыць / каментаваць
2021-08-11 11:50:45
„АБШЧЫНА“ ці ўсё ж ГРАМАДÁ ?

Як па-беларуску карэктна назваць мясцовую супольнасьць людзей — ад першабытнай і да сучаснай, з самакіраваньнем (у дэмакратычных краінах)?

Па-расейску гэта „община“, ад „общий“ (корань царкоўнаславянскі).

У беларускай мове „абшчына“ пазычана з расейскай, гучыць ненатуральна, бо слова „обшчы“ ў нас няма.

Спрадвеку вясковая ці рэлігійная супольнасьць у нас завецца ГРАМАДÁ. Сельская грамадá, хрысьціянская грамадá.

Слова агульнаславянскае і праіндаэўрапейскае, параўн. лацінскае gremium ‘ахапак, зьвяз’. Мае шмат вытворных: грамадзтва, грамадзянскі.

Ніжнюю палату брытанскага парлямэнту House of Commons, дзе прадстаўленыя мясцовыя супольнасьці, па-беларуску лягічна называць Палата грамадаў.

Гэтым словам беларускія адраджэнцы ў пачатку ХХ ст. называлі партыі. Яднацца ў грамаду можа і цэлы народ:

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
Беларусы!
(Янка Купала)

Разважае Юрась Бушлякоў:
https://svaboda.azureedge.net/a/24876819.html
1.4K viewsedited  08:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-10 10:21:55 ІГРУША, ІСТУЖКА, ІЛЬВІЦА. Мілагучныя прыстаўныя

Мілагучнасьць — гарманічнае чаргаваньне зычных і галосных (так лічыў паэт і мовазнаўца Ўладзімер Дубоўка).

Беларуская мова ня любіць зьбегаў зычных зь першым р, л, м, в у пачатку слова. Да іх прыстаўляецца галосны гук:
ІЛЬГОТА
І
ЛЬВІЦА
І
МГЛА
І
РЖАВЫ
А
МШАРЫНА
А
ЎТОРАК
а нават АмсьцІслаў

І перад іншымі зьбегамі бывае прыстаўны галосны:
ІСТУЖКА
І
ГРУША

Тут прыстаўны зьяўляецца пасьля папярэдняга зычнага:
ШАЎКОВАЯ СТУЖКА
але
ШМАТ ІСТУЖАК

АЎДЫЁ:
https://soundcloud.com/svaboda/viachorka1129prystaunyjahalosnyja?in=svaboda/sets/pa-belarusku
#вымаўленьне
1.6K views07:21
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:59:47 Рэабілітуем добрае беларускае слова „ЎРОД“

Урод = багаты ўраджай, калі яблыкаў (бульбы) шчодра ўрадзілася.

Расейская „красота“ мае чараду беларускіх адпаведнікаў: хараство, прыгажосьць, гожасьць, пекната, краса. А таксама і ўрода. Гэта не пазычаньне з польскай!

А ў расейскай мове слова набыло адмоўнае значэньне. Расейскі „урод“ — той, хто нарадзіўся звыродным.

У беларускай прасторы слова ўрод не абраза. Для гэтага маем словы вырадак, вылюдак і пачвара.

Расейскі выраз в семье не без урода мае беларускія адпаведнікі:

няма роду без выроду
у балоце не бяз чорта
і ў добрай сям’ і вырадак бывае


https://svaboda.azureedge.net/a/urod/30214433.html
2.0K viewsedited  09:59
Адкрыць / каментаваць