Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 27

2021-10-13 11:29:37
ВОСЕНЬ: ВОПРАТКА. #Слоўнічак-мінімум для пачаткоўцаў
464 viewsedited  08:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 13:55:29
ВОСЕНЬСКІ ПЛЁН. #Слоўнічак-мінімум для пачаткоўцаў

Адзіная засьцярога тут да назвы папяроўка: кажуць, што белы наліў — іншы гатунак. Але ў многіх беларускіх гаворках папяроўка = рас. белый налив.

Дарэчы, назва белы наліў спачатку гучала белая аліва (аліўка).
935 viewsedited  10:55
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 14:51:02
Сёлета ў Беларусі добры ўраджай ГАРБУЗОВЫХ. Разьбіраемся з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам, як іх правільна называць і што такое ГАРБУЗІКІ па-беларуску.
752 views11:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 12:20:16
ІШОЎ, ІШЛА, ІШЛІ

Беларускі дзеяслоў ІСЬЦІ пачынаецца на і- ў розных формах:

ІДУ, ІДЗЕШ (цяперашні час)
ІШОЎ, ІШЛА, ІШЛО, ІШЛІ (прошлы час)

Гэты ж гук пасьля прыставак на галосны пераходзіць у -й-:

ПРЫЙДУ (рас. приду)
ЗНАЙШОЎ (рас. нашёл)
ДАЙШЛА (рас. дошла)

(ілюстрацыя — лічылка для гульняў)
473 viewsedited  09:20
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 19:17:43
У жывой беларускай мове ёсьць КАРОТКІЯ ВАРЫЯНТЫ часта ўжываных словаў:

До спаць! Паўстаньце грамадою
I йдзіце ім там памагаць,
Паўстаньце крэпасьцю такою,
Каб вораг вас ня мог зламаць.
(Янка Купала. „Там“. 1906)

„До спаць“ — значыць 'досыць спаць, прачынайцеся!'

Гэта цэлая моўная зьява:

мо, нат, зара, шчэ, трэ, до, ё, ка

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
(Максім Багдановіч. „Пагоня“. 1916)

Такая эканомнасьць зручная і ў сучаснай пісьмовай камунікацыі. Падрабязна тут:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/25426335.html
1.3K viewsedited  16:17
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 11:24:18
#Слоўнічак: ВОСЕНЬ (1)

Бальшыня словаў не выклікае пытаньняў. Акрамя слова ГІЦАЛЬ. Гэты старадаўні германізм у беларускай мове набыў дадатковае значэньне — 'пятля, прышытая да каўняра'.

Беларуска-расейскі слоўнік (1988):
гіцаль м.
1. живодёр;
2. разг. озорник, сорванец;
3. вешалка ж. (платья, пальто)
208 views08:24
Адкрыць / каментаваць
2021-09-30 12:09:41 А вы ведалі, хто такія „благавухія“? ДА 90-ГОДЗЬДЗЯ НІЛА ГІЛЕВІЧА (Аўдыё)

* Гілевіч выдатна адчуваў беларускую мову. Ён — майстар незвычайных словаўжываньняў:
„Як усё гаманіла, сьпявала, гукала, гуло!“;

майстар выявіць моўныя багацьці:
Якая дзіўная краіна! —
пісала госьціца адна:
і да Бабруйска скрозь раўнíна,
і за Бабруйскам раўнінá.


Вось жа раўнíна — геаграфічнае паняцьце, а раўнінá — пра роўную паверхню.

* Любіў родныя яму лагойскія словы (наўрэцца 'нечакана зьявіцца') і сам словы ствараў: гаратлівец, папрасімец, суцемак. А благавухі, благавухаць — пра тых, хто зьневажае родную мову: „благое (значыць дрэннае) вуха“.

* Высьмейваў гора-тапанімістаў, што пераймяноўвалі беларускія вёскі ў Сірэнеўкі, якія тут жа рабіліся „Сярэнеўкамі“.

* На лекцыі ў БДУ прафэсар Гілевіч пытае сьціплую дзяўчыну:
— Ці ваш дзед жывы?
— Так.
— А ці ваш дзед цёмны і дурны?

Бедная дзяўчына глытае язык. Ніл Сымонавіч усьміхаецца:
— Ніколі не пагаджайцеся, калі вам скажуць, быццам беларусы заўсёды былі цёмныя і дурныя, а наша мова дрымучая і неразьвітая.

* Вярнуць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай — галоўны запавет, які нам пакінуў Ніл Гілевіч.

Аўдыё: https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0402hilevich?in=svaboda/sets/pa-belarusku
667 viewsedited  09:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-28 12:38:25
Звычайнага для нас цёплага дзіцячага слова буська ў значэньні 'пацалунак' — дай маме буську — ня ведаюць у Расеі. Госьці адтуль успрымаюць яго як дзівосны экзатызм.

А ў беларускай мове слова жывое. Буся, пабусяць. Паходжаньне, хутчэй за ўсё, гукапераймальнае.

(Заўвага: польская buźka іншага паходжаньня, няма там і аднакаранёвых дзеясловаў.)

Пра словы
БУСЬКА
ЖМЕНЯ
СЮДОЙ
ССАБОЙКА
ды іншыя беларусізмы ў расейскай мове беларусаў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/siudoj-tudoj-viacorka/26711562.html
2.5K viewsedited  09:38
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 11:54:57 „МОДНЫ МОЎНЫ КЛЮБ“ — НОВЫ ОНЛАЙН-КУРС БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ

Вядоўцы Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг запэўніваюць, што пасьля 12 заняткаў кожны свабодна загаворыць па-беларуску.

Музыка і мастак Андрусь Такінданг:

Ёсьць два варыянты загаварыць па-беларуску. Ты прачынаесься ранкам і кажаш сабе: „Усё, я гавару толькі па-беларуску“. А ёсьць варыянт больш „лайтовы“ — паступова ўводзіць беларускія словы : тыя ж добры дзень, дзякуй, калі ласка. Чалавек зробіць першы крок, а пасьля будзе лягчэй.

Ужо выйшлі тры выпускі „Гоману“:
Словы вітаньня, прабачэньня, просьбы, падзякі
Кухня і посуд
Прадукты і ежа

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31476898.html
952 viewsedited  08:54
Адкрыць / каментаваць
2021-09-26 11:05:24 26 верасьня — Эўрапейскі дзень моваў. А што сьвяткаваць нам?

47 дзяржаваў супольна берагуць сваю моўную разнастайнасьць, бо безь яе ня можа быць багатай культурнай спадчыны кантынэнту.

Нам жа сьвяткаваць не выпадае. Беларусы — адзіны ў рэгіёне дзяржаўны народ, чыёй мове пагражае зьнікненьне.

UNESCO ўнесла беларускую мову ў „Атляс моваў сьвету ў небясьпецы“ ў 2009 годзе. Гэта — вынік таго, што ў 1995 годзе ў беларускае мовы забралі статус адзінай дзяржаўнай, і ўсёй наступнай моўнай палітыкі.

Аўдыё: https://soundcloud.com/svaboda/viachorka0425-2unesco?in=svaboda/sets/pa-belarusku
2.4K viewsedited  08:05
Адкрыць / каментаваць