Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 25

2021-11-09 14:25:33
ПАГРАНІЧНІКІ ЦІ ПАМЕЖНІКІ? І ШТО ЯНЫ МУСЯЦЬ АХОЎВАЦЬ?

30 гадоў таму Беларусь аднавіла незалежнасьць. Новаствораныя дзяржаўныя інстытуты называлі па-беларуску, вяртаючы незаслужана забытыя словы: мытня, дзяржаўны сьцяг, дзяржаўная мяжа. („Савет“ на Раду не пасьпелі памяняць.)

І „мяжа“, і „граніца“ ў беларускай мове спрадвеку. У знакамітым Коласавым вершы супраць падзелу Беларусі 1921 г. „К чорту іх межы! к чорту граніцы!“ яны сынонімы. Але мяжа мае шмат аднакаранёвых (межаваць, узьмежжа, замежны). І ў дзяржаўным значэньні адрозьнівае нашу мову ад усіх суседніх.

Таму і назвалі сілы, якія мусілі ахоўваць дзяржаўную мяжу, памежнымі войскамі. Яшчэ ў 2005 годзе зацьвярджалі нагрудныя знакі „100/200 выхадаў на ахову Дзяржаўнай мяжы“. А потым афіцыйныя назвы памянялі „назад“ — на пагранічнікаў і граніцы.

АЎДЫЁ пра вяртаньне беларускіх назваў у пачатку нашай адноўленай незалежнасьці https://soundcloud.com/svaboda/viac0827himny-leta-ii
1.1K viewsedited  11:25
Адкрыць / каментаваць
2021-11-08 18:30:10 Ягоны забаронены слоўнік нелегальна памнажалі ў БССР 1980-х

8 лістапада — дзень нараджэньня Вацлава Ластоўскага, мовазнаўцы, палітыка і непапраўнага рамантыка.
 
Носьбіт, памер, нашчадак, жыхар, злавесны, спаборніцтва, сьвятар бяз гэтых словаў цяжка ўявіць нашую мову. І гэта Ластоўскі іх або стварыў, або ўзяў з народнай стыхіі. Прыкладам, слова дойлід у гаворках абазначала цесьляра. А Ластоўскі працытаваў народную песьню “А ў Тураве на мураве тры дойліды цэркаўку стаўлялі”: дойлід — архітэктар, але высокага стылю (як рас. зодчий).

Ластоўскі знаходзіў расейскім царкоўнаславянізмам высокастылёвыя беларускія адпаведнікі:
 
одеснуюправаруч
достопочтенныйістапашаноўны
празднословитьпустамовіць
поприщеточышча
страстьжарсьць
 
Гэта Ластоўскі прапанаваў геамэтрычныя тэрміны кут, вугал, рог (рас. внутренний, внешний, телесный угол).
 
А яшчэ сыстэматызаваў назвы шахмат і картаў, вайсковыя каманды (у тым ліку асноўную — “Зважай!”).
 
Акадэмік Ластоўскі, закатаваны НКВД ў 1938 годзе, быў клясычны пурыст, ад лацінскага purus — чысты. Змагар за чысьціню мовы ад наступстваў паняволеньня.

Пра Ластоўскага-моватворцу АЎДЫЁ https://m.soundcloud.com/svaboda/vv1107-lastouski
1.0K views15:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-05 11:23:02
Непрыкметнае, але важнае адрозьненьне паміж мовамі

У беларускай мове агульная назва для біялягічнага віду — КОТ:
„Каты з усяго навакольля сабраліся на пах сьвежай рыбы“.

Каб удакладніць пол канкрэтнай жывёлінкі, маем словы кот або котка/кошка.

У расейскай мове агульная назва для віду — „кошка“.
1.0K viewsedited  08:23
Адкрыць / каментаваць
2021-11-04 13:11:36
ВЫБІРАЙМА ДАКЛАДНЫЯ СЫНОНІМЫ:

адчыніць фортку
адкрыць таямніцу
распачаць сход
разгарнуць кнiгу
расплюшчыць вочы
адкаркаваць бутэльку

Тлумачыць Юрась Бушлякоў: https://svb1234.azureedge.net/a/24876806.html

#культура_мовы
1.2K viewsedited  10:11
Адкрыць / каментаваць
2021-11-03 12:22:14
#Слоўнічак: ЛІСТАПАД

(Заўвага: на малюнку не капялюш, а АБЛАВУХА)
1.4K viewsedited  09:22
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 10:31:12
ПРА МОВУ БЕЛАРУСКІХ НАДМАГІЛЬЛЯЎ

Успамінаем продкаў, прыходзім на могілкі. І бачым, што там мала помнікаў па-беларуску. Але гэта не павінна быць нормаю. У нас нэкропалі традыцыйна былі шматмоўныя. І калі не пісаць імёны нашых продкаў там па-беларуску, то нашчадкі задумаюцца: а ці наагул жылі беларусы ў Беларусі?

Важны і парадак частак імя. Звычка пісаць спачатку прозьвішча, а потым імя прыйшла ў савецкі час з канцылярскай ведамасьці. Пішам спачатку асабовае імя — з павагі да асобы, да індывідуальнасьці. Шануйма продкаў.

Падрабязна ў артыкуле: https://svb1234.azureedge.net/a/mova-nadmahilnych-pomnikau/30250776.html
1.6K views07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 09:39:55
#Слоўнічак: ДЗЯДЫ
802 views06:39
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 17:21:28
#Слоўнічак: ГЭЛАЎІН

(Для тых, хто адзначае. Будзе і слоўнічак на беларускія Дзяды.)
882 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 10:02:46 У дні памяці ахвяраў камуністычнага тэрору ўспомнім беларускіх мовазнаўцаў.

У 1926 годзе адбылася найважнейшая для беларускае мовы падзея — Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яе Прэзыдыюм — 26 чалавек, выбітныя беларускія лінгвісты, іншыя навукоўцы, пісьменьнікі: Сьцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Бялькевіч, Пятро Бузук...

Зь іх пачынаючы з 1930 году арыштаваныя 18, у тым ліку расстраляныя ці даведзеныя да сьмерці 15. Зьехалі на чужыну або засталіся там пасьля зьняволеньня 6.

Так быў „кадрава“ забясьпечаны радыкальны разварот у бок русыфікацыі ў 1930-я гады. https://svb1234.azureedge.net/a/rasstralanyja-movaznaucy/28824837.html
822 viewsedited  07:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 11:03:17
У беларускай лацінцы літара Hh азначае працяжны (па-навуковаму — шчылінны) гук [Г], характэрны для нашае мовы: гара = hara, Вольга = Volha.

Літара Gg азначае зусім іншы гук — змычны [Ґ]. Ён уласьцівы расейскай і польскай мовам, а ў нас ёсьць толькі ў нямногіх словах: ґанак = ganak, шваґер = švagier.
1.1K views08:03
Адкрыць / каментаваць