Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 28

2021-09-25 20:09:25 Што такое „ўтрапеньне“? Як Алеся Бяляцкага ў вязьніцы ўратавала беларускае слова

• Алесь Бяляцкі, праваабаронца і пісьменьнік, дзевяць гадоў таму таксама быў палітычным вязьнем.
• Яго былі абвінавацілі ў тым, што задрамаў на шконцы ўдзень.
• Творца патлумачыў, што „знаходзіўся ва ўтрапеньні“, у спэцыфічным, характэрным часам для беларусаў стане, „блізкім да мэдытацыі“.
• Слоўная загадка ўразіла дазорцаў. Малайскі амок? Японскі дзэн? Бяляцкага пакаралі толькі часткова.
• У афіцыйным слоўніку старадаўняе беларускае слова ўтрапеньне азначае ‘неўтаймаванае праяўленьне пачуцьцяў’, але ў клясыкаў і ў моўнай практыцы яно і пра выкліканую моцным пачуцьцём засяроджанасьць.
Віншуем Алеся з днём нараджэньня!

https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/utrapiennie-bialacki/31478051.html
814 views17:09
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 11:35:59
Назвы нашых гарадоў пішам па-беларуску і беларускаю лацінкаю, а не „трансьлітам“ з расейскае мовы.

(Назва Бабруйск ад імя рэчкі Бабруя. Яно, у сваю чаргу, балцкага паходжаньня, а корань азначае таго самага бабра.)
767 viewsedited  08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 13:52:46
#Слоўнічак: ВОСЕНЬ У ГОРАДЗЕ
586 viewsedited  10:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-22 12:07:17
ЯК ПА-РАСЕЙСКУ „Я ПЕРАМАГУ“?

Ці перакладзем на расейскую (адным словам!) беларускія формы дзеясловаў

ПЕРАКАНАЮ
ПЕРАМАГУ
ПАШКОДЖУ
ПАДУДЖУ ?

Сваім не пашкоджу, я іх пераканаю.
А ворагаў — перамагу.
І на ўвесь сьвет пагуджу ў гудок і падуджу ў дуду.

Выява — Язэп Горыд. Ілюстрацыя да казкі „Зьмей“. Вільня, 1929
2.4K viewsedited  09:07
Адкрыць / каментаваць
2021-09-21 14:52:00 Як у 1983 годзе моладзь дамаглася беларускай школы ў зрусыфікаваным Менску

* У пачатку 1980-х гадоў у гарадах Беларусі не засталося беларускіх школаў (а садкоў і не было).
* Але пачалося нацыянальнае адраджэньне сярод моладзі. Згуртаваньне „Беларуская Майстроўня“ (1980–1984) вярнула на вуліцы Менску жывыя беларускія народныя сьвяты і прэстыж беларускае мовы.
* Віктар Івашкевіч прапанаваў аднавіць Таварыства беларускай школы (забароненае польскімі ўладамі ў 1936-м) ды ісьці да людзей, каб разам дамагацца беларускае адукацыі для іхных дзяцей.
* У выніку ў менскім раёне Сьляпянцы сабралі каля тысячы подпісаў звычайных беларусаў — рабочых, інжынераў, хатніх гаспадыняў. Збор спынілі спэцслужбы.
* Але ўлады мусілі зважаць на настроі людзей і абвясьцілі набор у беларускія клясы ў 108-й школе. Гэта быў пачатак вяртаньня беларускае мовы ў гарадзкія школы і наагул адраджэньня беларускае мовы, якое працягвалася да „рэфэрэндуму“ 1995 году.
* А 17 верасьня 2021 году ўлады Рэспублікі Беларусі (як калісьці палякі) забаранілі адроджанае Таварыства беларускай школы.
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31470897.html
762 viewsedited  11:52
Адкрыць / каментаваць
2021-09-20 11:56:31
Па-расейску „ОЧКИ“, а як па-беларуску?

Расейскае слова очки мае некалькі значэньняў і беларускіх адпаведнікаў.

На носе — АКУЛЯРЫ.
Слова і аптычная прылада для вачэй у нас здаўна. „У краме маёй акуляр шкляных пары тры“ (1625). „Праз акуляры здадуцца рэчы большыя, а ня так месяц вочы псуець“ (з павучаньняў сярэдзіны XVII ст.).

Па-лацінску oculus ‘вока’, oculariumшчыліна для вачэй у шаломе’. У нашым слове вока корань той самы, агульнаіндаэўрапейскі.

У гульні — ПУНКТЫ.
„Ачко“, „ачкі“ — слова небеларускага паходжаньня. Беларускае мела б прыстаўны гук в- (як у формах вачамі, вачаняты).

Затое маем сваё слова ВОЧКА, ВОЧКІ — на бульбе, пры вязаньні, у дзьвярах.
907 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 14:35:19 „Зьліквідавалі“ Таварыства беларускай школы. Роўна 85 гадоў яго ўжо закрыла была польская адміністрацыя, а якраз у «Дзень народнага адзінства» тое самае зрабіла ўлада дзяржавы пад назваю Рэспубліка Беларусь. https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31462039.html
1.5K viewsedited  11:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-17 10:31:13 Пра заснавальнікаў ТБШ Тарашкевіча і Ўласава. Сядзелі пры паляках, загінулі ад рук бальшавікоў. Рэпартаж з Радашкавічаў

Самы вядомы месьціч Радашкавічаў — грамадзкі дзяяч, мовазнаўца, акадэмік Браніслаў Тарашкевіч, стваральнік клясычнага беларускага правапісу тарашкевіцы. Першая суполка Таварыства беларускай школы пасьля Вільні ў 1921 годзе паўстала ў Радашкавічах, узначаліў яе Тарашкевіч.

Ён сядзеў у польскіх турмах, а загінуў ад рук бальшавікоў у 1938 годзе.

Публіцыст, сэнатар Аляксандар Уласаў стварыў у Радашкавічах Беларускую гімназію імя Скарыны, якая стала ў рэгіёне галоўным нацыянальным асяродкам і цягам 1920-х паставіла „на канвэер“ падрыхтоўку сьвядомых кадраў.

За гэта Ўласаў пацярпеў ад польскіх уладаў, а загінуў у савецкім канцлягеры ў 1941 годзе.

Першае рашэньне аб ліквідацыі ТБШ прымалі польскія ўлады ў 1936 годзе, а 17 верасьня 2021 году такое самае рашэньне мае агучыць Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі.

Рэпартаж: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31463937.html
1.3K viewsedited  07:31
Адкрыць / каментаваць
2021-09-16 12:34:50
ЯК ПА-БЕЛАРУСКУ „ОЧАГ“?

Расейскае слова „очаг“ — цюркізм. У беларускай народнай мове слова „ачаг“ няма. У літаратурную мову прыйшло з расейскай у ХХ ст. У вымаўленьні зычны аглушаецца: [ачах] — быццам ад „чахнуць“.

Вацлаў Ластоўскі ў легендарным „Расійска-крыўскім слоўніку“ падаў слова
АГМЕНЬ
з старадаўнім суфіксам -мень (напр. кудмень ‘талісман’).

А выбітны паэт Анатоль Сыс (1959–2005) назваў так свой першы зборнік.

Слова прыжылося. Агмень паўстаньня, сямейны агмень, агмяні й паходні, агмень душы. Так называюць і фэстывалі, конкурсы, літаратурныя гурткі.

Яшчэ маем:

Цяпло, цяпельца — вогнішча, таксама ў станоўчым пераносным значэньні: сямейнае цяпельца

Камíнак — месца для агню перад печчу раней для асьвятленьня, цяпер тое, што „камін“

Асяродак — „очаг“ у пераносным сэнсе: асяродак эпідэміі, землятрусу.

Піша Сяржук Сокалаў-Воюш: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/24825869.html
1.3K views09:34
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 13:29:48 КАМАНДЗЕР З ГАРНІТУРАМ У ВАЛІЗЕ. Пра француска-беларускія моўныя сувязі

Мы з Францыяй не суседзі. Аднак у беларускай мове здаўна нямала галіцызмаў — ад ботаў і гарматы пачынаючы.

Францускага паходжаньня:
сурвэтка (рас. салфетка)
камізэлька (рас. жилетка)
каўнер (рас. воротник)
гарнітур (рас. костюм)
парфума (рас. духи)
валіз(к)а (рас. чемодан)
балея (рас. лохань)
аблямоўваць (= абшываць тасьмой)
і г.д.

У гаворках балён — і трохлітровы ‘слоік’, і надзіманы ‘гумовы шарык’. Першакрыніца — фр. ballon.

Шмат у нас старадаўніх вайсковых галіцызмаў: камандзер, пісталет, сяржант, мушкатыр, галябарда, карабін, авантура… Прычым задоўга да Напалеона.

Новыя (з пачатку ХХ ст.) галіцызмы — канфітуры, пасажыр, фэрма... На Віленшчыне лязо завуць жылеткай — ад францускага заснавальніка кампаніі Gillette.

Затое словы пранцы (хвароба), фрэнч, імя Францішак і прозьвішча Машэраў — не францускага радаводу.

Расейская мова праз арыстакратаў успрыняла багата францускіх словаў, але пазьней за беларускую.

І ў францускай мове ёсьць беларускі пласт. Самае вядомае слова — bérézina ‘капец, гамон’ .

Падрабязна ў артыкуле: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/franka-bielaruskija-mounyja-uplyvy/30054921.html
399 viewsedited  10:29
Адкрыць / каментаваць