Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 30

2021-09-01 12:23:19 ПРА КАНЦЫЛЯРЫТ І РУСІЗМЫ Ў ШКОЛЬНАЙ МОВЕ

Калі нішчаць адукацыю па-беларуску, школьныя беларускія словы здаюцца невялікай праблемай. Але школа закладае матрыцу моваўспрыманьня на ўсё жыцьцё.

„Сачыненне“ ня мае повязяў у беларускай мове: няма слова „сачыняць“! Вершы складаюць, тэксты пішуць, урэшце, ствараюць. Гэта твор!

Ці рэальна замяніць русізм? Было яшчэ больш недарэчнае „ізлажэнне“, але яго замянілі нармальным беларускім пераказам.

Тэрміны дакладных навук 1920-х гадоў, замененыя на русізмы, варта вярнуць:
не „складаемае“, а складнік
не „памяншаемае“, а зьменшыва
не „адымаемае“, а адымнік
не „мнагачлен“, а мнагасклад

У школе поўна расейска-савецкіх абрэвіятураў накшталт „завуч“, „заўхоз“, „ваенрук“ ды „фізрук“.
Калі „завуча“ яшчэ можна прачытаць па-беларуску (загадчык вучэбнай часткі), то „заўхоз“ і „фізрук“ — чыстыя русізмы. Не калькуйма іх як „заггас“ ці „фізкір“! Загадчык гаспадаркі, а то і стары добры аканом; настаўнік спорту.

„Урок“ па-беларуску — ‘няшчасьце, хвароба ад благога вокам; праклён’. Да русыфікацыі 1930-х у школе былі лекцыі або гадзіны.

Будзе рэальна беларускамоўная школа — знойдуцца і аптымальныя беларускія словы.

Падрабязна ў артыкуле Вінцука Вячоркі: https://svaboda.azureedge.net/a/skolnyja-rusizmy-urok/29483953.html
16.3K viewsedited  09:23
Адкрыць / каментаваць
2021-08-31 11:45:47
1.3K views08:45
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 11:30:24
1.2K views08:30
Адкрыць / каментаваць
2021-08-27 11:25:45
Беларускія словы ўзьдзеяньня —
і добрыя, як
сьмяяцца, жартаваць жарты), кпiць кпіны), рагатаць, дзiвiцца, цешыцца,
і, на жаль, нядобрыя, як
глумiцца,
зьдзекавацца зьдзек) —
спалучаюцца з прыназоўнікам З (каго, чаго):

— пасьмяяліся з анэкдоту
— строім жарты
з гэтага абсурду
— зьдзекі зь
нявольнікаў

Ня блытайма мовы! У расейскай мове тут прыназоўнік НАД.

Піша Юрась Бушлякоў: https://svaboda.azureedge.net/a/24849632.html

#сынтакс #культура_мовы
1.2K viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-08-26 10:34:35 ПА-БЕЛАРУСКУ — ДРУСКЕНІКІ І ГАЙНАЎКА

У сувязі зь мігранцкай авантурай гучаць назвы бліжэйшых паселішчаў па той бок літоўскай, латвійскай, польскай мяжы.

Яны спрадвеку маюць беларускія назвы: або там жывуць этнічныя беларусы, або гэта традыцыя з часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. У кожнай мове нашага рэгіёну назвы многіх суседзкіх паселішчаў завуцца па-свойму.

ЛІТВА
Trakai — Трокі, Užupis — Зарэчча, Druskininkai — Друскенікі, Šalčininkai — Салечнікі, Švenčionys — Сьвянцяны, Medininkai — Меднікі (дзе замак — пабрацім Крэўскага; волаты, будуючы іх, перакідвалі адзін аднаму інструмэнт)…

ПОЛЬШЧА
Usnarz — Уснар, Gródek — Гарадок, Hajnówka — Гайнаўка (параўн. раку Гайна каля Лагойску), Sokółka — Саколка, Biała Podlaska — Белая Падляская

ЛАТВІЯ
Daugavpils — Дзьвінск, Piedruja — Прыдруйск, Ludza — Люцын, Rezekne — Рэжыца

Падрабязна ў АЎДЫЁ

856 viewsedited  07:34
Адкрыць / каментаваць
2021-08-25 10:00:24 Са СЬВЯТАМ — з Днём аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі! А ці называеце вы нашу краіну „ЭР-БЭ?“

30 гадоў таму, 25 Жніўня 1991 году, Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР, прынятая за год да таго, набыла канстытуцыйную моц. Падчас рэвалюцыйных падзеяў таго жніўня і пазьнейшых месяцаў мы пачалі будаваць сапраўды незалежную дзяржаву. Зацьвердзілі законам яе імя:

“Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку ў далейшым называць „Рэспубліка Беларусь“, а ў скарочаных і састаўных назвах „Беларусь“.

Як бачым, ніякай „ЭР-БЭ“ тут няма.

„РБ“ — канцылярскі скарот, непрыгожы і неінфарматыўны (у Расеі ёсьць „Республика Башкортостан“). Паэт Сяргей Законьнікаў кажа:
„У абрэвіятуры РБ чуецца ня толькі рабства, мне чуецца тут пошласьць, прымітыў, прыніжэньне нашай дзяржавы“.

А што думаюць менчукі на вуліцы?

АЎДЫЁ з апытаньнем: https://soundcloud.com/svaboda/viachorka1219rb?in=svaboda/sets/pa-belarusku
843 viewsedited  07:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-24 10:17:51
Нагадаем #слоўнічак вандроўніка
1.0K viewsedited  07:17
Адкрыць / каментаваць
2021-08-23 15:14:27
#Слоўнічак: РЫБЫ. Мянтуз пад карчом — пра каго гэта?

(па-расейску — па-беларуску)
щукашчупáк
пескарьпячкýр (мн. печкуры́)
плотваплотка
окуньакýнь (мн. акунí)
угорьвугóр (мн. вугры́)
налиммянтýз (мн. ментузы́); мянёк
форельстронга
а таксама
клевать брацца
Хорошего клёва! Рыбна табе! (і адказ: — Хоць ня рыбна, затое юшна.)

І больш падрабязна:

* расейскі пескарь — „премудрый“, а беларускі пячкур які?
* ці зьвязаны нарачанскі вугор з краінай гуляшу Вугоршчынай?
* зь якой рыбай параўноўваюць сытае дзіця?
* што яшчэ зычаць рыбаку? —

у АРТЫКУЛЕ https://svaboda.azureedge.net/a/slounicak-ryby/31423884.html
621 viewsedited  12:14
Адкрыць / каментаваць
2021-08-20 10:53:38 „АГУЛЬНАЯ МЛЯВАСЬЦЬ…“ — а як далей? ВІДЭА з вулічным апытаньнем

Бальшыня беларусаў упэўнена прадоўжыць „дыягназ“. Адкуль гэты выраз? Што значыць „млявасьць“? Ці гэта пра наш мэнталітэт?

Адказваюць менчукі:
ВІДЭА


АЎДЫЁ https://soundcloud.com/svaboda/viacorka0522mlavasc
3.4K views07:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 13:53:38
АБЫЯ́КАВЫ — ад АБЫ-ЯК. ДЗІЦЯЧАЯ ЛІЧЫЛКА

Рас. равнодушный — бел. абыя́кавы

Беларускія займеньнікі і прыслоўі на АБЫ- эмацыйныя і сакавітыя:
• займаецца абы-чым
абы-якія ўмовы
абы-куды не павязуць

Таму і расейскамоўныя беларусы ахвотна іх ужываюць: АБЫ-ШТО!
У расейскай літаратурнай мове такіх словаў няма.
2.5K viewsedited  10:53
Адкрыць / каментаваць