Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 26

2021-10-27 14:06:25
КОЛЬКІ ГОД (ГАДОЎ)? Лічым правільна

Па-беларуску зь лічэбнікамі два, тры, чатыры — множны лік назоўніка (у назоўным склоне)*:

ДВА ГАДЫ́
ТРЫ ГАДЫ́
ЧАТЫРЫ ГАДЫ́


І далей множны лік, але ўжо ў родным склоне:

ПЯЦЬ ГАДОЎ або ПЯЦЬ ГОД
СЕМ ГАДОЎ або СЕМ ГОД

(Ілюстрацыя — дзіцячая лічылка)
——
*Заўвага для падрыхтаваных: гістарычна тут рэшткі парнага ліку і таму часам незвычайныя формы: вочы, але два вокі.
466 views11:06
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 10:15:16
Расейскае „благо“ і нашае „блага“ — антонімы! „Благие пожелания“ і „благія пажаданьні“ вядуць у процілеглыя бакі.

Падрабязна тут: https://svb1234.azureedge.net/a/blaha-nia-blago/29347626.html
1.1K views07:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 10:15:25
Гатуем дранікі і вывучаем беларускую мову разам са Свабодай

Склалі для вас тэматычны слоўнічак і рэцэпт гэтай традыцыйнай беларускай стравы.

А які ваш рэцэпт ідэальных дранікаў? — Напішыце ў камэнтарах.
599 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 11:37:06ЗДАРОЎЕ — абсалютная каштоўнасьць у беларускай мове. Слова ад кораня дрэва/дзерава — гатовы магічны эпітэт-параўнаньне у адным слове.
• Здаровага чалавека параўноўваюць з дубам, з быком і мітычным турам, зь вялікімі стыхіямі: „Будзь здаровы, як вада, багаты, як зямля!“
• У беларускім традыцыйным этыкеце — усюды зычэньні здароўя: у вітаньнях (чалом-здароў!), у разьвітаньнях (бывайце здаровы!), у small talks (як жыў-дуж?).
• Здароўе — лідэр першай тройкі народных каштоўнасьцяў у сьвяточных зычэньнях і тостах: На здароўе нам, на злосьць варагáм!
• Маем запамінальныя дзеясловы для паправунку — адужаць, паправіцца, акрыяць, ачуняць.
Падрабязна: https://svb1234.azureedge.net/a/30530056.html
575 viewsedited  08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 11:18:03
• Міні-слоўнічкі — для пачаткоўцаў. Бальшыню словаў проста трэба запомніць (або ўспомніць).
• Але два словы выклікаюць пытаньні і ў абазнаных: гіцаль і імбрык.
• Так, слова гіцаль (з паходжаньня германізм), акрамя гістарычнага значэньня ‘сабакар’ і пераносных ‘шэльма, гарэза’, азначае і пятлю на каўняры (мо таму, што пятля была інструмэнтам таго сабакара?). Гэта адметнасьць беларускае мовы.
• Некаторыя кажуць, быццам у беларускай мове ёсьць толькі імбры́чак. Вось жа ёсьць і імбрык: і ў гаворках, і ў мове мастацкай літаратуры (Ф. Аляхновіч, Б. Тарашкевіч). Прыйшло зь цюрскіх моваў (крымскататарскае yıbrıq = ібрык у беларускіх татараў), спачатку азначала збан для вады, а потым для кавы.
• У нас імбрык ці імбрычак перш быў каўнік, потым так сталі называць і мэталічнае начыньне гатаваць ваду, і пасудзіну для запарваньня.
• Апошнім часам спрабуюць разьдзяляць значэньні: імбрык — рабіць кіпень, імбрычак — запарваць гарбату.

Падрабязна тут: https://svb1234.azureedge.net/a/vosien-ciaplo/31520846.html
1.0K viewsedited  08:18
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 10:26:54 Адышоў Антось Фурс. Яго жыцьцё — сьведчаньне, што беларусы пад Саветамі не мірыліся з моўнай дыскрымінацыяй і плацілі за гэта дарагую цану.

Пасьля вайны ў Глыбоцкай пэдагагічнай вучэльні ён зь сябрамі стварыў нелегальны „Саюз беларускіх патрыётаў“ для абароны беларускае мовы, супраць русыфікацыі.

Антось Фурс быў арыштаваны 8 лютага 1947 году і асуджаны на сьмерць, але ў сувязі з скасаваньнем сьмяротнага пакараньня атрымаў 15 гадоў пазбаўленьня волі. Адбываў тэрмін у лягерох у Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі і ў Карагандзе, дзе браў удзел у паўстаньні КАРЛАГу ў 1955 годзе. Пасьля вызваленьня і да 1982 году яму не давалі жыць у Беларусі.

Зьміцер Бартосік два гады таму запісаў гутарку з Антосем Фурсам. Сьветлая памяць герою.
https://soundcloud.com/svaboda/gea0330-furs?in=svaboda/sets/maladzechna
1.1K viewsedited  07:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 11:27:02 • Пра хваробы ў беларускай мове больш словаў і выразаў, чым пра здароўе
• У выслоўях — спачуваньне таму, хто захварэў, занядужаў, занямог, зьлёг
• Ёсьць выразы фаталістычныя — пра немінучасьць хваробы і выміраньня часткі народу. Для некага яны актуальныя
• У зычэньнях і ў магічных замовах супраць хваробаў продкі спадзяваліся на пазытыўную энэргію слова
• Хваробы ў выглядзе сямі або дванаццаці Ліхаманак трэба было адагнаць ад хворага і выправіць у роднае ім балота
• А для ліхадзеяў і ворагаў — набор кленічаў з пажаданьнем захварэць усімі магчымымі хваробамі — ад палярушу да касталому і... страты смаку
• Самая папулярная хвароба ў беларускай лаянцы — халера. Халера ясная
https://svb1234.azureedge.net/a/chvaroby-zamovy-praklony/30570610.html
1.3K views08:27
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 10:58:39
Ня блытайма!

бачу (каго?) ЦЯБЕ
дару кветкі (каму?) ТАБЕ
1.0K views07:58
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 14:11:37
Падрыхтавалі для вас новы слоўнічак здароўя. Захавайце сабе, каб не згубіць, і не хварэйце! Ці ўсе словы і выразы вы ведалі?
913 views11:11
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 11:32:24
Натуральна па-беларуску толькі ЛЁЗНА.

У старабеларускай мове лёзны‘вольны, нічым не заняты’. А ў сучаснай гаворцы Лёзьненшчыны лёзны азначае нават ‘ласкавы, пяшчотны’!

Паходжаньне назвы, аднак, тлумачыцца розна. Ці як ‘паселішча вольных людзей’, ці ад назвы рэчкі, зьвязанай з коранем лезьці ‘цячы’.

Калі мястэчка захапіла Расея, у расейскай мове літара Ё толькі пачынала ўжывацца, і прышлыя запісалі назву „Ліозно“ (дарэформавым расейскім правапісам); “іо“ = пазьнейшае Ё.

Аднак потым на правапісныя нюансы забыліся, па-расейску пачалі пісаць „Лиозно“, зь якога „адваротнай трансьлітарацыяй“ на беларускую створана пачварка — „Ліёзна“.

Лёзна — малая радзіма Марка Шагала, назва вядомая ў сьвеце, але, на жаль, у скажонай форме.

Падобнае скажэньне зазнала беларускае прозьвішча. Выбітны геоляг акадэмік Мікола Блёдуха па-расейску быў запісаны „Бліодухо“. Адваротнай трансьлітарацыяй, ды яшчэ са зьменай націску, зь яго зрабілі Бліядухо.

#Назвы_з_памылкамі:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/30129278.html
355 viewsedited  08:32
Адкрыць / каментаваць