Get Mystery Box with random crypto!

Толькі пра мову

Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову Т
Лагатып тэлеграм-канала pramovu — Толькі пра мову
Адрас канала: @pramovu
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.21K
Апісанне з канала

Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 29

2021-09-14 10:55:37
ДЗЯЎЧЫНА — ДЗЯЎЧАТЫ
ДЗЯЎЧЫНКА — ДЗЯЎЧАТКІ

(не „дзяўчынкі“!)

У множным ліку —
дзяўчаты (адна дзяўчына)
дзяўчаткі (адна дзяўчынка)

Дзяўчаты былі больш пунктуальныя за хлопцаў.

Запрашаем дзяўчатак і хлопчыкаў у гурток харэаграфіі.

Толькі ў спалучэньнях зь лічэбнікамі дзьве, тры, чатыры кажам: дзьве дзяўчыны, чатыры дзяўчынкі.

Піша Юрась Бушлякоў:
https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/24852806.html
848 viewsedited  07:55
Адкрыць / каментаваць
2021-09-13 12:48:42
ГЛОГ і „БОЯРЫШНИК“

Ягада гэтая ўва ўсіх славянскіх мовах (акрамя адной) завецца падобна: глог, głóg, глід, hloh...

Корань архаічны, прынамсі праіндаэўрапейскі, са значэньнем ‘нешта вострае’. Некаторыя мовазнаўцы нават прыпісваюць яго мове зьніклых народаў, якія паслужылі субстратам для прышлых індаэўрапейцаў.

Толькі па-расейску яна завецца інакш. Расейскае боярышник выводзяць звычайна ад боярич ‛сын баярына’, знойдзем і трагічныя легенды пра „боярышню“ ды калючы куст. У расейскай ёсьць іншыя батанічныя назвы таго ж кораня, напр. кветка боярская спесь.

І яшчэ. Беларускае слова глог стылістычна „чыстае“ і не выклікае асацыяцыяў з бытавым алькагалізмам.

Дэталёва тут: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/hloh/30154304.html
705 views09:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 14:22:26 ПРА КАГО СКАЖУЦЬ „ПУСЬЦІ ПАВАЛЮСЯ“? Відэа з вулічным апытаньнем

Мо гэта выраз з мовы грузчыкаў? Або з грэка-рымскай барацьбы?
Зусім не.

На жаль, палова спытаных Зьмітром Бартосікам, у тым ліку Генадзь Давыдзька, ня ведала гэтага выразу. Між тым ён характэрна беларускі, але пра чужы мэнталітэт.



967 views11:22
Адкрыць / каментаваць
2021-09-09 10:38:01
Што значыць беларускі выраз „МАСКВА ВІДАЦЬ“ ?

Маем беларускія ўстойлівыя выразы з назвамі гарадоў — сваіх і чужых.

Напрыклад, „МАСКВА ВІДАЦЬ“: так кажам, калі ў роце надта кісла ці горка. Расейскі адпаведнік — „скулы сводит“.

Відаць, тут адбіліся пэўныя гістарычныя ўспаміны.

Цікава, што ў татарскай мове аналягічны выраз „Мәскәү күренә“ — пра надта сьветлую гарбату (прыкмету беднасьці). А ў самой расейскай „Москва видна“ — пра дзіравае, зношанае адзеньне.

#выразы_на_штодзень
1.3K views07:38
Адкрыць / каментаваць
2021-09-08 11:25:33
Як слушна: ОРША ці ВОРША?

Прыстаўныя гукі
галосныя (амшара, ірдзяны),
зычныя (вока, вуда, Вольга) —
праява мілагучнасьці беларускае мовы, „плаўнай зьмены зычных і галосных“ (Уладзімер Дубоўка).

Адкуль назва гораду?
Гіпотэзы розныя: альбо ад старажытнага кораня *ръш- cа значэньнем ‘цячы’, альбо ад слова аршá 'балота з жалезнай рудой’.

І пачатковыя зьбегі „Р + зычны“, і пачатковае О- не ўласьцівыя беларускай мове.
Таму прайшла эвалюцыя:
Ръша > Рша > Орша > ВОРША.
Так горад зваўся і афіцыйна ў эпоху беларусізацыі 1920-х.

З Днём Беларускай вайсковай славы!

Падрабязна пра назвы Ворша, Вольса, Вобаль, Востраў: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/30152772.html
2.3K viewsedited  08:25
Адкрыць / каментаваць
2021-09-07 13:30:31
Напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы нагадваем, як пішацца назва знакамітага гораду беларускаю лацінкаю.
599 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-09-06 11:35:29
ПРАВІЛЬНЫ НАЦІСК: ІДЗЯЦÉ, НЕСЯЦÉ !

А таксама:
(ты) глядзíш — (вы) гледзіцé
(ты) бярэ́ш — (вы) берацé
(ты) маўчы́ш — (вы) маўчыцé
(ты) ясí — (вы) ясьцé

Што робіце? Ідзяцé. Гэта абвесны лад дзеяслова, 2-я асоба множнага ліку („вы“).

Каб не памыліцца, слухайма іншыя формы:
я нясý, ты нясéш, ён нясé, яны нясýць — усюды націск на апошнім складзе. Таму — несяцé.

Можна сказаць таксама ідзяцё, несяцё.

На выяве — дзіцячая лічылка для гульні. А пра націскі дзеясловаў піша Юрась Бушлякоў: https://svaboda.azureedge.net/a/25003457.html
1.3K views08:35
Адкрыць / каментаваць
2021-09-05 11:13:21
30 гадоў таму сталічныя дэпутаты вярнулі гораду беларускую назву МЕНСК:

„РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА НАРОДНЫХ ДЭПУТАТАЎ
5 верасня 1991 г. № 167
АБ ГЕРБЕ г. МIНСКА I АБ ВЯРТАННI ГОРАДУ ЯГО ГIСТАРЫЧНАЙ НАЗВЫ МЕНСК

Зыходзячы з неабходнасцi аднаўлення гiстарычнай справядлiвасцi i з нагоды 400-годдзя надання месту Менску герба, Мiнгарсавет лiчыць неабходным вярнуць гораду яго спрадвечнае гiстарычнае найменне — Менск — i пацвердзiць герб, нададзены яму 12 студзеня 1591 г.
Згодна з названым вышэй сесiя Мiнгарсавета прымае рашэнне:

1. Пацвердзiць герб, нададзены гораду 12 студзеня 1591 г. у вынiку атрымання Магдэбургскага права ў 1499 г.

2. Звярнуцца ў ВС БССР з прапановай адмянiць рашэнне 2-й сесii ВС БССР I склiкання ад 29 лiпеня 1939 г., згодна з якiм горад Менск быў перайменаваны ў Мiнск.

Старшыня А. ГЕРАСIМЕНКА“

На жаль, у Вярхоўным Савеце не хапіла 31 голасу зацьвердзіць рашэньне.

https://svaboda.azureedge.net/a/minsk-miensk/31444450.html
15.7K viewsedited  08:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-03 15:48:07
„За дзедам швэдам“ значыць 'вельмі даўно'.

Характэрна беларускі выраз. Памяць пра швэдзкі „патоп“, дзьве Паўночныя вайны (1655–1660 і 1700–1721). (З тых часоў невясёлае народнае выслоўе: Стуль маскалі, а стуль швяды — дзе падзецца з такой бяды?!).

Значна больш старажытныя курганы часта завуць Швэдзкая гара ці Швэдзкія магілы: „швэдзкі“ тут азначае проста 'старадаўні'.

Сынонімы:
* [такі стары, што] караля Батуру помніць
* за каралём Гарохам, як людзей было троху
* не за нашым богам
* не за нашай памяцьцю
* як сьвет зачаўся

https://svaboda.azureedge.net/a/za-dziedam-svedam/28915593.html

#выразы_на_штодзень
1.3K views12:48
Адкрыць / каментаваць
2021-09-02 12:34:39 #ТЭСТ: ЦІ ВЕДАЕМ БЕЛАРУСКІЯ ІМЁНЫ?

На жаль, нямала тут згублена і забыта: і таму, што нам навязвалі чужое, і таму, што самі выракаліся.

Прыклады пытаньняў:

* Сястру Янкі Купалы ў сям’і звалі Гэля. Гэта варыянт імя...

* Трэцяе імя Касьцюшкі — ?

* Як пісалі імя па бацьку Максіма Гарэцкага (цяпер пішуць Іванавіч) у прафсаюзным пасьведчаньні 1927 году?

Кароткі тэст сярэдняй складанасьці — тут: https://svaboda.azureedge.net/a/29929519.html
1.1K viewsedited  09:34
Адкрыць / каментаваць