Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 7

2022-07-13 12:50:06 Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў зняволення. Яе абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве.

На чым грунтуецца абвінавачанне, невядома, бо следства, як казаў муж Кацярыны Ігар Ільяш, праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці. А суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Кацярыну Андрэеву разам з Дар’яй Чульцовай затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым, падчас якога паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. Тады ім прысудзілі па 2 гады зняволення.

Свой тэрмін Кацярына адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, ён мусіў завяршыцца 5 верасня 2022 года. Але 10 лютага Кацярыну этапавалі ў гомельскае СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у межах якой справы і ў якім статусе яе трымаюць.

Крыніца: @belsat
113 viewsedited  09:50
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 10:43:02
Таццяна Нядбай: «Усё тое, што адбываецца ў незалежнай культуры ў Беларусі, рызыкуе трапіць пад забарону».

Я згаджуся, што беларуская вольная кніга і вольная культура жыве ў эміграцыі, але заўсёды буду спрачацца з тымі, хто будзе казаць, што ў Беларусі не засталося нічога жывога.

І баюся, што, сутыкнуўшыся з сурагатам, які прапануе яму дзяржава, школьнік можа расчаравацца ў беларускай культуры. Як многія з нас расчароўваліся, чытаючы некаторыя творы са школьнай праграмы, складзенай непрадумана і безь любові да літаратуры.

А наогул я хацела б, каб у Беларусі будучыні не было прыдворных трубадураў, каб улады не выдавалі званьне «народных». Хай пісьменьнікаў выбіраюць людзі, купляючы іх кнігі, а таксама экспэртныя журы, даючы ім літаратурныя прэміі.

Трэба рабіць далей сваю справу і, акрамя добрай літаратуры, неабходнай для выхаваньня паўнавартаснай асобы, трэба разьвіваць крытычнае мысьленьне, пачуцьцё ўласнай годнасьці і павагу да правоў чалавека.

Чытаць цалкам / @radiosvaboda
127 views07:43
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 19:31:12
Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя Адама Мальдзіса

Згодна з рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 461 ад 24 чэрвеня, дзяржаўная ўстанова культуры цяпер мае назву «Астравецкая раённая бібліятэка імя Адама Іосіфавіча Мальдзіса». Пра гэта паведаміў сын Адама Мальдзіса Яраслаў.

«Звычайную шыльду ўжо зрабілі. Мемарыяльную не атрымаецца: ёсць пастанова Савета Міністраў № 1372, па якой падобныя дошкі размяшчаюцца на будынках, дзе вядомы чалавек працаваў, або жыў. Мы ў фае будзем рабіць роспіс: адкрытая кніга, на адной старонцы выява Адама Мальдзіса, на другой поўная назва бібліятэкі. Шыльду яшчэ не прымацавалі. Плануем гэта зрабіць да 7 жніўня, 90-годдзя Адама Іосіфавіча», - удакладняе дырэктарка бібліятэкі Наталля Ачарэтава.

Вядомы літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, гісторык і пісьменнік, сябра Беларускага ПЭНа Адам Мальдзіс пайшоў з жыцця сёлета 3 студзеня на 90-м годзе жыцця.
99 views16:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 17:37:44
Кнігарню «Асвета» ў Магілёве асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) супраць кнігарні «Асвета». Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы.

Сёлета ўлады прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу Віктара Ляхора «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры», зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса «Беларусь на раздарожжы», выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя» і кнігу Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Таксама неаднаразова з'яўляліся звесткі пра забарону ў Беларусі антыўтапічнага рамана “1984” Джорджа Оруэла.

Крыніца: @viasnanazirae
130 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 15:04:48
«Справа наша ў абласным судзе, і я чакаю пачатку працэсу. Магчыма, будзе крыху весялей».

Аляксандр Фядута даслаў чарговы ліст «Народнай Волі». Палітзняволены сябра ПЭНа ўжо 15 месяцаў за кратамі.

«У мяне ўсё адносна нармальна, – піша Аляксандр Іосіфавіч. – Падчас адчуваю сябе Артурам Артуравічам з булгакаўскага «Бегу», калі ўся камера проціў ночы пачынае паляванне на тараканаў. На шчасце, тараканаў не так ужо і шмат, але прагульваюцца яны з зайздроснай рэгулярнасцю. Як правіла, паляванне завяршаецца пахаваннем трэцяга таракана, пасля чаго наша камера з самазадаволеным пачуццём выкананага абавязку адыходзіць да сну».

Чытаць цалкам / @nvonlineby

@budzmaby
127 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 12:30:41
Сёння спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння вялікага польскага творцы Бруна Шульца.

З гэтай нагоды ў межах серыі літаратурных сустрэч “Санаторый пад клепсідрай” адбудзецца размова пра геніяльнага мастака і літаратара, аўтара культавых кніг прозы “Цынамонавыя крамы” і “Санаторый пад клепсідрай”.

Госцем Андрэя Хадановіча сёння выступіць вядомы перакладчык, журналіст і рэдактар Сяргей Шупа, які першым пачаў пераствараць па-беларуску шульцаўскія апавяданні. Літаратары пагавораць пра карані міфатворчасці і яе стратэгія ў Бруна Шульца; трагічны лёс пісьменніка і як ён мяняе рэцэпцыю ягонай творчасці ў свеце; вобраз Шульца і яго творы ў пазнейшай мастацкай літаратуры, кінематографе і мультыплікацыі ды шмат пра што яшчэ.

Трансляцыя сустрэчы 12 ліпеня а 18:00 (па беларускім часе). Падрабязней.
136 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 20:42:41
Беларускі ПЭН атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы.
78 views17:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 18:00:49 «З'явіліся некаторыя вынікі». Палітзняволены Уладзімір Гундар спыняе галадоўку, піша @viasna96
108 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 16:45:25
«Сонца згасае – і цемра ўкрывае Карпаты
Саванам чорным. Над ім – памінальныя зоркі.
Разам спачылі пад імі ахвяры і каты,
Прахам і попелам сталі і эльфы, і оркі.

Вечнасць над імі толькі здавалася вечнай,
Сшытай каметамі, шляхам рассыпанай Млечным,
Небам, якое з бяздоння ў бяздонне плыве...
Вечнасць
Сама
Не жыве.

Сэнс яе страчаны, не разгадная мэта –
І на пагоркі Карпатаў з вяршыняў Тыбета,
Потым туды, дзе Сахара, і дзе Калыма,
Хваляй апошняй цячэ перасохлая Лета –
Вечнасці болей няма».

Сёння свой 76-ы дзень нараджэння адзначае пісьменнік, ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа Уладзімір Някляеў. На мінулы дзень народзінаў (на 75-годдзе) спадар Уладзімір «падараваў сабе раман “Гэй Бэн Гіном”». Гэтым разам падарункам стала паэма - «Вайна, якой няма».

Чытаць цалкам.
125 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 15:37:10
Судзяць Уладзіміра Гундара - палітвязень трымае галадоўку, падчас працэсу ён стаяў у клетцы ў адных майтках

Уладзімір Гундар - краязнаўца і актывіст з Баранавічаў, мастацкі рэдактар кнігі Анатоля Трафімчыка «Лірыка Лірыка». Вязень мае інваліднасць другой групы (мужчына не мае нагі). Яго затрымалі 30 снежня 2020 года па «справе Аўтуховіча» — нібыта за падрыхтоўку тэракту.

29 чэрвеня Уладзімір абвясціў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што суд не рэагуе на яго патрабаванні, а таксама як адказ на прымусовае распрананне перад працэсам — адзенне фігурантаў справы перад судом прымушаюць прасвечваюць рэнтгенам. Вязні мяркуюць, што насіць яго пасля гэтага шкодна для здароўя.

Праваабаронцам стала вядома, што 9-га ліпеня Гундара вызвалілі з карцэру, дзе ён быў 10 сутак. Увесь гэты тэрмін палітвязню кожны дзень ставілі ўкол з абязбольваным з-за моцнага болю ў спіне. Пасля выхаду з карцару Уладзімір пачаў піць ваду, але працягвае трымаць галадоўку.

Крыніца: @viasna96
130 views12:37
Адкрыць / каментаваць