Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 107

2021-07-02 18:43:46
#кніга_тыдня па спасылцы.
114 views15:43
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 17:00:35
Выдавецтва “Галіяфы” вырашыла заснаваць штогадовы літаратурны конкурс імя Міхася Зарэцкага. Мэта конкурсу - падтрымаць новую літаратуру. Галоўны прыз - выданне асобнай кнігі ў выдавецтве. Падрабязнасці - тут
40 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 12:18:45
Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў"

За першае месца сёлета пазмагаецца 30 кніг.

У склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль), Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская ды Ціхан Чарнякевіч.

Азнаёміцца са спісам намінантаў можна на сайце ПЭНа.
875 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 17:06:50
#аўдыятэкаПЭНа

"Калі я прачынаюся на світанні,
мне не хапае часу на тое,
каб даведацца, хто перамог.
Калі я падпальваю сваю першую цыгарэту,
мне бракуе паветра на тое,
каб зайсціся ў кашлі.
Калі я п’ю першы ранішні кубак кавы,
дык не кладу цукру,
бо калоцяцца мае рукі.
Але не істотна гэта.
Але.
Але.
Але не істотна".

Андрэй Адамовіч, "Падчас чакання букалічнае элегіі"

Паслухаць.
102 views14:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 12:59:10
Пабачыць свет кніга пра жонку Якуба Коласа

https://budzma.by/news/kniha-pra-zhonku-kolasa.html
78 views09:59
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 18:20:11
Беларуская рада культуры @by_culture абвясціла міжнародны тыдзень беларускай культуры з 5 па 11 ліпеня.

«На гэты момант беларускага Дня культуры, а тым больш міжнароднага — няма. Мы прапаноўваем гэта змяніць і ўшанаваць той унёсак, які наш народ зрабіў у сусветную культуру. 7 ліпеня — дзень, калі мы адзначаем дні народзінаў Янкі Купалы, Марка Шагала, Яна Чачота — культурных дзеячаў Беларусі, вядомых далёка за яе межамі. Таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня шмат хто ў Беларусі адзначае Купалле, свята кахання і свабоды. Беларуская культура ў адзін дзень ніяк не змесціцца, таму святкаваць будзем увесь тыдзень!», - гаворыцца ў анонсе.

Распачаць штогадовую традыцыю святкавання нашай культуры рада прапаноўвае вершам Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Далучаемся! Далучайцеся і вы!
110 views15:20
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 17:32:40
"Літаратурная Беларусь" у PDF: пампуй і чытай!

Стаў даступны электронны варыянт пятага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час".
83 views14:32
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 14:57:18 Інфармацыя аб сілавіках у Інстытуце польскім пакуль не пацвярджаецца.

"Мы уточнили у всех. Такой информации у нас пока нет, все спокойно, не волнуйтесь", — сказалі @onlinerby у інстытуце.

@euroradio таксама змагло звязацца з інстытутам, ён працуе.
80 views11:57
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 14:31:25
Па інфармацыі @euroradio, сілавікі прыйшлі ў Instytut Polski у Мінску. Гэта навукова-асветніцкая ўстанова, якая ладзіць курсы польскай мовы і розныя культурныя праекты, а таксама нашыя партнёры.

Звесткі правяраюцца.
110 views11:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 12:43:57
Свет пабачыў раман Элізы Ажэшкі “Дзікунка”. Раман пераклала з польскай мовы на беларускую, напісала прадмову і каментар Святлана Воцінава.

Больш на Радыё Рацыя па спасылцы.
105 views09:43
Адкрыць / каментаваць