Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-07-29 17:48:51
Станам на 30 чэрвеня 98 дзеячаў культуры ў Беларусі прызнаны палітзняволенымі, 46 з іх адбываюць крымінальнае пакаранне ў калоніях, 5 - на «хіміі», 46 - знаходзяцца ў следчых ізалятарах МУС і КДБ у чаканні суда або этапавання ў месцы адбыцця пакарання, 1 чалавек - пад хатнім арыштам.

Маніторынг цалкам (з Беларусі - праз VPN).

#маніторынгПЭНа
179 viewsedited  14:48
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 16:06:21
Праз 500 гадоў пасля Францішка Скарыны ў Празе з’явілася беларускае выдавецтва «Вясна», дзе публікуецца як арыгінальная паэзія і проза, так і пераклады сусветнай класікі на беларускую мову. 

Падчас фестывалю Pradmova ў Кракаве Андрэй Хадановіч паразмаўляў з дырэктаркай выдавецтва Веснай Вашко і перакладчыкам Сяргеем Шупам пра выдавецкую стратэгію, улюбёных аўтараў ды аўтарак і новыя выклікі, што паўстаюць перад стваральнікамі беларускай культуры. 

Сяргей Шупа прадстаўляе поўнае двухтомнае выданне паэзіі геніяльнага яўрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і разам з Андрэем Хадановічам дзвюма мовамі чытае яго паэму «Райсн (Беларусь)».

Глядзець.
58 views13:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 13:45:55
У жніўні 14 чалавек, якія так ці інакш уключаныя ў працэс культурнага развіцця нашай краіны, будуць спраўляць свой дзень народзінаў за кратамі.

Гэта Надзея Калач, вакалістка гурта Irdorath (2 жніўня); Алесь Пушкін, мастак (6 жніўня); Кім Самусенка, гісторык і актывіст (12 жніўня); Пётр Марчанка, музыка (16 жніўня); Сяргей Ціханоўскі, youtube-блогер (18 жніўня); Вадзім Дзенісенка, гукааператар (19 жніўня); Анатоль Хіневіч, музыка, бард (19 жніўня); Арцём Такарчук, архітэктар (20 жніўня); Сяргей Волкаў, акцёр (21 жніўня); Павел Белавус, менеджар культуры (22 жніўня); Мікола Дзядок, аўтар кнігі «Фарбы паралельнага свету», блогер, аўтар газеты «Новы час» (23 жніўня); Ігнат Сідорчык, рэжысёр, акцёр і паэт (25 жніўня); Мікіта Слепянок, адміністратар культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans (28 жніўня); Уладзімір Калач, музыка гурта Irdorath (31 жніўня).

Напішыце палітвязням ліст ці дашліце паштоўку!

Адрасы (з Беларусі — праз VPN)
91 views10:45
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 12:10:55 Паседжанне па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» зрабілі адкрытым

«Сябры, паседжанне афiцыйна зроблена адкрытым!!!! У каго ёсць жаданне i магчымасць, а 14 гадзiне пад'язджайце. Будынак Мiнскага раеннага суда на Маякоўскага», — напісала дачка Рыгора Кастусёва.
98 viewsedited  09:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 11:34:08
У Мінску пачалі судзіць Аляксандра Фядуту (у межах працэса над фігурантамі «справы пра змову з мэтай захопу ўлады»)

Палітзняволены сябра ПЭНа абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).

Судовы працэс пройдзе ў закрытым рэжыме, справу разглядае Менскі абласны суд.

Крыніца: БелТА
111 views08:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 18:36:33
У Наваполацку дзяўчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (800 рублёў) за рэпост артыкула пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава, зроблены ў 2018 годзе

Кацярыну Вінакураву прызналі вінаватай паводле артыкула 19.11 КаАП. У 2018 годзе дзяўчына рэпостнула артыкул «Нашай Нівы» пра смерць паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Пра гэта шырока паведамлялася ў незалежным друку, і жыхарка Наваполацку тады ж зрабіла рэпост з аднаго з найстарэйшых беларускіх выданняў, якое праз некалькі год прызналі экстрэмісцкім.

Крыніца: Віцебская Вясна

Міхал Анемпадыстаў - выбітны беларускі мастак, паэт, фатограф, дызайнер, публіцыст, культуролаг. У 2019 годзе Беларускім ПЭНам заснаваная прэмія яго імя, якая ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку.
47 views15:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 17:40:07
За студзень – чэрвень 2022 года ПЭН зафіксаваў 699 парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры.

Сярод іх:

529 парушэнняў у дачыненні да 332 дзеячаў культуры і асоб, чые культурныя правы былі парушаны;

111 парушэнняў у дачыненні да 96 арганізацый і супольнасцяў;

41 парушэнне ў дачыненні да аб’ектаў культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай мовы [на нацыянальным узроўні];

*у агульны ўлік звестак таксама ўнесены 18 матэрыялаў, якія адпавядаюць крытэрыям гэтага маніторынгу і прызнаны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь экстрэмісцкімі.

Маніторынг цалкам (з Беларусі - праз VPN).

#маніторынгПЭНа
62 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 15:04:45
Сябры, з рэгістрацыяй у Польшчы ў нас з'явіўся банкаўскі рахунак, на які мы можам прымаць ахвяраванні.

Калі вы хочаце падтрымаць нашу дзейнасць, калі ласка, асдкануйце код ці перайдзіце па спасылцы. Усе сродкі трапяць на афіцыйны рахунак Беларускага ПЭНа і мы зможам іх патраціць выключна на статутныя мэты (у адпаведнасці з польскім заканадаўствам).

Мы будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку
92 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:56:11
Мінская гімназія №28 цяпер носіць імя Уладзіміра Караткевіча

Учора, 27 ліпеня, мінскай гімназіі №28 прысвоена імя класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, паведамляе тэлеграм-канал «Учительская».
69 views08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 11:05:45
25 ліпеня скончыўся чарговы тэрмін утрымання Андрэя Пачобута ў СІЗА, але ён па-ранейшаму за кратамі

Жонка Андрэя, Аксана піша:

«Відавочна, мужу зноў падоўжылі тэрмін.

Увесь гэты час ён жыве ў 4 сценах. 16 месяцаў!!! За гэты час наш сын ростам перагнаў бабулю і дзядулю. З сынам не дазволеная перапіска, бо Андрэй з самага нараджэння сына гаворыць з ім па-польску. Андрэй піша скаргі, якія адміністрацыя нават не выпускае з СІЗА.

У лістах піша, што не маркоціцца, чытае кнігі і гатовы да горшага развіцця падзей. Перадае прывітанне знаёмым і незнаёмым, і дзякуе ўсім, хто не гледзячы ні на што працягвае пісаць»
.

Падтрымаць Андрэя: 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Андрэю Станіслававічу Пачобуту
25 views08:05
Адкрыць / каментаваць