Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 5

2022-07-20 10:56:03
Уладзіміра Мацкевіча перавялі ў магілёўскую турму

Стала вядома, што 17 ліпеня Уладзіміра Мацкевіча этапавалі ў магілёўскую турму №4. Там палітзняволены філосаф будзе знаходзіцца да разгляду апеляцыйнай скаргі. Вы можаце падтрымаць Уладзіміра грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі.

Адрас: Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Уладзіміравіч Мацкевіч
128 views07:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 18:24:29
20 ліпеня - Дзень Народзінаў Змітра Дашкевіча.

Зміцер - публіцыст, актывіст, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк» (2014), за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.

Змітра затрымалі 23 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле, а затым перазатрымалі ўжо па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Таксама абвінавачванне было выстаўленае ягонай жонцы Анастасіі. Змітра перавялі ў СІЗА.

14 ліпеня 2022 г. суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала палітвязня і ягоную жонку, якая нядаўна нарадзіла чацвёртае дзіця, вінаватымі і прызначыла Змітру паўтара года калоніі, а Анастасіі — тры гады «хатняй хіміі».

Павіншаваць Змітра: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
145 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:09:07
Раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» - пераможцу прэміі Гедройця мінулага году - цяпер можна паслухаць у аўдыёфармаце

@euroradio запісалі раман Евы Вежнавец і выклалі аўдыякнігу на сваім канале ў youtube. Чытае актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская.

Слухаць.
142 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 15:52:47
Выданню «Традыцыйныя строі Беларусі» патрэбная дапамога

Нядаўна Воля Дземка - беларуская спявачка і рэжысёрка, якая жыве ў ЗША - прадставіла новае выданне альбому «Традыцыйныя строі Беларусі: беларускае адзенне канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў па рэгіёнах». У зборніку прадстаўленыя варыяцыі аўтэнтычных беларускіх строяў, што ўкладаюць унікальную калекцыю.

Але цяпер выданню патрэбная дапамога. У сувязі з дэфіцытам матэр'ялаў для друку ў Беларусі, партнёрская друкарня не можа зрабіць наклад і каманда мусіць хутка перадамовіцца з іншай друкарняй. Атрымаецца захаваць і цану, і якасць, але трэба ўнесці перадаплату. З гэтай нагоды аўтарка просіць тых, хто хацеў набыць асобнік, зрабіць замову зараз (інакш проста не будзе чаго купляць). Гаворка ідзе пра наклад у Беларусі па чалавечай цане.

Аформіць замову

Падрабязней
154 views12:52
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 12:29:56
Андрэй Хадановіч распавядае пра творчасць польскага паэта і афарыста Станіслава Ежы Леца

«Пагаворым пра ягонае жыццё і творчасць, працытуем файныя афарызмы і будзем вучыцца ў Леца мудрасці, чалавечнасці і здольнасці іранічна трымаць удар, не губляючы годнасці».

Глядзець.
89 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 18:17:24
Распачаўся прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця

Прэмія Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

Да ўдзелу прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Таксама можна падаць кнігі, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Дэдлайн падачы заявак - 31.07 (да 22.00 па беларускім часе).

Форма заяўкі.

Па пытаннях, звязаных з прэміяльным працэсам, можна звяртацца праз электронную пошту giedroyc@penbelarus.org

Сачыце за навінамі Прэміі на старонцы ў фэйсбуку.
191 viewsedited  15:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 16:41:03
18 ліпеня - Дзень Народзінаў Аляксея Санчука.

Аляксей - музыка, быў затрыманы 4 лістапада 2020 на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля гэтага хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў.

26 кастрычніка яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 артыкула 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). У лютым 2021 стала вядома, што Аляксею дадалі арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

У траўні 2021 Аляксея асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Павіншаваць Аляксея: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8
119 views13:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 14:04:31
«Чытае кнігі і піша новыя працы». Таццяна Вадалажская пра Уладзіміра Мацкевіча

«Спадар Уладзімір па-ранейшаму на Валадарцы, бо там ёсць пэўны працэдурны час пасля прысуду. Адвакаты падрыхтавалі апеляцыйныя скаргі, а сам Уладзімір адмовіўся гэта рабіць. Ён патлумачыў, што калі б ён падаў ад свайго імя гэтую скаргу, гэта азначала бы, што ён прызнае тыя працэдуры, якія адбываюцца».

Падрабязней / @racyja
144 views11:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 12:10:41
У перыяд 1–15 ліпеня 2022 года ў Беларусі відавочна павялічыліся рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, узмацнілася цэнзура, дзяржаўнае змаганне з нацыянальнымі сімваламі і беларускай мовай. Затрыманні адбываліся з катаваннямі і гвалтам.

Паводле крымінальных палітычна матываваных спраў асуджаны: Данута Перадня, Ігар Фалейчык, Аляксей Вячэрні, Кацярына Андрэева (Бахвалава), Зміцер і Наста Дашкевічы, Ігар Галушка, Анастасія Малашук і яе муж Аляксей Кедыш.

Дзяржава імкнецца манапалізаваць права на вызначэнне зместу нацыянальнай памяці і кантроль за сферай культуры. На фоне абвешчанага «Года гістарычнай памяці» адбываецца дзяржаўны вандалізм у дачыненні да месцаў памяці і пахаванняў Другой сусветнай вайны: знішчылі могілкі вайскоўцаў Арміі Краёвай у Ваўкавыску, магілы вайскоўцаў Арміі Краёвай ля вёскі Качычы і вёскі Мікулішкі Гродзенскай вобласці.

Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 1–15 ліпеня 2022 года (з Беларусі - праз VPN)
150 views09:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 10:34:26
Суполка беларускіх пісьменнікаў апублікавала інтэрв'ю Сержа Мінскевіча, запісанае за некалькі тыдняў да яго смерці

«У гэтым выпуску мы адышлі ад фармату і далі фактычна ўвесь адзняты матэрыял, выдаліўшы толькі моманты тэхнічнага браку і т.п. дробязі.

Атрымалася вялікая гутарка пра жыццё, дзе аўтар напрыканцы прароча кажа - «я стаміўся»... і гэтыя апошнія словы гучаць больш важка, у святле ягонага сыходу.

Гэты выпуск - апошняе інтэрв'ю і апошні выступ Сержа Мінскевіча, дзе ён чытае свае вершы».

Глядзець.
152 views07:34
Адкрыць / каментаваць