Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 6

2022-07-15 17:21:02
17 ліпеня - Дзень Народзінаў Івана Вярбіцкага.

Іван — жыхар Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Працаваў мастаком-дызайнерам, затым перакваліфікаваўся і працаваў мультыплікатарам, рэжысёрам, мантажорам відэа. Малюе карціны, піша апавяданні.

За жартоўную дыскусію ў тэлеграм-каналах Іван быў абвінавачаны паводле некалькіх артыкулаў КК: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў.

Быў асуджаны да 8 гадоў і 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму, пераведзены на турэмны рэжым, які адбывае ў Турме №4.

Павіншаваць Івана: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
110 views14:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 14:17:06
У выдавецтве «Медысонт» выйшла кніга «Этюды о Беларуси»

Аўтар зборніка эсэяў-экскурсій па родным краі - беларускі экскурсавод Анатоль Варавва.

20 ліпеня а 18.00 у офісе Туркампаніі «Віаполь» (вул. Інтэрнацыянальная, 14) адбудзецца прэзентацыя кнігі, на імпрэзе можна будзе набыць асобнік і атрымаць аўтарскі подпіс.

«Віаполь»
161 views11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 12:27:41
Сяргей Жадан стаў лаўрэатам яшчэ адной еўрапейскай прэміі

Украінскі пісьменнік, паэт і музыка, ганаровы сябра Беларускага ПЭНа Сяргей Жадан стаў лаўрэатам нямецкай Прэміі імя Ханны Арэнт за палітычнае мысленне.

Журы прызнала Жадана «вялікім апавядальнікам, які працягвае традыцыю цэнтральнаеўрапейскай літаратуры і адначасова рэвалюцыюе яе». Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 2 снежня 2022 года ў Брэмене.

«Вельмі ўдзячны журы за гэтую ўзнагароду. Магу толькі яшчэ раз паўтарыць, што сёння ўсе ўзнагароды, якія атрымлівае ўкраінскае мастацтва ў свеце, — гэта найперш узнагароды нашым чытачам, слухачам і гледачам, гэта значыць мільёнам украінцаў, якія сваёй барацьбой, сваім супраціўленнем, сваёй штодзённай працай сцвярджаюць Украіну ў свеце. Вялікі гонар належаць гэтаму народу і гэтай культуры. Дзякуй усім яшчэ раз», - напісаў Сяргей.

Падрабязней.
60 views09:27
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 18:24:59
«Вясна» за кратамі: год з разгрому праваабарончай супольнасці

Сёння споўніўся год, як старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць.

Гэты дзень стаў «чорным» для грамадзянскай супольнасці: год таму зранку сілавікі прыйшлі з вобшукамі да праваабаронцаў «Вясны», Беларускага Хельсінкскага камітэту, «Lawtrend», прадстаўнікоў незалежных медыяў і актывістаў недзяржаўных арганізацыяў, партыяў і рухаў па ўсёй краіне. У гэты дзень затрымалі 11 сябраў «Вясны», якіх трымалі за кратамі ад 3 да 10 сутак.

На сённяшні дзень 857 грамадскіх арганізацый ліквідаваныя або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі. «Белсат» распавядае як змянілася сітуацыя за гэты год.

Чытаць / @belsat


Падтрымаць праваабаронцаў “Вясны”
84 views15:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 17:09:23
16 ліпеня - Дзень Народзінаў Мікалая Сасева.

Мікалай — выкладчык танцаў, валанцёр штаба Віктара Бабарыкі.

Быў затрыманы ў ноч з 13 на 14 жніўня 2020 года разам з палітвязнем Уладзіславам Карэцкім у межах справы аб масавых беспарадках. Пазней Мікалаю было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) і ч. 3 арт. 293 КК (іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках).

Спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ. Пасля ўтрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска.

Прысуд у 5 гадоў узмоцненага рэжыму адбывае ў ПК №15.

Павіншаваць Мікалая: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
94 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:04:15
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску

Гарадскі Інстытут культуры Гданьска шукае аўтараў і аўтарак з Беларусі і Украіны, перакладчыкаў з Польшчы, даследчыкаў культуры для ўдзелу у праграме літаратурных рэзідэнцый у Гданьску.

Рэзідэнтам будзе прадастаўлена кватэра, экспертная і матэрыяльна-тэхнічная падтрымка, а таксама месячная стыпендыя ў памеры да 3000 zl брута.

Рэзідэнцыя адрасавана аўтаркам і аўтарам з Беларусі і Украіны, якія:

• выдалі прынамсі адну кнігу ці зборнік вершаў,
• зараз працуюць над літаратурным праектам,
• могуць мець зносіны на польскай, англійскай ці рускай мовах.

Заяўкі на польскай або англійскай (у выключных выпадках таксама на беларускай, украінскай або рускай) мовах трэба дасылаць да 17 ліпеня 2022 г. на адрас: rezydencje@ikm.gda.pl

Форма заяўкі і падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN).
273 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 13:05:28
Сябры, запрашаем вас падпісацца на канал нашых калег і партнёраў - Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Там вы знойдзеце навіны незалежнай беларускай журналістыкі, абвесткі пра вакансіі, воркшопы і стыпендыі для журналістаў, трэнінгі па віртуальнай бяспецы ды шмат іншай карыснай інфармацыі.

БАЖ — буйнейшае дэмакратычнае аб'яднанне прадстаўнікоў медыя ў Беларусі, сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Калегі займаюцца адукацыяй журналістаў, абаронай правоў, маніторынгам у галіне медыя, ладзяць акцыі, кампаніі, займаюцца каардынацыяй медыясупольнасці. 

Падпісацца.
55 views10:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 11:29:15
Мікіта Моніч зрабіў выпуск «Околокультуры» пра парушэнні культурных правоў у Беларусі паводле маніторынга Беларускага ПЭНа

«Пасля зняцця карцін з Арт-Мінска хацеў зрабіць выпуск пра гісторыю цэнзуры ў культуры Беларусі. Пачаў рыхтавацца, шукаць матэрыял і знайшоў жудасны, але вельмі важны дакумент. Ён і лёг у аснову відэа. Па сутнасці я проста скараціў яго і агучыў. Эфект відавочны», - напісаў Мікіта.

З кастрычніка 2019 года Беларусі ПЭН ажыццяўляе сістэматычны збор парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Усе маніторынгі тут.

«2022 год аб'яўлены ў Беларусі годам гістарычнай памяці. Мне падаецца, што тэма года дзяржавай абрана вельмі ўдала - нам сапраўды трэба будзе вельмі добра памятаць усё, што зараз адбываецца, каб больш ніколі не дапусціць падобнага».

Глядзець выпуск.
92 views08:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 17:15:58
Як перамагчы Таго, Каго Нельга Называць: Беларусь і Гары Потэр

Як Гары Потэр заклікае да "зьвяржэньня рэжыму" ў Беларусі? Як ён вучыўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі? Як, чытаючы Роўлінг, падтрымаць Украіну? І шмат чаго іншага ў новым відэа на канале Андрэя Хадановіча пра кнігі Дж. Роўлінг і іх героя.

Глядзець.
63 views14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 14:51:52
Нацыянальны Цэнтр Культуры Польшчы ладзіць конкурс плакатаў, прысвечаных мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах

«Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе пад назвай «Бел-чырвона-белы» на лепшы плакат, прысвечаны беспрэцэдэнтнай мабілізацыі беларускага грамадства ў 2020-2022 гадах, барацьбе беларусаў за дэмакратычныя перамены і ўвекавечанні памяці герояў гэтай барацьбы», — напісана ў аб’яве на сайце Цэнтра.

Працы на можна дасылаць на plakatbcb@nck.pl да 28 ліпеня, вынікі конкурсу стануць вядомыя 9 жніўня 2022 года.

Падрабязнасці і ўмовы ўдзелу.
104 views11:51
Адкрыць / каментаваць