Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 108

2021-06-30 11:42:39
Ганна Севярынец: «У мяне адчуванне, што я жыла дзеля таго, каб спатрэбіцца ў гэты час»

«
— Культура вельмі ўзбуяла перад 2020 годам, мне было цікава жыць у той час, я бачыла, што з кожным днём яна нешта прыбаўляе. Таму не тое каб беларускую культуру пераламала, проста яна ў мінулым годзе выбухнула. Усё, што адчувалася, хацелася, рыхтавалася, успыхнула. Гэта перадусім, вядома, моладзь, бо старэйшае пакаленне – усё. Я бачу, што гэты час яно ўжо не можа ўсвядоміць, апісаць, адрэфлексаваць. Маладыя людзі ўвогуле значна больш карысныя для новай беларускай супольнасці, чым мы, старыя аскепкі, якія нарадзіліся ў СССР і цягнем за сабою шлейф патрыярхальных закідонаў.»

Інтэрв’ю з Ганнай Севярынец — пра асабістыя ды агульныя для культуры і краіны пераломы
98 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-06-30 11:05:14
У ліпені 3 чалавекі, якія так ці інакш уключаныя ў працэс культурнага развіцця нашай краіны, будуць спраўляць свой дзень народзінаў за кратамі. Гэта выкладчык танцаў Мікалай Сасеў (16 ліпеня); музыкант Аляксей Санчук (18 ліпеня) і капірайтэр Віктар Лосік (22 ліпеня).

Давайце павіншуем іх лістамі ці паштоўкамі!

Адрасы для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А – Аляксею Санчуку ды Мікалаю Сасеву; СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 – Віктару Лосіку.
100 views08:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 19:05:21
6 новых палітвязняў у Беларусі. Гэта Максім Шыманскі, Вячаслаў Уласевіч, Аляксей Капітонаў, Ягор Карапузаў, Канстанцін Сінкевіч і Аляксандр Бабкін.

526 палітзняволеных у краіне.

https://pen-centre.by/2021/06/29/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-belarusi-ab-pryznanni-shasczi-novyh-palitvyaznyau.html
115 views16:05
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 18:01:36
У новым кніжным аглядзе @onlinerby: «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча і «Блуканец» Карласа Шэрмана, а таксама кніга нобелеўскай лаўрэаткі Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» ды «Аўташкола па-віленску» Фелікса Акермана.

Чытайце па спасылцы.
115 viewsedited  15:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 15:16:39
#краўдфандынг

Падтрымайма выданне дзіцячай кнігі «Заўрык і яго малодшы брат»!

Па-беларуску амаль няма дзіцячых кніг, якія закранаюць тэму перажыванняў старэйшых дзяцей у чаканні нараджэння малодшых ды стасункаў паміж імі.

Рыхтуецца выданне беларускага перакладу дзіцячай кнігі сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка «Заврик і його молодший брат». Гэта ідэальная кніга, каб падрыхтаваць дзіцёнка да з'яўлення браціка ці сястрычкі.

Падтрымаць кнігу можна па спасылцы:
https://www.talaka.org/projects/3652/overview
97 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 12:40:37
Што дапамагае нам не здавацца? Нашая зямля і тое добрае, моцнае, што мы атрымалі  ў спадчыну. Салідарнасць і непахіснае імкненне будаваць лепшае жыццё тут, дома. Азіраешся – а за спінаю выпаленая глеба, але мы ратуем сваю Беларусь, захоўваючы ў сабе, па часцінцы, і аднойчы складзем іх, каб атрымалася цэлае.

выпуск дайджэста культурнага супраціву

https://pen-centre.by/2021/06/29/ty-udyhaesh-na-pounyya-grudzi-a-pavetra-nyama-belaruskaya-kultura-padchas-gramadska-palitychnaga-kryzisu-vypusk-38.html
114 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 10:36:41
З дзяржаўнага часопіса «Маладосць» сышлі ўсе супрацоўнікі

https://nn.by/?c=ar&i=275172
71 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 18:41:14
+ 5 новых палітвязняў у Беларусі: Пётр Канстанцінаў, Арцём Федасеенка, Яўген Рапін, Святлана Брацянкова і Аляксей Зікееў.

Усяго ў краіне ўжо 520 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

https://pen-centre.by/2021/06/28/zayava-pravaabaronchyh-arganizaczyj-belarusi-ab-pryznanni-pyaczi-novyh-palitvyaznyau-2.html
124 viewsedited  15:41
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 14:03:31
Распачаты дзясяты юбілейны сезон прэміі Гедройця!

Прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе, адкрыты.

Падаць заяўку і намінаваць кнігу на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. 

Заяўкі прымаюцца да 12 ліпеня (уключна).

Сёлета ў статуце прэміі адбыліся пэўныя змены, падрабязней з умовамі прэміі можна азнаёміцца, прачытаўшы яе абноўлены статут і рэгламент. 

Таксама мы просім супольнасць ужываць назву “прэмія ГедройцЯ” замест “прэмія ГедройцА” дзеля большай адпаведнасці беларускай моўнай традыцыі.

Усе падрабязнасці на сайце ПЭНа.
1.1K viewsedited  11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-06-28 13:02:03
У дзень памяці Янкі Купалы раім пачытаць урывак з новага раману Уладзіміра Някляева "Гэй бэн гіном", які публікаваўся на нашым сайце і прысвечаны смерці класіка

@Budzmaby
115 views10:02
Адкрыць / каментаваць