Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 3

2022-07-27 16:49:27
У выдавецтве «Вясна» выходзіць кніга «Гаспадыня восеньскага дому» Таццяны Сапач

Таццяна Сапач - беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца. Аўтарка двух паэтычных зборнікаў: «Восень» (1992) і «Няхай не пакіне нас восень» (2008). Новая кніга - поўны збор твораў паэткі.

Падрабязнасці пра распаўсюд кнігі пакуль невядомыя. Сачыце за навінамі на старонцы выдавецтва ў facebook.
129 views13:49
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 13:01:04
Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за першае паўгоддзе 2022 года

За студзень – чэрвень 2022 года маніторынгавая група Беларускага ПЭНа зафіксавала 699 парушэнняў культурных правоў.

98 дзеячаў культуры на цяперашні момант прызнаны палітзняволенымі, 46 з іх адбываюць крымінальнае пакаранне ў калоніях, 5 дзеячаў культуры на «хіміі», 46 прадстаўнікоў культуры знаходзяцца ў следчых ізалятарах МУС і КДБ у чаканні суда або этапавання ў месцы адбыцця пакарання.

На 1 ліпеня ў спіс асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», унесены 426 чалавек, 19 з іх - прадстаўнікі культуры. Не менш за 15 чалавек са сферы культуры «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Маніторынг цалкам глядзіце на нашым сайце (з Беларусі - праз VPN)

па-беларуску
па-руску
30 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 20:11:35
«Жоўтая кніга» з’явілася ў электронным фармаце

Дзякуючы kamunikat.org знакамітую «Жоўтую кнігу» цяпер можна спампаваць у фармаце pdf.

«Жоўтая кніга» – гэта хроніка найбольш важных падзеяў, якія адбываліся на Беларусі ў 1995 — 1997 гадах у СМІ. Складальнікі маніторынга карысталіся матэрыяламі, апублікаванымі ў друку, і інфармацыяй, атрыманай непасрэдна ад пісьменнікаў, журналістаў і праваабарончых арганізацыяў.

Зборнік быў выдадзены Беларускім ПЭНам у 1998 годзе. Галоўным ініцыятарам выдання быў Карлас Шэрман.

Таццяна Нядбай:

«Чытаючы «Жоўтую кнігу», можна занурыцца ў дзевяностыя. Улады часта апелююць да таго часу: маўляў, жыць стала лепш. Але ёсць сферы, дзе злачыннасць захавалася і квітнее, і сфера правоў чалавека, свабоды слова – адназначна адна з такіх. І журналісты, і дзеячы культуры, і звычайныя людзі, публічная пазіцыя якіх адрозная ад афіцыйнай, церпяць і не здаюцца ўжо не менш за чвэрць стагоддзя».

Болей (з Беларусі - праз VPN)

Спампаваць кнігу.
164 views17:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 15:02:59
Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча - пра творчасць беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага і ягоны шэдэўр антываеннай прозы - апавяданне «Рускі»

Андрэй распавядае пра лёс і творчасць Максіма Гарэцкага, цытуе значную частку апавядання «Рускі» і праводзіць паралелі з сучаснымі падзеямі.

Глядзець.
137 views12:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 12:58:04
Мікола Дзядок распавёў, як ён «перабраўся» у гродзенскую турму

«З Горак выехаў 30 чэрвеня, суткі правёў у кайданках. Гродзенская турма вельмі своеасаблівае месца. У савецкія часы лічылася ўсесаюзнай "крытай".

Праз некалькі дзён пасля прыезду мяне павялі на камісію. На турэмным рэжыме ёсць два віды ўтрымання: агульны турэмны рэжым і строгі турэмны рэжым. Тут іх называюць "сыты" і "галодны". Адрозніваюцца колькасцю дазволеных перадач і бандэроляў, а таксама лімітам грошай на атаварку. На камісіі мне адразу далі 33 месяцы "галоднага" да дня майго вызвалення.

Агулам давядзецца мне адчуць сябе манахам
-езуітам, які адпакутвае свае грахі ў келлі :)

Зычу бадзёрасці і веры ўсім! Абдымаю кожнага і кожную, хто мяне падтрымлівае і пра мяне думае!»


Падтрымаць Міколу: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
153 views09:58
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 10:05:04
Альгерд Бахарэвіч даведаўся, што будзе з яго раманам «Сабакі Эўропы», які трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
43 views07:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 17:01:20
Пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа:

[Унутры краіны] У такіх умовах літаратура будзе стэрылізаваная. Чаргінец будзе рабіць кніжкі і паказваць Лукашэнку тое, што трэба. Будуць зноў вершы пра дзьмухаўцы і розную херату. Не будзе ні канкурэнтаздольных кніжак, ні той літаратуры, якая ўвогуле магла б з’явіцца ў школьнай літаратуры. А вартыя пісьменнікі зноў будуць шукаць сябе за межамі — у тым жа Беластоку, Вільні.

Я хачу, каб часопіс [«Мінкульт»] працягваў існаваць такім чынам. Каб знаходзілася тыя 300 чалавек, якім гэта трэба. Гэта мэтанакіраваная аўдыторыя, якая будзе захоўваць часопіс, перадаваць у бібліятэкі, займацца буккросінгам. І аднойчы такім чынам папяровыя асобнікі знойдуцца недзе ў Малайзіі, і гэта будзе цікава.

Тым больш, што я збіраю тэксты правакацыйныя, якія часцяком не трапляюць у іншыя часопісы. Я хачу, каб альтэрнатыўная літаратура існавала і ў нас, таму і працягваю рабіць «Мінкульт».

Інтэрв’ю цалкам / @nashaniva

Падтрымаць «Мінкульт»
107 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 14:01:03
Выйшла кніга пра турэмны досвед - «Про то, как там»

Аўтар кнігі - Генадзь Шульман - у мінулым вядомы музычны прадзюсар, былы дырэктар прадзюсарскага цэнтра «Клас-Клуб ДК». Быў арыштаваны ў 2009 годзе, а ў 2010 асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за «махлярства». Паводле версіі суда, ён пазычаў грошы і не вяртаў іх у тэрмін.

Аўтар дзеліцца гісторыямі і развагамі пра свой турэмны досвед. Але ў адрозненне ад іншых прадстаўнікоў беларускай турэмнай літаратуры, яго справа не была звязана з палітычнай актыўнасцю. Гэтая акалічнасць дазваляе зірнуць на пенітэнцыярную сістэму з іншага ракурсу.

Падрабязней / @novychas
133 views11:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 11:41:06
У межах «Дзён беларускай культуры» ў Лодзі адбылася імпрэза, прысвечаная літаратуры беларускіх палітвязняў. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай і Андрэй Хадановіч.

Андрэй Хадановіч: «Для чалавека, які апынаецца ў зняволенні, літаратура ёсць сродкам камунікацыі са светам, сродкам застацца самім сабою, застацца свабодным ў несвабодзе знешняй сітуацыі і сродкам тэрапіі».

Чытаць цалкам / @racyja

Глядзець запіс імпрэзы.
132 views08:41
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 17:03:22
23 ліпеня - Дзень Народзінаў Юлі Марчанкі.

Юля — харавая дырыжорка і бэк-вакалістка некаторых праектаў гурта Irdorath, жонка Пятра Марчанкі.

Была затрымана ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Мінскам падчас святкавання Дня народзінаў вакалісткі гурта Irdorath Надзеі Калач разам з музыкамі і іншымі удзельнікамі святкавання. Агулам было затрымана 16 чалавек. Частку людзей цягам наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, супраць Юліі, а таксама Надзеі і Уладзіміра Калачоў, Пятра Марчанкі і Антона Шніпа была распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

28 снежня 2021 Юлі прысудзілі 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

Павіншаваць Юлю: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
111 views14:03
Адкрыць / каментаваць