Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 10

2022-07-04 11:02:38 Міколу Дзядка перавялі ў гродзенскую турму.

Пішыце яму на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Турма № 1, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
171 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-02 16:15:05
У перыяд 15–30 чэрвеня 2022 года вынесены прысуды ў крымінальных справах філосафа-метадолага Уладзімір Мацкевіча (5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму), вікіпедыста Марка Бернштэйна (3 гады «хатняй хіміі» – абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу), выкладчыцы музыкі Аксаны Каспяровіч (1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму).

У Гродне асуджаны на 10 сутак грамадскі і культурны дзеяч Мікола Маркевіч, у Гомелі на 7 сутак асудзілі арганізатарку свята для ўкраінскіх дзяцей Алу Караленку.

Падчас суда ў дачыненні да краязнаўцы з Баранавічаў Уладзіміра Гундара былі ўжыты катаванні.

Дзяржава імкнецца манапалізаваць дзейнасць у сферы культуры – у Беларусі ствараюць рэестр арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.

Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за 15–30 чэрвеня 2022 года (з Беларусі - праз VPN)
190 views13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 18:21:45
У Аляксандра Васілевіча - сузаснавальніка анлайн-выданняў kyky.org і TheVillage-Беларусь і аўтара напісанай у зняволенні кнігі казак «Папа и пингвин» - скончыліся суды і ён з’ехаў з Беларусі да сям’і

«Нечакана скончыліся суды! Абвінавачаны, асуджаны, але адседзеў і - вольны! Да сям'і даехаў, дзеці зажмяканы
я, у моры выкупаныя. Усім сябрам і знаёмым, і незнаёмым, якія дапамагалі і перажывалі - дзякуй», - напісаў Аляксандр.

4 лютага ў судзе Савецкага раёну Мінску вынеслі прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Васілевіча паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў»): 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суда ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення да адказнасці.
201 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 16:03:57
Заўтра спаўняецца 10 год з дня смерці Сяржука Вітушкі - кіраўніка легендарнай моладзевай арганізацыі «Талака», супрацоўніка філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў МІнску «Беларуская хатка», аднаго з заснавальнікаў беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні.

За год да смерці Сяржука Вітушкі ў Мінску выйшла яго першая кніга - «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!». Яе можна паслухаць у аўдыёфармаце. 12 казак Сяргея чытаюць Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Сяргей Сокалаў-Воюш ды інш. Паслухаць можна па спасылцы.

@radiosvaboda: Сяржук Вітушка. Купалле. Другая палова 1980-х
225 views13:03
Адкрыць / каментаваць
2022-07-01 13:06:01
#аўдыятэкаПЭНа

«Сказаў раз Дыназаўр: “Няма нічога лепей,
Чым касманаўтам быць!” – надзеў штаны і кепі,
Пайшоў на касмадром. Дый вось было зьдзіўленьне –
Найбольшую ракету схаваць мог у кішэню».

Серж Мінскевіч, «Пра Дыназаўра, які хацеў стаць касманаўтам»

Паслухаць.

Серж Мінскевіч. Вершы для дзяцей
189 views10:06
Адкрыць / каментаваць
2022-06-30 18:10:09
6 ліпеня ў Варшаве адбудзецца паэтычны вечар салідарнасці

У адно з самых містычных святаў славянскіх народаў - Купалле - Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Дом культуры Салідарнасці «Słonecznik» запрашаюць на паэтычны вечар салідарнасці. Час ачышчэння і абуджэння неверагодных сіл, момант, калі ўсё немагчымае становіцца магчымым.

«Запрашаем на тэрасы Музея на Вісле, каб паслухаць польскую, беларускую і ўкраінскую паэзію, пад гукі імправізацыйнай музыкі.
Няхай нашы галасы стануць спосабам знайсці чароўную кветку папараці, якая дапаможа вызваліць свет ад зла. Хай мары пра каханне, дабро і свабоду сёння ўвечары стануць прарочымі».


Музыка: Вераніка Лось, Пётр Мелех і Аляксей Варсоба.

Паэзія: чытаюць Марына Якубовіч, Ігар Шугалееў, Вольга Мжэльская, Тарас Гембік, Дамініка Ягело, Вераніка Лось, Дорыян Дабраміра Чапла і Паўло Лугавы.

6 лiпеня, 19:00, Muzeum Sztuki Nowoczesnej, Wybrzeże Kościuszkowskie 22
207 views15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 17:09:16
Андрэю Пачобуту не перадаюць лісты ад сына, бо яны на польскай мове

Беларуская служба Польскага радыё, са спасылкай на Gazeta Wyborcza, паведамляе, што палітзняволенаму журналісту і публіцысту Андрэю Пачобуту ўскладняюць кантакты з сям'ёй.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, следства ў дачыненні да Андрэя Пачобута скончыцца 25 ліпеня. Адміністрацыя СІЗА на Валадарцы, куды на пачатку траўня быў перавезены палітвязень, не перадае яму лісты ад сваякоў.

Паводле жонкі Андрэя – Аксаны Пачобут, цэнзуру не праходзяць, перш за ўсё, лісты ад Ярэка – 12-гадовага сына журналіста, які піша бацьку на польскай мове.

Падрабязней / @byplradio
72 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 14:09:52
Суполка беларускіх пісьменнікаў працягвае цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст».

Госцем чарговага выпуску стаў наваградскі празаік і аўтар кніг для дзяцей Міхась Зізюк.

Глядзець.

Усе выпускі.
104 views11:09
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 12:40:47
На выходных пройдзе заключны этап PRADMOVA - у Вільнюсе

Фестываль у Вільнюсе пройдзе 25 і 26 чэрвеня ў Imaguru (Vytenio g.18). У праграме вы знойдзеце дыскусіі і размовы з літоўскімі і беларускімі інтэлектуаламі, прэзентацыі кніг і часопісаў, майстар-класы, літаратурную прэмію. Не застануцца віленскія наведвальнікі PRADMOVA без ночы паэзіі і музычных імпрэз. На фестывалі выступяць гурт традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», Сяргей Башлыкевіч і спявачка Lear.

На PRADMOVA у Вільнюсе таксама можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц: Ігар Бабкоў, Сабіна Брыло, Марус Бурокас, Гінтарас Граяускас, Ганна Златкоўская, Сяргей Календа, Аляксей Кулакоў, Гінтаўтас Мажэйкіс, Ганна Мусалёва, Вольга Раманава, Віталь Рыжкоў, Сцяпан Стурэйка, Віка Трэнас, Андрэй Хадановіч, Сяргей Харэўскі, Таццяна Шчытцова і інш.

Поўная праграма.
290 views09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 10:41:06
Марку Бернштэйну прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі», паведамляе @mediazona_by

Марк Бернштэйн - аўтар, рэдактар, папулярызатар свабоднай інтэрнэт-энцыклапедыі «Вікіпедыя»З 2009 года ўваходзіць у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай «Вікіпедыі». Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму Халакосту, аўтар артыкула пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якім ён працытаваў каля 250 крыніц.

11 сакавіка 2022 года Марк быў затрыманы ў Мінску. 12 сакавіка асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў).

Пасля 15 сутак арышту не выйшаў на волю, у адносінах да яго распачалі крымінальную справу. Яму інкрымінавалі арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
16 views07:41
Адкрыць / каментаваць