Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-07-06 15:59:00
Падтрымайце выданне кнігі пра Плошчу Перамен

Фатограф Яўген Ацецкі ў сваім фэйсбуку паведаміў, што да друку падрыхтаваная фотакніга «Плошча Перамен». Гэтая кніга - храналогія першых трох месяцаў барацьбы адной з самых вядомых у Беларусі дваровых супольнасцей, якая сфармавалася на хвалі пратэстаў 2020. Гэта гісторыя суседзяў, якія вырашылі выступіць супраць несправядлівасці: сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і нябачнага дагэтуль па маштабах узроўня гвалту з боку міліцыі.

«Наша апавяданне - гэта фотажурналісцкая фіксацыя падзей і 13 асабістых гісторый, якія мы аформілі на дзвюх мовах: беларускай і ангельскай. Наша мэта - не даць «перевернуть страницу», максімальна задакументаваць падзеі, сведкамі якіх мы былі», - напісаў Яўген.

З нагоды выхада фотакнігі каманда распачала краўд-кампанію па збору грошай на друк і выданне. Можна замовіць кнігу (з дастаўкай) альбо проста падтрымаць грашыма.

Падтрымаць.
149 views12:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 13:40:53
«Сарматыя» Марыі Мартысевіч выйшла па-польску

У польскім выдавецтве Pogranicze, у білінгвальнай серыі Inicjał выйшла кніга Марыі Мартысевіч «Сарматыя» (пераклад на польскую Багданы Задуры).

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне.

«Сарматыя» была абраная «Кнігай году» у 2018 і атрымала Прэмію імя Наталлі Арсенневай у 2019.

Прэзентацыя польскага выдання «Сарматыі» (білінгва - тэкст паралельна па-беларуску і па-польску) адбудзецца 10 ліпеня ў Кракаве ў межах фестываля Мілаша. У Кракаве ўпершыню можна будзе набыць (і падпісаць у аўтаркі) новую кнігу.

10 ліпеня, 15:00, PAŁAC POTOCKICH
393 views10:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 18:02:13
Дні беларускай культуры ў Варшаве

Летась @by_culture прапанавалі зрабіць 7 ліпеня Сусветным днём беларускай культуры. У гэты дзень нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня многія беларусы святкуюць Купалле. Сёлета  дата адметная яшчэ і юбілеямі Купалы і Шагала. Праекты, прысвечаныя знакавым для беларускай культуры асобам і падзеям, будуць прадстаўленыя цягам бліжэйшых месяцаў.

Учора да культурнага марафону далучылася Варшава. Бліжэйшымі днямі ў польскай сталіцы пройдуць канцэрты, фестывалі, монаспекталкі, вечар паэзіі ды інш. Свята беларускай культуры працягнецца тут да 21 ліпеня.

Спіс імпрэз глядзіце на адмысловым сайце.
160 views15:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 16:14:02
У сакавіку мы разам з Фондам Open Culture, ПЭНам Украіны і Польскім ПЭН-клубам распачалі сумесны фінансавы збор для дзеячаў культуры з Украіны. Гэты збор сродкаў скіраваны на падтрымку ўкраінскіх пісьменнікаў, журналістаў, навукоўцаў, перакладчыкаў і мастакоў, якія знаходзяцца ў небяспецы з-за вайны, распачатай Расіяй супраць Украіны.

За гэты час мы сабралі больш за 350 000 PLN (≈74 365 EUR).

Далучыцца да збору.
158 views13:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 13:56:04
Студэнтцы Дануце Пярэдні з «тэрарыстычнага спісу» прысудзілі 6,5 гады калоніі

Данута Пярэдня - былая студэнтка-выдатніца факультэта замежных моў (кафедра рамана-германскай філалогіі) Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Куляшова. Пасля затрымання ў лютым гэтага году яе адлічылі з універсітэту. 10 чэрвеня КДБ унёс яе ў спіс «тэрарыстаў».

Дануту абвінавацілі ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, і ў абразе Лукашэнкі.

Дзяўчыне паставілі ў віну тое, што яна 27 лютага перапосціла ў адзін з магілёўскіх чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.

Крыніца: @MAYDAYMog
154 views10:56
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 12:46:49
Ігара Аліневіча ў калоніі пасля 30 сутак ШІЗА перавялі ў ПКТ

«А вот и я объявился наконец-то:). После 30 дней ШИЗО переведён в ПКТ (помещение камерного типа). Так что, теперь с матрасом, одеялом, чаем. Скажу, что после полутора лет в разных СИЗО, побыть в одиночестве очень полезная опция. За это время привёл себя в улучшенную физическую форму. Но самое главное, это глубинное погружение в мысли о прошлом, настоящем и будущем, которого не достигал даже в первые недели ареста.

Обязательно! В каждом письме вкладывать один чистый конверт и несколько листов бумаги для ответа. Заказные не надо, открытки не надо. Тут строгий учёт», - напісаў Ігар у лісце да маці.

Калі вы яшчэ не чыталі кнігу «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча, то замовіць яе з дастаўкай можна амаль па ўсім свеце, спіс са спасылкамі апублікавала Валянціна Аліневіч у сваім фэйсбуку.

Падтрымайце Ігара: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Ігару Уладзіміравічу Аліневічу
139 views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 18:15:07
5 ліпеня - Дзень Народзінаў Вікторыі Гранкоўскай.

Вікторыя — былая студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада 2020 г. у межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вікторыі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1. 16 ліпеня 2021 агучылі прысуд па “справе студэнтаў”. Суддзя Марына Фёдарава прызначыла Вікторыі 2 гады і 6 месяцаў зняволення.  

Павіншаваць Вікторыю: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
156 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 16:10:21
Кніга «Справа Бяляцкага» Валера Каліноўскага - ў ліпеньскай падборцы @bel_audiobooks

Гэтая кніга - не столькі пра крымінальную справу № 11081100188, паводле якой Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы ў 2011 годзе, колькі пра справу ягонага жыцця - абарону грамадзянскіх і культурных правоў чалавека.

Кніга была выдадзеная Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў 2012 годзе.

Спампаваць у pdf-фармаце.

Слухаць аўдыякнігу.
158 views13:10
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 14:08:24
Таксама змяніўся адрас у блогера і грамадскага актывіста Паўла Вінаградава. Палітвязня этапавалі ў ваўкавыскую калонію.

10 сакавіка 2022 Паўла асудзілі да 5 гадоў зняволення па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Новы адрас для ліставання: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Паўлу Юр'евічу Вінаградаву (на лістах пазначайце «каранцін»)
165 views11:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 12:01:08
Кацярыну Андрэеву зноў судзяць

Сёння ў Гомелі пачынаецца новы судовы працэс па справе журналісткі «Белсату», аўтаркі дакументальнай кнігі «Белорусский Донбасс» Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай). Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Кацярыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Што канкрэтна інкрымінуецца журналістцы і на аснове якіх падзеяў узнікла абвінавачванне – не вядома нават яе родным. Адвакат Кацярыны застаецца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Новыя абвінавачанні выставілі паводле артыкулу «Здрада дзяржаве», Кацярыне пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. За кратамі яна з лістапада 2020 году. Першы тэрмін зняволення мусіць скончыцца ў верасні 2022-га.
177 views09:01
Адкрыць / каментаваць