Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-07-11 13:07:26
11 ліпеня - Дзень Народзінаў Cяргея Спарыша.

Сяргей — кампазітар, актывіст партыі «Народная грамада». Быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках у Мінску 8 траўня 2020 г.

9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях 29 траўня 2020 года ў Гродне. 

7 траўня 2021 года ў Мінскім абласным судзе былі вынесены прысуды фігурантам справы па тэлеграм-канале «Армія з народам». Сяргей Спарыш асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Павіншаваць Сяргея: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
136 views10:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 11:16:30
Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане захоўвае цікавыя і каштоўныя рукапісы Янкі Купалы, асобнікі ягоных самых ранніх выданняў і арыгінальныя ілюстрацыі мастака Барыса Заборава да твораў песняра.

У гонар 140-годдзя з дня нараджэння паэта бібліятэка ўпершыню выставіла ўсе гэтыя скарбы разам у межах выставы, падрыхтаванай разам з музеем Янкі Купалы ў Мінску.

Для тых, хто не можа трапіць на выставу ў Лондане, бібліятэка зрабіла электронную версію з галоўнымі экспанатамі.

Глядзець выставу.
151 views08:16
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 12:12:11
«Мізэрная пэнсія, адсутнасьць ганарараў, бясконцыя пошукі дзе і як зарабіць, каб выжыць, толькі множаць гэты наш чытацкі боль ад немагчымасьці дапамагчы...»

Выйшаў апошні том дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна.

Чытаць / @radiosvavoda
100 views09:12
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 17:09:07 Паўла Вінаградава амаль адразу пасля этапу ў калонію змясцілі ў ШІЗА, піша @viasna96

Стала вядома, што блогера і актывіста Паўла Вінаградава па прыбыцці ў ваўкавыскую калонію № 11 амаль адразу закінулі ў ШІЗА тэрмінам на 5 сутак. У штрафным ізалятары вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзёнага шпацыру.

Адрас для падтрымкі: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Павел Юр'евіч Вінаградаў
107 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 15:28:00
«Новы час» працягвае выпуск культурна-асветніцкага дадатка «Літаратурная Беларусь»

У новым нумары:

ДЫЯЛОГІ: «Адраджэнне – справа моладзі, а не пенсіянераў» – працяг гутарак Юрася ЗАЛОСКІ з Народным пісьменнікам Беларусі Васілём БЫКАВЫМ
ПАМЯЦЬ: «Па крохкім срэбры ў неба» – Альжбета КЕДА пра Ігара ЖУКА
ПРОЗА: «Падарожжа для закаханых» Галіны ЛЮМАРАВАЙ
ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка «Незакончанае трыванне» Анатоля ІВАШЧАНКІ
ПРОЗА: апавяданне «Дзяльба» Мікалая МАРОЗА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў «Называй маё цела» Артура КАМАРОЎСКАГА
ЧЫТАЛЬНЯ: фантастычнае апавяданне «Насценгазета» Сяргея БЕЛАЯРА
ХРЭСТАМАТЫЯ: Янка КУПАЛА, «Справа незалежнасці Беларусі
за мінулы год»

Спампаваць выпуск.

Архіў ранейшых нумароў на kamunikat.org
105 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 11:07:31
«Я веру ў тое, што мы пабачым іншую Беларусь: гэта не будзе рай на зямлі, гэта будзе краіна з вялізнымі канфліктамі і супярэчнасцямі. Але я таксама веру ў тое, што ў той краіне будзе месца для ўсіх, што там не будзе гнаных за праўду, там будзе свабода, у якой нам яшчэ трэба будзе навучыцца жыць».

Год таму былі затрыманыя нашаніўцы Андрэй Скурко і Ягор Марціновіч.

Для Андрэя Скурко, які быў галоўным рэдактарам «НН» у 2006-2017 гадах, гэта не першыя рэпрэсіі ў дачыненні да медыя: быць незалежным журналістам у Беларусі — загартоўвае.

І зараз за кратамі Андрэй робіць усё, каб часы ў няволі не прайшлі дарэмна: чаго толькі вартыя цыклы аўтарскіх дзіцячых вершаў, якія ён, у першую чаргу, прысвячае маленькаму сыну Тамашу.

Літаратурны талент і гістарычная дасведчанасць праяўляюцца і ў яго лістах. «Наша Ніва» сабрала цытаты адтуль, а таксама з ранейшых інтэрв’ю Андрэя на волі — поўныя мудрасці і любові да сям'і, радзімы, жыцця.

Чытаць / @nashaniva
7 viewsedited  08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:14:19
Выйшла з друку кніга з архіўнымі матэрыяламі Язэпа Драздовіча

Манаграфія ўпершыню ўводзіць у навуковы ўжытак рукапісную спадчыну Я. Драздовіча ў галіне лексікаграфіі і этнаграфіі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі і Бібліятэцы імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук. Тэрміналагічныя, краёвыя, дыялектныя (у тым ліку ілюстраваны) слоўнікі, разнастайныя тэматычныя словазборы, прыказкі і прымаўкі, народныя песні, карэспандэнцыя і інш. размеркаваны ў 13 раздзелаў і суправаджаюцца ўступнымі артыкуламі. Агульны аб’ём знойдзеных на дадзены час і падрыхтаваных да друку матэрыялаў складае больш за 18,5 тыс. дзісенскіх і пінскіх лексем, а таксама каля 1,7 тыс. устойлівых адзінак розных жанраў.

Аўтарка манаграфіі - Ірына Галуза, навуковая рэдактара - Вераніка Курцова.

Кнігу можна набыць у «Акадэмкнізе».
70 viewsedited  15:14
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 15:34:10
Беларус выкупіў і перадаў у музей рукапіс «Ладдзі роспачы»

Арыгінал твора Уладзіміра Караткевіча цяпер знаходзіцца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. «Наша Ніва» паразмаўляла з мінчуком Яўгенам Бандарчыкам і даведаліся, як ён знайшоў рукапіс Караткевіча і чаму гісторык па адукацыі вырашыў стаць цырульнікам.

Чытаць / @nashaniva
103 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 12:29:08
140 гадоў таму нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), класік беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэння пачатку XX стагоддзя.

Дзе набыць кнігі?

Падборка твораў класіка на сайце «Белкнігі»

«Акадэмкніга» прапануе зніжку 10 % на ўсе кнігі паэта (з 7 па 14 ліпеня)


Што паглядзець?

Лекцыя Андрэя Хадановіча «Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну»

Лекцыя Андрэя Унучака «Янка Купала – паэт №1»

Фільм «Белсата» з цыклу «Лабірынты» - «Таямніца смерці Купалы»


Куды схадзіць?

Сёння ў літаратурным музей Янкі Купалы пройдуць экскурсіі па выставах "Купала і Колас. Досціпы ад класікаў" і "Не забудзе цябе край" ад куратара Паўла Каралёва

18:00 "Купала і Колас. Досціпы ад класікаў". Запрошаны госць Марыя Міцкевіч - унучка Якуба Коласа.

19:30 "Не забудзе цябе край" (Экскурсія пра таямніцу гібелі Янкі Купалы)
113 views09:29
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 18:19:06
Распачаўся 4 сезон Прэміі Анемпадыстава

Прэмія ўручаецца аўтару ці калектыву аўтараў за найлепшую кніжную вокладку. Мае мэтай падтрымку дызайнераў беларускай кнігі і ўшанаванне памяці выбітнага дзеяча беларускай культуры Міхала Анемпадыстава (1964-2018).

Да ўдзелу прымаюцца кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2021 годзе ў папяровым або электронным варыянце. Таксама можна падаць кнігі, выдадзеныя цягам 2020 года, якія не бралі ўдзел у конкурсе летась.

Дэдлайн падачы заявак - 20 ліпеня (да 22.00 па беларускім часе).

Па пытаннях, звязаных з прэміяльным працэсам, можна звяртацца праз электронную пошту vokladka@penbelarus.org.

Сачыце за навінамі прэміі ў фэйсбуку і на старонцы прэміі ў інстаграме.
148 views15:19
Адкрыць / каментаваць