Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі ПЭН

Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН Б
Лагатып тэлеграм-канала penbelarus — Беларускі ПЭН
Адрас канала: @penbelarus
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 430
Апісанне з канала

Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

2

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 4

2022-07-22 15:15:48
Сябры, раім яшчэ адзін цікавы і важны канал sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Там вы знойдзеце прафесійныя і адукацыйныя праграмы на любы густ і сферу дзейнасці: рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і інш. Каманда адбірае дасяжнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.

А яшчэ, калі вы шукаеце працу, у канале можна расказаць пра сябе і свае праекты ў адпаведнай рубрыцы #нэтворкінг, і, магчыма, вы знойдзеце тое, што даўно шукалі

Адным словам - рэкамендуем падпісацца, будзе карысна
149 views12:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 13:01:24
#аўдыятэкаПЭНа

«Трэскаецца нават цагляны мур, чалавек значна больш трывалы. Некаторыя людзі змайстраваныя, як добрае аўто: калі адна частка вашага «я» варагуе з другой, а жыць з нейкіх прычын неабходна, спрацоўваюць падушкі бяспекі. Усе вашы пачуцці нібы падушкай задушаныя. Калі доўга быць стрыманай, становішся неадчувальнай. Як мур».

Алена Брава, «Садомская яблыня»

Паслухаць.
121 views10:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-22 11:02:40
«Я ж паўсюль знаходжу цікавае, у самых нечаканых кнігах. У „Беларускім савецкім нарысе“ 1979 году прачытаў дзёньнік Максіма Гарэцкага з імпэрыялістычнай вайны. Седзячы ў акопах, салдаты меркавалі, што ў 2014-м будзе „рай на зямлі“. Расказаў бы мне хто, што будзе ў 2022-м, я б не паверыў. Вось жа, прагнозы — справа няўдзячная».

Палітзняволены журналіст Свабоды Андрэй Кузнечык з магілёўскай турмы шле кранальныя дзіцячыя і філасофскія вершы, чытае дзённікі Максіма Гарэцкага і бачыць часам «забаўныя» сны — як у кайданках ідзе ў школьную бібліятэку.

Чытаць / @radiosvaboda
124 views08:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 18:40:30
62 views15:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 16:20:53
«Інбелкульт 2.0» запрашае прыняць удзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы

Падчас сустрэчы, якая пройдзе ў Варшаве, арганізатары прапануюць стварыць агульную базу дадзеных культурных дзеячаў і арганізацый, звязаных з беларускай культурай, падзяліцца кантактамі, па жаданню распавесці пра сваю дзейнасць, а таксама стварыць агульны працоўны каляндар культурных падзей.  

У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць паставіць свае пытанні, зрабіць свае прапановы і на роўных правах з усімі вырашаць праблемы, якія стаяць перад беларускай культурай у эміграцыі.  

«Разглядаем гэты кангрэс, як магчымасць яднання і супрацы», - напісалі арганізатары.

Каб прыняць удзел, трэба запоўніць анкету.
122 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 14:31:04
Франц Кафка па-беларуску

Беларускія перакладчыкі і выдаўцы завяршылі працу над перакладам і выданнем творчай спадчыны Франца Кафкі.

Чацвёрты заключны том твораў Кафкі выйшаў сёлета ў выдавецтве Змітра Коласа. Том называецца «Зніклы» і ўтрымлівае сярод іншага аднайменны раман, які пабачыў свет па-беларуску ўпершыню. Цяпер Беларусь належыць ды тых краін, дзе Кафка перакладзены практычна цалкам.

Падрабязней / @racyja
113 views11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-21 12:18:29
Беларуская Рада культуры распачала збор сродкаў на дапамогу палітвязню Уладзіміру Гундару

Уладзімір Гундар - краязнаўца і актывіст з Баранавічаў, мастацкі рэдактар кнігі Анатоля Трафімчыка «Лірыка Лірыка». Цягам многіх гадоў ён ладзіў гарадскія культурніцкія імпрэзы, канцэрты, Дні вышыванкі, арганізоўваў паездкі па знакавых гістарычных мясцінах, яго допісы з’яўляліся ў мясцовым друку.

Вязень мае інваліднасць другой групы (мужчына не мае нагі). Ён 11 дзён трымаў «сухую» галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу палітвязню і ягонай сям’і - на перадачы, лекі і штодзённыя выдаткі.

Падтрымаць
131 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 18:09:45
Сервіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію

Slounik.org — гэта сервіс, які дазваляе правяраць напісанне і ўжыванне слоў па розных слоўніках і энцыклапедыях. Таксама на ім ёсць і канвертар лацінкі.

Акрамя таго, праз гэты рэсурс можна атрымаць доступ да многіх слоўнікаў, даведнікаў і энцыклапедый, якія выдаваліся ў Беларусі, у розных электронных фарматах.

У абноўленым фармаце з’явілася зручная мабільная версія, таксама ёсць магчымасць усталяваць Slounik.org на тэлефон або кампутар як асобнае прыкладанне.
104 views15:09
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 16:02:06
Нашыя калегі падрыхтавалі агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 года.

Мэта гэтага агляду - дэманстрацыя стану і месца беларускай мовы ў грамадстве для яе наступнай абароны і захавання, развіцця і распаўсюджання як базавага складніку нацыянальнай культуры. Дакумента абапіраецца на Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь».

Замацаваная заканадаўствам роўнасць моў не выконваецца беларускай дзяржавай. Мы падзяляем заклапочанасць пагаршэннем стану існавання беларускай мовы ў розных сферах яе функцыянавання і лічым важным асвятленне парушэння моўных правоў беларусаў, таму дзелімся дакументам на нашым сайце.

Агляд падрыхтаваны асацыяцыяй «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў»

Агляд на беларускай і рускай мовах
Агляд на англійскай мове
1.2K views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 14:07:58
У Лодзі пройдзе імпрэза, прысвечаная літаратуры беларускіх палітвязняў

23 ліпеня ў межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд «Беларусы ў Лодзі» запрашае на імпрэзу «Палітзняволеная літаратура».

“Палітзняволеная літаратура” — гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час. Турэмнае мастацтва, як канцэнтрат беларускай палітычнай і філасофскай думкі, пераасэнсоўвае той час і той стан, у якім мы ўсе зараз знаходзімся. Новая культура і новыя каштоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і зараз, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя. 

Удзел возьмуць прадстаўніца ПЦ «Вясна» Алена Лапцёнак, літаратар Андрэй Хадановіч, метадолаг Святлана Мацкевіч.

23 ліпеня, 16:00-22:00, Лодзь (Польшча), Дом літаратуры, вул. Рузвельта, 17

Падрабязней
117 views11:07
Адкрыць / каментаваць