Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 52

2021-07-05 19:24:24
А хто там ідзе? Беларускі культурніцкі стыкерпак ужо ў Viber і Telegram.

Цытаты з музычнай і літаратурнай творчасці беларусаў за апошнія 100 гадоў — у стыкерпаку BY_culture.

Сярод 20 стыкераў шмат вядомых усім беларусам выразаў, але з новымі візуальнымі сэнсамі — ад радкоў “А хто там ідзе?”, “Жыве Беларусь!” з вершаў Янкі Купалы, да словаў “Окей, тут усё окей” з песень Лявона Вольскага.

Серыя дызайнаў і прынтоў для вольнага выкарыстання ў некалькіх фарматах:

— стыкерпакі для мэсэнджэраў:

viber: https://stickers.viber.com/pages/custom-sticker-packs/11ebdd6ae01354d2a3d067a8b1f9c7424cbb0ce2d97bbd8b

telegram: https://t.me/addstickers/by_culture

— рыхтуюцца наборы вінілавых налепак для бясплатнага распаўсюду, друк якіх вы можаце падтрымаць тут: https://byculture.org/donate

— на сайце Рады можна вольна спампаваць сыходныя файлы ўсіх дызайнаў ды самастойна друкаваць і выпускаць з імі прадукцыю, як для камерцыйных, так і не камерцыйных мэтаў: https://byculture.org/week
962 views16:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 16:44:09 Людзьмі звацца!

Пра гэта пісаў больш за сто год таму Янка Купала. Пра гэта і сёння мараць мільёны беларусаў!

Ніна Багінская, Андрусь Такінданг, Юля Шаўчук, Аляксандр Ждановіч, Ілля Чарапко разам прачыталі верш Янкі Купалы “А хто там ідзе” з нагоды Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

Далучайцеся! Запісвайце верш і публікуйце з тэгам #by_culture

Раздрукоўвайце і дзяліцеся з суседзямі — плакаты з вершам на https://byculture.org/week

Заклікайце да флэшмоба замежных сяброў — на адмысловай старонцы тыдня культуры верш на іншых мовах: https://week.byculture.org

Сачыце за нашымі сацсеткамі — мы падрыхтавалі для вас шмат цікавага на гэты тыдзень!
240 views13:44
Адкрыць / каментаваць
2021-07-05 10:39:40
Беларуская Рада Культуры запрашае далучыцца да акцыі «Спяваем разам», каб супольна, з дапамогай адмыслова падрыхтаваных караоке-відэа, беларуская песня загучала яшчэ больш моцна і пераканаўча.

Мы прааналізавалі каля 2000 каментароў і зрабілі да Міжнароднага тыдня беларускай культуры караоке-відэа на семь песень, якія беларусы найчасцей згадваюць сярод любімых, якія ўжо спяваюць ці хочуць спяваць, якія аб'ядноўваюць беларускае грамадства.

Штодня з 5 па 11 лiпеня на ютуб-канале https://youtube.com/byculture будуць з'яўляцца новыя караоке-відэа любімых песень беларусаў. Дзе б вы ні знаходзіліся, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы з хэштэгам #by_culture.

Першае караоке — на песню «Магутны Божа».




Падрабязней пра Міжнародны тыдзень беларускай культуры тут: https://byculture.org/week
565 views07:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 22:21:23
Сёння ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды спявалі «Магутны Божа»

А Беларуская рада культуры да Міжнароднага тыдня беларускай культуры падрыхтавала караоке з гэтай ды іншымі любімымі песнямі беларусаў:



Караоке дапаможа беларусам з новай сілай разам, гучна і годна спяваць свае песні.

#by_culture

Відэа: @nashaniva
533 views19:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-04 10:20:10
Слухайце песню «Лянівая мятла» ў выкананні гурта NaviBand, што ўвайшла ў анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча «Вясёлка над плёсам».





Альбом складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна.

Паслухаць альбом цалкам і паглядзець шыкоўную анімацыю да яго можна тут:



А таксама на ўсіх лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/vyaselka
703 views07:20
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 15:00:19
+1 карысная спасылка для вывучэння беларускай мовы.

verbum.by — гэта зборнік анлайн-слоўнікаў.

На сайце ўжо ёсць:

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (rv-blr.com),
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Крапіва, 1977–1984),
Беларуска-расійскі слоўнік, 4‑е выданне (Лукашанец, 2012),
Беларуска-расійскі слоўнік,
Расійска-беларускі слоўнік, 8-е выданне (Крапіва, 2002),
Расійска-беларускі ўніверсальны слоўнік,
Ангельска-беларускі слоўнік (Пашкевіч, 2006),
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017),
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.

Выдатна працуе і пошук па словах. Знаходзіць заданае вамі слова ва ўсіх слоўніках, дзе яно сустракаецца. Карысна і для тлумачэння, і для праверкі напісання канчаткаў у родным склоне. Праверце самі!
1.3K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-03 12:37:59
Паслухайце, як гучыць трэк на верш Рыгора Барадуліна ў выкананні ўкраінскага гурта «Колір».

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.
767 views09:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 19:00:11
Слухайце песню «Зайцава капуста» ў выкананні Лявона Вольскага, што ўвайшла ў анімаваны альбом дзіцячых песень Змітра Вайцюшкевіча «Вясёлка над плёсам».





Альбом складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна.

Паслухаць альбом цалкам і паглядзець шыкоўную анімацыю да яго можна тут:



А таксама на ўсіх лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/vyaselka
735 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 15:10:18
Правілы жыцця ад Якуба Коласа.

А якія з іх падтрымліваеце вы? Пішыце ў каментарах.
596 views12:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-02 13:00:16
Пашукаць папараць-кветку і паскакаць праз вогнішча на Купаллі!

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ладзіць чароўнае летняе свята Купалля. Запрашаем далучыцца!

У праграме:

Завіванне купальскіх вянкоў,
Купальскае шэсце,
Урачыстае распальванне купальскага вогнішча,
Карагоды, гульні, пераскокі,
Чароўныя казкі і паданні,,
Варажба на вянках і зеляніне,
Традыцыйныя спевы, гульні і танцы,
Майстар-класы,
Гульнявая пляцоўка, квэст.

3 ліпеня,
19:00,
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо).

Кошт квіткоў:

Для дарослых — 9 руб,
Для школьнікаў і студэнтаў (студэнцкі білет) — 4.5 руб,
Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.
422 views10:00
Адкрыць / каментаваць