Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 50

2021-07-12 20:01:01
Новы выпуск вандроўнага праекта «Навокал» ужо на канале!




Гэтым разам накіраваліся на Гомельшчыну.

У гэтым выпуску вы пабачыце горад, дзе на плошчы стаіць серп і молат і палова Леніна. Дзе радыяцыя і прыгажэнная Прыпяць. Дзе палац Горватаў і сам Горват, каторы Андрэй. І «Красный Мозырянин» з вішнёвай бчб-пасцілой.

Калі вы наведаеце гэты рэгіён, то можаце нейкі час свяціцца ў цемры. Але гэта, безумоўна, ад задавальнення!

Налятаем, глядзім, дзелімся з сябрамі!
2.2K views17:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 18:21:48 ​​Моўная Афіша (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : спэктаклі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем.

Спектаклі:
«Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii»
12.07 - "Шлюб з ветрам"
13.07 - "Сірожа"
15.07 - "Калека з вострава інішман"

Выставы:
з 09.07 - выстава "Фармат памяці", прысвечаная фатаграфіі ў Мінску ХІХ стагоддзя
па 02.10 - літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Дзіцячая кніга. Пісьменнікі і мастакі для дзяцей”
па 19.09- Літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Васіль Вітка. “Вясёлкі” вітаю прылёт…”
15.07 - творчая сустрэча з мастаком Валянцінам Губаравым “Вялікія мары маленькіх людзей”
па 31.12 - «Беларусь і беларусы. Гід па гісторыі і культуры» ў Нацыянальным гістарычным музеі

Экскурсіі і Вандроўкі:
12.07-18.07 - Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM
18.07 - Набліжэньне - Падарожжа па Будслаўскай пушчы

Дабрачыннасьць:
У Драгічыне (Берасьцейская вобласьць) прапануюць назвы для новых вуліц. У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадзкой тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
722 views15:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 12:24:02
TikTok Weekend — адбыўся!

Гэта былі тры дні плённай творчасці. Мы вучыліся новаму, крэатывілі, здымалі відэа, натхняліся, дзяліліся ідэямі.

Нафільмавалі ўуух, колькі кантэнту! І нават ужо стварылі новыя акаўнты ў тыктоку:

https://tiktok.com/@zart_by — сюды трэба ісці, каб настрой быў добры. Смешачкі-жартачкі — і ўсё па-беларуску.

https://tiktok.com/@psy.hodna — гэты акаўнт — псіхалагічная падтрымка для ўсіх беларусаў. Дапамагае адчуць сябе гарманічна ў нашай рэальнасці.

А хэштэг #годнытыкток назбіраў ужо больш за 1,7 мільёнаў праглядаў!

Неўзабаве беларуская мова запалоніць беларускі тыкток.

Калі разам збіраюцца таленавітыя, творчыя, апантаныя людзі — атрымліваецца годна!
842 views09:24
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 09:00:13
Няма Беларусі, ёсць толькі людзі,
Імёны і вочы, чырвоныя ўзоры,
Крыжы з ручнікамі, мястэчкі ды вёскі,
Няма Беларусі.

Святы і нягоднік вячэраюць поруч
У скверах і парках, на п'едэсталах
Зялёныя танкі чакаюць загаду
Няма Беларусі.

Плача дзіцё, яго суцяшаюць
Бацька ды маці, ай люлі, люлі
Плача дзіцё, няма Беларусі.
Няма Беларусі, няма Беларусі

Няма Беларусі? Жыве Беларусь!
Упартая моладзь гукае вясну
Няма Беларусі? Жыве Беларусь!
Смяецца і плача знявераны люд.

Няма Беларусі? Жыве Беларусь!
Ты сам выбіраеш уласны маршрут
Няма Беларусі? Жыве Беларусь!

Андрусь Такінданг
: @elenaskrabnevskaya
430 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 21:06:01
Украінская рэп-зорка Alyona Alyona далучылася да Міжнароднага тыдня беларускай культуры, прачытаўшы ўкраінскі пераклад верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?».

Вы таксама можаце далучыцца да акцыі і прачытаць верш. Тут знойдзеце яго ў перакладзе на розныя мовы свету: https://week.byculture.org/by

#by_culture
566 viewsedited  18:06
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 19:10:17
Слухайце песню «Крэпасць» у выкананні Змітра Вайцюшкевіча і Ксеніі Жук (гурт NaviBand) , што ўвайшла ў анімаваны альбом дзіцячых песень «Вясёлка над плёсам».





Альбом складаецца з 19 песень на вершы беларускага паэта Аляксея Пысіна.

Паслухаць альбом цалкам і паглядзець шыкоўную анімацыю да яго можна тут:



А таксама на ўсіх лічбавых пляцоўках: http://music.mediacube.network/vyaselka
617 views16:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 14:40:07
Мы здалёк убачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут...
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
I пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
I вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасцю,
Спакоем,
I цяплом.

Генадзь Бураўкін
: @m.aria.la
959 viewsedited  11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 13:47:01
Маргарыта Ляўчук спявае «Купалінку» на вялікім канцэрце ў Празе:





Беларуская оперная зорка 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Пражскага сімфанічнага аркестру — касцёле Святых Шымана і Юды.

На фартэпіяна спявачцы акампаніяваў вядомы чэшскі джазавы піяніст Ондржэй Кабрна.

Трансляцыя канцэрта адбылася на ютуб-канале «Радыё Свабода».

Раім паглядзець яго цалкам:

643 viewsedited  10:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-11 11:31:49 Завяршаем наш караоке-марафон нацыянальным гімнам "Пагоня"!





Штодня ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры мы публікавалі відэа любімых песень беларусаў.

Плэйліст з усімі песнямі

Распаўсюджвайце іх у сваіх суполках і аб'яднаннях, спявайце беларускія песні і публікуйце вашыя спевы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #by_culture.

І напішыце нам у каментарах, з якімі яшчэ беларускімі песнямі нам зрабіць караоке-відэа?

Спяваем разам!

#by_culture
587 views08:31
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 17:40:00
Правілы жыцця ад Янкі Купалы.

А якія з іх падтрымліваеце вы? Пішыце ў каментарах.
412 views14:40
Адкрыць / каментаваць