Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 45

2021-08-02 16:57:35
Гурт «Гарадскі Вал» выпусціў новы трэк.

Прысвечаны ўсім беларускім героям. Годным, вольным, смелым.

Прыйдзе час — і ўсе беларусы зноў будуць разам. А пакуль — падтрымліваем адно аднаго: лістом, словам, песняй. І рыхтуемся да вялікай сустрэчы.

Музыкі заклікаюць рэпетаваць пад песню раз'юшаны танец для вуліц, для будучага Фэста.

Запіс зроблены пры ўдзеле OchenPlohajaMuzyka і @by_culture
Трэк можна слухаць паўсюль: https://band.link/jdRQD
586 viewsedited  13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 12:36:01
Віталь Карпанаў, лідар гурта «Дразды», чытае верш Пімена Панчанкі «Родная мова».

Заклікаем і вас чытаць улюбёныя вершы па-беларуску.

Далучайцеся да флэшмобу, публікуйце відэа з хэштэгам #годныявершы ў сваіх сацсетках. Расказвайце пра флэшоб сваім сябрам і знаёмым. Натхнёныя самі, натхняйце таксама і іх!

Так на прасторы інтэрнэту з'явіцца больш беларускай паэзіі і яшчэ больш беларусаў пабачаць, якая ж у нас цудоўная мова і літаратура.
731 viewsedited  09:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 21:47:50 Першы крок для ўсьведамленьня нацыянальнай ідэі – ён візуальны

Сёньня ў рубрыцы #героі спаткаемся с Паўлам Белавусам, аднім з арганізатараў канцэрта да 100-годзьдзя БНР, чалавекам, які зьдзейсьніў першыя дні вышыванкі, заснавальнікам крамы Symbal.by.

“Павінна адбыцца так, каб беларус адчуў сябе беларусам і каю ён пачаў у сваім уяўленьні прысвойваць сабе сваю краіну, разумець, што яна належыць яму. Мы даем магчымасьць зрабіць першы крок да таго, каб зразумець, што я беларус і Беларусь – мая краіна, мая ўласнасьць”.

Першы крок – ён візуальны. Чапляй стужачку на заплечнік, ці стужачку ў машыне, ці яшчэ што. Калі я сам апрануў нашу вышымайку й паехаў у метро, пасажыры на мяне так глядзелі, што я зразумеў, што для людзей, якія апранулі нашы вышымайкі, гэта ўжо учынак”.

“А далей чалавек пачынае задумвацца пра больш складаныя рэчы. Напрыклад, пра гісторыю сваёй краіны. Ці пра тое, а навошта я заяўляю, што я беларус. Праз гэтыя маленькія крокі адбываецца фармаваньне нацыі й умацаваньне яе”.

Інтэрв’ю с Паўлам Белавусам глядзіце па спасылцы.

#супермова #мова #героі #гонар #годна
687 views18:47
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 18:16:45
Як беларусам справіцца са стрэсам?

Можна проста паглядзець гэтае відэа і стане ўжо лягчэй, бо коцікі супакойваюць.

А яшчэ ў ім пералічылі спосабы самадапамогі, якія сапраўды працуюць. І калі імі карыстацца, то вынік будзе адчувальны.

Захоўваем спакой, клапоцімся пра свой ментальны стан — і ўсё будзе добра!

Больш карысных ролікаў знойдзеце ў нашым тыктоку.
776 views15:16
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 09:00:00
Жнівень!

Новы месяц — новыя планы. Вам паведамленне з важнымі задачамі.
1.0K views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-31 14:18:02
Правілы жыцця ад Івана Мележа.

А якія з іх падтрымліваеце вы? Пішыце ў каментарах.
1.4K views11:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-30 20:15:24
Працягваем вандраваць па Беларусі рознымі спосабамі і відамі транспарту. Глядзіце новы выпуск праекта «Электратрып».

Гэтым разам едзем у Баранавічы.




У відэа пабачыце:

як бюджэтна даехаць да горада,
гісторыю з'яўлення Баранавіч,
мастхэв-месцы для наведвання,
агляд на легендарны баранавіцкі стрыт-фуд — лодачкі,
дзіўныя помнікі.

Адметнасць «Электратрыпу»: такія вандроўкі максміальна бюджэтныя і экалагічныя. І паўтарыць іх зможа кожны ахвотны.

Не будзем шмат расказваць — проста глядзіце!
1.1K views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 20:36:34
29 ліпеня 1939 года Менск стаў Мінскам.

З таго часу «мы жывём адначасова ў двух гарадах, падваенне асобы зрывае нам дах».

5 верасня 1991 года гарадскі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртанне гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена.

А якая назва вам бліжэй: Менск ці Мінск? Пішыце ў каментарах.
277 viewsedited  17:36
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 17:00:16
5 спосабаў, як палепшыць свой ментальны стан.

Усё паказваем у відэа.

А больш лайфхакаў для псіхічнага здароўя глядзіце ў тыктоку «Годная псіхалогія».

Гэты акаўнт — псіхалагічная падтрымка для ўсіх беларусаў. Дапамагае адчуць сябе гарманічна ў нашай рэальнасці.

Падпісвайцеся, каб не прапусціць карысныя парады.
490 viewsedited  14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 14:26:07
«Вольны хор» выконвае знакамітае «А хто там ідзе?» на словы Янкі Купалы. Паглядзіце-паслухайце, гэта заварожвае.





Перфоманс адбыўся ў межах Міжнароднага тыдня беларускай культуры, што ладзіўся па ініцыятыве Беларускай Рады Культуры з 5-га па 11-га ліпеня.

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
— На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
— Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
286 views11:26
Адкрыць / каментаваць