Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 47

2021-07-24 09:52:01
Зубры, буслы, валошкі... А што для вас сімвал Беларусі?

Пішыце ў каментарах.
709 views06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 19:00:16
Ад нараджэння па-беларуску.

Хлопчык ад нараджэння выхоўваецца на беларускай мове і таму ніколі не пераходзіць на рускую мову ў зносінах з аднагодкамі!

Таксама Багдан расказвае пра сваю мэту, як плануе зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.

Абавязкова паглядзіце гэтае натхняльнае відэа ад @radiosvaboda, калі яшчэ не бачылі!

А вы б выхоўвалі сваё дзіця выключна па-беларуску? Пішыце ў каментарах.
838 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 16:30:17
Прарадзіма беларусаў — Юравічы. Першыя людзі з'явіліся тут ажно 26 тысяч гадоў таму.

Глядзіце агляд першабытнай стаянкі нашых продкаў: у якіх хатах яны жылі, што бачылі.

Больш адукацыйных ролікаў знойдзеце ў нашым тыктоку.
487 viewsedited  13:30
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 13:22:48
Праваабаронцы налічылі на сёння ўжо 40 ліквідаваных грамадскіх арганізацый.

Сярод якіх нашыя сябры «Мова Нанова» і «Арт Сядзіба».

Можна што заўгодна ліквідаваць і забараняць на паперках. Але ўсё гэта пустое. Нельга адабраць у людзей тое, што належыць ім па праве нараджэння: родную мову і любоў да сваёй краіны. Яе гісторыі і яе будучыні.

Трымайцеся. Размаўляйце па-беларуску. Любіце Беларусь. Будзьце вольнымі. Насуперак усяму — для лепшай будучыні.

«Пасля кожнай ночы наступае дзень, і пасля гэтай цёмнай ночы дзень наступіць абавязкова таксама».
626 views10:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 12:08:25
Я не ганю землі чужыя, —
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Так карцела — сляза закіпала, —
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...

І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Генадзь Бураўкін

: @t.zaleskaja
349 views09:08
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 16:40:26
Паглядзіце, якую кнігу коміксаў пра маладую Бабу Ягу можна набыць і чытаць па-беларуску.

Усім вядома класічная Баба Яга з казак, але не ўсе ведаюць, як яна прыйшла да такога жыцця і якой цаной. У коміксе аўтары раскрываюць жыццёвы шлях папулярнага казачнага персанажа і расказваюць, як адбылося так, што Баба Яга стала ўвасабленнем страху і жаху.

У перспектыве аўтары плануюць выдаць яшчэ 11 частак гісторыі.

Набыць першую кнігу можна тут: https://booksegment.by/hydozhestvennaya_literatyra/-ryina-ka-ryiga-yaga-chastka-pershaya/
560 views13:40
Адкрыць / каментаваць
2021-07-22 10:21:00
Правілы жыцця ад Уладзіміра Караткевіча.

А якія з іх падтрымліваеце вы? Пішыце ў каментарах.
602 views07:21
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 18:00:00
Новая праца мастачкі Вольгі Якубоўскай «Шпацыр па вольным Менску» выстаўленая на дабрачынны аўкцыён.

«Я б хацела дапамагчы і падтрымаць праекты, якія дапамагаюць навучанню беларускай мове. Гэта вельмі важна, гэта неабходна ўсім! Хай сродкі, якія ўдасца выручыць на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку беларускай культуры, бо гэта надзвычай важна для кожнага з нас», — кажа Вольга.

Вы можаце падтрымаць ініцыятыву і паўдзельнічаць у аўкцыёне.
217 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 16:57:58 У межах Тыдня беларускай культуры, які прайшоў па ўсім свеце 5-11 ліпеня 2021 з ініцыятывы Беларускай рады культуры, у цэнтры Варшавы адбыўся “Спеўны сход” з Сержуком Доўгушавым

Беларусы спявалі разам самыя знакавыя беларускія песні лета-восені 2020 года.



329 views13:57
Адкрыць / каментаваць
2021-07-21 14:51:00
Самая мілая рубрыка ў нашым музычным тыктоку.

Дзеці слухаюць трэкі, якія слухалі іх бацькі ў маладосці і апісваюць свае ўражанні.

11-гадовы Рома ацэньвае трэк N.R.M. Як жа мы здзівіліся, калі пачулі: «А, я ведаю гэтую песню. 10/10. Нічога не магу сказаць, выдатная песня».

Што ж за яна? Глядзіце ў відэа.

Сачыце за новай рубрыкай наўпрост у тыктоку hodnamusic.
483 views11:51
Адкрыць / каментаваць