Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 49

2021-07-15 17:37:00
Беларуская мова для дзетак. Цікава і разнастайна!

Прапануем вывучыць верш Андрэя Хадановіча і чытаць яго па ролях.

Прыклад — у відэа.

Мама хвалюецца — раз:
Нехта залез пад матрац.

Мама хвалюецца — два:
Выцягні бот з рукава!

Мама хвалюецца — тры:
Цацкі ў пакоі збяры!

І не раскідвай гарох!
Мама ўжо лічыць да трох.

Гэтыя чорныя дзіры
Зноў на каленках… Чатыры!

Мама хвалюецца — пяць:
Спі! Нават бэйбусы спяць!

Больш адукацыйных ролікаў знойдзеце ў нашым тыктоку.
605 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 14:34:00
15 ліпеня 1876 года нарадзілася Алаіза «Цётка» Пашкевіч — беларуская паэтка, грамадская актывістка.

Сама яна казала: «Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму.

I, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя».
700 views11:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 12:01:55
15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася адна з самых вялікіх бітваў сярэднявечнай Еўропы.

У ёй войскі Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай перамаглі сілы Тэўтонскага ордэна.

Даведайцеся пра бітву больш у нашым відэа:



Час прагляду: 10 хвілін.
349 viewsedited  09:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-15 09:00:00
Вось і палова лета!

Сябры, распавядзіце, дзе паспелі павандраваць? Ва ўсю моц па Беларусі ганялі ці паспелі і за мяжой пабываць?
495 viewsedited  06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 16:03:01
Часта чуем пытанні, як падтрымаць праекты каманды «Годна».

Ёсць 2 спосабы. Вось кароткая інструкцыя:

1. Аформіць спонсарскую падпіску на YouTube-канале «Годна»:
https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join

2. Калі афармляць падпіску не хочацца, можна разава заданаціць праз DonetionAlerts:
https://www.donationalerts.com/r/hodna

Чаму нас варта падтрымаць?

Мы б з задавальненнем пералічылі ўсе праекты, якія мы ўжо стварылі і над якімі працуем цяпер. Але тады пост ператварыўся б у лонгрыд.

Таму паглядзіце гэтае кароткае відэа, у ім расказваем пра асноўнае, чым гарым і ганарымся.

І проста завітайце на наш ютуб. Там шмат цікавага.

Робім годна для агульнай справы!
260 views13:03
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 13:09:57
Знаходка! Глядзіце, які класны стыкерпак стварылі жыхары Вольных Бараўлянаў

https://t.me/addstickers/Boro97

Наш фаварыт — у наступным паведамленні.

А якія спадабаліся найбольш вам? Дасылайце ў каментары.
425 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-14 11:09:06
Слова наша роднае, хапала
На стагоддзі доўгія цябе.
Багдановіч, Колас і Купала
Прыпадалі да цябе ў журбе.

Вымытае ў гулкіх навальніцах,
Нам як запавет перадалі,
Каб пілі і не маглі напіцца
І ўзнялі наўздзіў ўсёй зямлі.

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —
Шэпт дубровы і пчаліны звон, —
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,
Не аддаць цябе на забыццё,
Наша невычэрпнае багацце,
Наша несмяротнае жыццё.

Генадзь Бураўкін
499 views08:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 17:22:00
Якая парачка адгукнулася вам больш за ўсё?

Мы вось не можам вызначыцца паміж беларускай мовай, канвертам 1-га класа і кандыцыянерам.

А што думаеце вы? Пішыце ў каментарах, нам цікава!
647 views14:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-13 10:39:20
Шукаем Незалежных!

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР набыла канстытуцыйны статус.

Мы шукаем герояў, якія:

нарадзіліся пасля гэтай даты (25.08.1991) — ужо ў незалежнай Беларусі
і дасягнулі чагосьці Годнага: распачалі паспяховы бізнэс, рэалізавалі важную ініцыятыву, здзейснілі штосьці значнае для сябе ці грамадства.

З гэтымі людзьмі плануем зняць серыю відэаінтэрв'ю, на прыкладзе якіх пакажам пакаленне незалежнасці. Гэтыя героі сваімі гісторыямі натхняць і зматывуюць беларусаў да годных спраў для роднай краіны.

Калі гэта пра вас або вашых знаёмых — раскажыце нам праз гугл-форму: https://forms.gle/McF4EvymK974GxR88

Або напішыце ў каментарах, з якімі выбітнымі беларусамі пакалення незалежнасці варта зрабіць інтэрв'ю.

Калі ласка, раскіньце гэтае паведамленне па сваіх чатах, сябрах і знаёмых. Магчыма, менавіта сярод іх будуць героі, якіх мы шукаем.
856 viewsedited  07:39
Адкрыць / каментаваць