Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 44

2021-08-05 15:04:48
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу — ўсясвету малюсь,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Янка Купала, «Малітва»

: jala_ogrenicz
657 views12:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 13:59:08
А вы дасылаеце лісты палітвязням?

Кароткія падказкі, як зрабіць звышважную справу:

Адпраўляйце лісты ў канвертах 1 класа, каб адсочваць атрыманне,

Укладайце ў канверт пусты канверт, каб атрымаць адказ.

Каму і куды пісаць: спіс палітзняволеных + адрасы,

письмо.бел — даслаць ліст анлайн, не адыходзячы ад камп'ютара,

Спампаваць паштоўкі:
тут
і тут.
836 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 09:08:02
Новая праца мастачкі Вольгі Якубоўскай «Ляцяць буслы».

У кут Беларусі, да родных хацінаў
Імкнуцца буслы, бы ўсім пашанціла.
Да роднае рэчкі, лугоў і ўзлескаў,
Паляны, для шчасця, саткаць бы пралескаў.

З надзей падарунак матулям ды татам,
Здзяйсняюцца мары — растуць немаўляты.
На крылах ляцела цяпло для прадвесня,
І будзіць нас клёкат ды жаўранка песня.

Уладзімір Гайдук
678 views06:08
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 20:20:09
Глядзіце новы выпуск вандроўнага праекта «Селі-паехалі»!

Гэтым разам едзем у Нясвіж
.




Ці ведалі вы, што любы беларус можа адчуць сябе князем і пераночыць у сапраўдным палацы? Аказваецца, ў Нясвіжы прама ў замку ёсць гатэль «Палац» — і там можна зняць нумар і пажыць як сапраўдны Радзівіл. Мы вырашылі праверыць на сабе, наколькі гэта крута, і паехалі Нясвіж. У відэа паказваем, што з гэтага атрымалася і ці змаглі мы ўначы падпільнаваць Чорную Панну.

Калі натхніцеся нашым падарожжам і захочаце паўтарыць, то вось сайт гатэля «Палац»: http://palacehotel.by/

«Селі-паехалі» — гэта мілыя вандроўкі адной сям'і. Асаблівасць іх не толькі ў эмоцыйнай шчырасці, але і ў тым, што да іх не патрабуецца адмысловая падрыхтоўка. Планаванне, разлік маршруту... Забудзьцеся. Селі — паехалі!
742 views17:20
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 16:38:54
Свіцязь — бадай ці не самае таямнічае і рамантычнае возера ў Беларусі.

Сабралі цікавосткі пра яго.

Спіс далёка не поўны! Больш цікавага даведаецеся ў свежым выпуску вандроўнага праекта «Навокал»:




Там расказваем пра цудоўнае возера, дзе і паплаваць прыемна, і даведацца легенды і гісторыі, звязаныя з ім.
390 views13:38
Адкрыць / каментаваць
2021-08-04 13:44:49
Прэм'ера ад гурта Intelligency — «Малітва беларуская».

У нашым раю жыць весела,
Але ўжо i некаму.
Я не знаў. Я не знаў.
I я ўжо адноўлены,
Цi мне ўжо адмоўлена,
Я не знаў. Я не знаў.
Цела твае можна забiць,
Але iдэю не спынiць.
Я ўсё знаў, гэта знаў.

Слухаць на ўсіх пляцоўках: https://lnk.to/MalitvaBelaruskaja
473 viewsedited  10:44
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 17:10:37
Хто памятае са школы рамантычны верш Яўгеніі Янішчыц «Ты пакліч мяне. Пазаві...»?

Паглядзіце, як прынікнёна яго прачытала Ліза Ветрава.

Запрашаем і вас таксама чытаць улюбёныя вершы па-беларуску і выкладаць іх у свае сацсеткі з хэштэгам #годныявершы.

Так у інтэрнэце з'явіцца больш беларускай паэзіі і яшчэ больш беларусаў пабачаць, якая ж у нас цудоўная мова і літаратура.
620 views14:10
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 14:04:02
Яшчэ адзін сучасны сусветнавядомы мультфільм на роднай мове.

На відэасэрвісе VOKA ў афіцыйным беларускім дубляжы выйшаў яшчэ адзін папулярны мультфільм студый Disney і Pixar — «Наперад».

Пасля прэм’еры, якая адбылася ў лютым 2020 года, ён быў названы адным з найлепшых сямейных фільмаў апошніх гадоў і намініраваны на прэмію «Оскар».

Знайсці мультфільм «Наперад» на роднай мове можна ў раздзеле «Кіно па-беларуску — CINEVOKA»:
https://voka.tv/collections/cinevoka

Там таксама ёсць пераагучаныя мультфільмы «Душа», «Уверх», «Рыбка Поньё» і «Таямніца Келза».
1.2K views11:04
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 21:40:50
Ксёндз Пётр у Нясвіжскім касцёле грае паланэз Агінскага «Развітанне з Радзімай».

А на нашым ютубе можаце паглядзець кранальны кліп на песню «Развітанне з Радзімай» у выкананні Змітра Вайцюшкевіча і Веранікі Кругловай:


493 views18:40
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 18:01:43 ​​Моўная Афіша 2-8 жніўня (аднаўляецца цягам тыдня)

Шаноўныя, прапануем афішу на тыдзень : лекцыі, вандроўкі, выставы – тут можна ня толькі цікава бавіць час, але й падцягнуць мову – усе імпрэзы ідуць на беларускай .

Увага! Мы папаўняем афішу новымі імпрэзамі на працягу тыдня – сачыце за замацаваным паведамленьнем. Калі нешта прапусцілі, пішыце ў каментарах

Анлайн-мерапрыемствы:
03.08
- Адкрыты брэйнсторм: «Крытэрыі якасці рэстаўрацыйных праектаў»
04.08 - zoom-лекцыя Перспектыва паўсюль: у свеце і ў беларускім жывапісе.

Музыка і сьпевы:
08.07 19:00
- LEIBONIK | Віцебск | Большой Тим.

Традыцыйныя танцы:
31.07 - танцы ў Верхнім Горадзе. Сачыце за паблікам

Выставы:
да 31.08
- выстава Асветніца з роду Усяслава . Нацыянальная бібліятэка Беларусі
да 28.08 - “Я буду маліцца і сэрцам і думамі”, прысвечанага рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
да 13.08 Мастацка-дакументальная выстава «Максім Багдановіч і Генадзь Чысты. Крыніца натхнення»

Экскурсіі і Вандроўкі:
02-08.08
- Экскурсіі кожны дзень ад VANDRVM

Дабрачыннасьць:
Праграма эгаіста - гэта размова над тэорыяй, вызначэньнем дзяржавы і ролі чалавека ў ёй. Падтрымаць праект можна падпіскаю на Патрэоне.

Жадаем добрага настрою і цікавага тыдня!

@supermova #супермова #мова #афіша
555 views15:01
Адкрыць / каментаваць