Get Mystery Box with random crypto!

Годна

Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна Г
Лагатып тэлеграм-канала hodnaby — Годна
Адрас канала: @hodnaby
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.92K
Апісанне з канала

Канал грамадскай арганізацыі «Годна».
Падрабязней на https://hodna.by/
Годна — грамадская арганізацыя, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Ratings & Reviews

4.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

3

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 46

2021-07-28 20:10:28
Працягваем праект «Месца сілы». Гэта серыя відэасюжэтаў, у якіх знаёмства з роднай гісторыяй адбываецца праз месцы, якія яднаюць усіх нас. Кожнае з іх — сапраўднае месца сілы для беларусаў.

У трэцім выпуску гаворка пойдзе пра месца, дзе зараджалася сталічнасць Менска.

Глядзіце першымі:



Гісторык і прафесійны экскурсавод — спадар Павал Каралёў — пакажа вуліцу, дзе для сталіцы ўсё пачыналася і распавядзе, хто стаяў за праектам «Менск — сталіца». А таксама раскажа, пры чым тут «Наша Ніва».
594 views17:10
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 13:49:01
Проста нагадаем вам адну важную рэч.

: @leraseyo
659 views10:49
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 11:11:54
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!

Алесь Гарун

: aknyram
1.7K views08:11
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 20:25:14
Новы выпуск вандроўнага праекта «Навокал» ужо на канале!




Гэтым разам накіраваліся на Наваградчыну.

Лета-лецейка з усімі сваімі прыемнасцямі змяніла вектар людской зацікаўленасці ў бок турызму, адпачынку і прахалодных вадаёмаў, што відавочна ў такую спёку.

Таму мы аператыўна ловім трэнды і выпраўляемся на Свіцязь. Цудоўнае возера, дзе і паплаваць прыемна, і даведацца легенды і гісторыі, звязаныя з ім.

А потым замак у Любчы, і модная ўжо каторы год містычна-таямнічая сядзіба ў Літоўцы. Не будзем доўга распісваць — лепш хутчэй глядзіце відэа!
1.1K views17:25
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 08:33:48
Са святам, сябры!

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Гэта быў першы крок да сапраўднай незалежнасці.

Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасць у знешніх зносінах.

А 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона.

З 1991 па 1996 год Дзень незалежнасці адзначаўся менавіта 27 ліпеня. А пасля рэферэндуму 1996-га года святкаванне на дзяржаўным узроўні перанеслі на 3 ліпеня.

А як вы лічыце, калі трэба святкаваць Дзень незалежнасці ў Беларусі?
1.0K viewsedited  05:33
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 17:26:44
Так бы мог выглядаць беларускі культурніцкі Tinder.

А якое It's a Match It's годна дадалі б вы ў імправізаваны Tinder? Наступным разам зробім падборку з вашымі прапановамі.
646 views14:26
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 12:09:46
Сёння, 26 ліпеня, Белпошта дашле паштовыя карткі вашым сябрам і знаёмым бясплатна. Па ўсёй Беларусі.

Гэта выдатная магчымасць падтрымаць тых, хто зараз за кратамі.

Для многіх — гэта адзіная сувязь са знешнім светам. І менавіта нашыя словы на паштоўках, у канвертах, дапамагаюць захоўваць веру ў дабрыню і справядлівасць, нягледзячы ні на што.

Каму і куды пісаць: спіс палітзняволеных + адрасы

Спампаваць паштоўкі:
тут
і тут.

Паштоўкі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі. Спіс такіх месцаў размешчаны на сайце «Белпошты».
1.3K viewsedited  09:09
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 14:42:01
Самая мілая рубрыка ў нашым музычным тыктоку.

Дзеці слухаюць трэкі, якія слухалі іх бацькі ў маладосці і апісваюць свае ўражанні.

10-гадовая Вета ацэньвае трэк J:MOPC. Атрымалася крытыка-крытыка-крытыка... Глядзіце самі.

І сачыце за рубрыкай наўпрост у тыктоку hodnamusic.
1.2K views11:42
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 12:47:24
Паглядзіце, якая цудоўная бібліятэка!

А якая ў вас улюбёная кніга па-беларуску? Пішыце ў каментарах.

Пасля зробім падборку з топ-10 годных кніг на беларускай мове. Такі своеасаблівы літаратурны маст-хэв для беларусаў.
464 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-24 18:22:10
Паглядзіце, якія крутыя партрэты беларускіх гістарычных асобаў стварае брэсцкі мастак Уладзімір Скамарошчанка.

Усіх пазналі? Пішыце адказы ў каментары!
257 views15:22
Адкрыць / каментаваць